Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

30 кастрычніка 2022 г.

Palina як бард нашых часоў. Не з гітарай, але поўнасцю пад электронную музыку Фота Юркі Хмялеўскага
Palina як бард нашых часоў. Не з гітарай, але поўнасцю пад электронную музыку
Фота Юркі Хмялеўскага

На завяршальным канцэрце „Бардаўскай восені” ў „Zmianie Klimatu” ў Беластоку адчуў я сябе крыху як у Мінску. У пабе былі амаль адны эмігранты, што прыйшлі на жыва паслухаць беларускай спяванай паэзіі ў духу сваёй айчыны. Але два выступы маладых выканаўцаў ува мне таксама пакінулі глыбейшыя ўражанні і мастацкія адчуванні.

Гэты фестываль пасля двухгадовага перапынку аднавіў Фонд Тутака, памяняўшы крыху яго формулу. Раней з пачатку дзевяностых гадоў арганізатарам быў Зьвяз беларускай моладзі, а пасля наследнік – цэнтр „Шчыты”. Імпрэза ў асноўным адбывалася ў Бельскім доме культуры і была двухдзённай, прытым з конкурснай часткай.

І вось у гэтым годзе „Бардаўская восень” вярнулася ў Бельск у новы ўжо будынак дому культуры, але паасобныя мерапрыемствы адбыліся яшчэ ў Беластоку і ў Гарадку. Апрача музычнай часткі былі літаратурныя сустрэчы і сцэнічная праграма. Такая разнастайная формула лепш адпавядае сучаснасці. Па зразумелых прычынах конкурс выканаўцаў арганізаваць цяпер немагчыма.

Безумоўна, вялікай падзеяй сёлетняга фестывалю быў удзел у ім „Купалаўцаў”. Акцёры драмтэатра імя Янкі Купалы, якія пасля пратэстаў 2020 г. пакінулі Беларусь, у Бельску далі музычны канцэрт „Я гавару” на вершы сучасных беларускіх паэтаў з удзелам класічнай і электрагітары, фартэпіяна і двух жаночых галасоў. Пасля была дыскусія з удзелам музыкі Змітра Вайцюшкевіча, старшыні Беларускай рады культуры Сяргея Будкіна, старшыні беларускага Пэн-цэнтра Таццяны Нядбай і дырэктара Гайнаўскага белліцэя і заадно шматгадовага арганізатара „Бардаўскай восені” Ігара Лукашука, якія ўспаміналі Міхала Анемпадыстава. Падсумаваннем было ўручэнне прэміі імя гэтага выдатнага мастака, які між іншым шмат гадоў апрацоўваў графічнае афармленне фестывалю. Атрымаў яе Анатоль Лазараў за вокладку кніжкі „Нерасстраляныя”. На заканчэнне бельскай часткі выступіў гурт WZ TRIO Змітра Вайцюшкевіча.

На другі дзень у рамках фестывалю адбылася ў Беластоцкім лялечным тэатры прэм’ера мастацкага праекту „Купалаўцаў” пад загалоўкам „37-22” у пастаноўцы Андрэя Саўчанкі. Прымеркаваны ён да „Ночы расстраляных паэтаў”, у памяць закатаваных пры Сталіне ў 1937 г. беларускіх літаратараў. Пасля спектакля прайшла прэзентацыя кнігі Сяргея Будкіна „Нерасстраляныя” і дыскусія на тэму сучаснай беларускай турэмнай паэзіі.

Апошні трэці дзень „Бардаўскай восені” пачаўся ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку. Выступіў там Зміцер Вайцюшкевіч, а пасля яго мясцовы музыкант Ян Карповіч, дарэчы – як адзіны ўдзельнік усяго фестывалю ад беларускай меншасці ў Польшчы. Ён сапраўды крыху напамінае даўніх бардаў.

На фінальным канцэрце ў „Zmianie Klimatu” я ўважліва прыслухоўваўся словам, што плылі са сцэны. Лавіў глыбейшыя думкі асабліва ў дачыненні да сённяшняй зняволенай рэжымам Беларусі. Даволі моцным быў канцэрт Яўгена Барышнікава, пераможцы „Бардаўскай восені” ў 2010 г. Ён цяпер эмігрант. Год таму пераехаў у Львоў. Калі пачалася вайна ва Украіне, дапамагаў бежанцам. Вёў таксама дзённік пра штодзённае жыццё ў ваенны час. Цяпер знаходзіцца ў Польшчы.

У „Zmianie Klimatu” Барышнікаў прадставіў пераважна свае новыя песні. Паэтычна разважае ў іх пра новую беларускую нацыянальную ідэю. Называе яе адным словам – імітацыя. Паводле яго беларусы маюць цяпер шанец пабудаваць сваю дзяржаву без тэрыторыі. Вось такія радкі з яго песень я запісаў у сваім нататніку падчас канцэрту:

…Гэта яшчэ не канец, гэта толькі пачатак.

Тое, што лёгка прыходзіць, лёгка згубіць.

А пакуль рабі што можаш…

У той нядзельны вечар выступіла яшчэ Palina, якая ў Беласток прыехала з Мінска. Як Паліна Рэспубліка перамагла яна на „Бардаўскай восені” ў 2011 г. Пасля стала ў Беларусі даволі папулярнай маладой спявачкай. Прытым крыху эксцэнтрычнай. Летам дзеля новага досведу правяла ноч у мінскім гатэлі „Рэнесанс”. Нумар каштаваў $160, яшчэ $20 яна аддала за сняданак.

Palina піша музыку, якая гучыць лагодна. Яе песні меладычныя, нават меланхалійныя. На завяршэнне сёлетняй „Бардаўскай восені” праспявала некалькі кампазіцый болей ангажаваных эмацыйна, як „Краіна ў слязах”. Яе выступ поўнасцю пад электронную музыку кантраставаў з канцэртам Барышнікава, які таксама дапамагаў сабе камп’ютарным гукам, але на першым плане была ў яго гітара. Як у сапраўднага барда.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (939) – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”.
  • (908) – у 1116 г. нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі, між іншым, Друцак, дзе усё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на заселеньне паўднёвай Кіеўшчыны.
  • (530) – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis