Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Журналісцкія майстар-класы па-беларуску для вучняў

25-29 верасня ў аграсядзібе Бора-Здруй у Новым Ляўкове прайшлі 34-ыя „Сустрэчы „Зоркі”. Гэта журналісцкія майстар-класы для вучняў пачатковых школ на Беласточчыне, што вывучаюць беларускую мову. Ладзіць іх з 1995 г. штотыднёвік „Ніва”, у якім з самога пачатку – з 1956 г. – ёсць дадатак „Зорка” для школьнікаў. Ужо дваццаць восем гадоў рэдагуе яго Ганна Кандрацюк-Свярубская, якая прыдумала і арганізуе такія сустрэчы.

Сёлетнія майстар-класы адбыліся пасля двухгадовага перапынку з прычыны пандэміі. Дзеткі з ахвотай вучыліся пісаць карэспандэнцкія допісы і складалі сваю газетку. Апрача журналісцкіх заняткаў мелі шмат сустрэчаў з цікавымі асобамі. Міра Лукша чытала ім свае вершы і расказвала як узнікае яе паэзія. Адбылі таксама віртуальнае падарожжа ў Іспанію з журналістам Польскага Радыё Беласток, Міхалам Сцепанюком. Фатограф Юры Раецкі прэзентаваў здымкі людзей і краявідаў Падляшша. З дзеткамі сустрэўся таксама вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які зачытаў фрагмент сваёй кнігі „Адкуль наш род”. Галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа прывёз даўнія падшыўкі штотыднёвіка і паказаў вучням як выглядала„Зорка” з дзяцінства іхніх бабуляў і дзядуляў.

Удзельнікі майстар-класаў адбылі таксама экскурсію ў Белавежскую пушчу.

Фота Радыё Рацыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (506) – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі.
  • (409) – пачатак дзейнасьці ў 1616 г. у Магілёве праваслаўнай брацкай друкарні, якая дзейнічала да 1773 г.
  • (106) – 5.06.1919 г. у Вільні быў надрукованы першы нумар „Беларускага жыцьця” пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.
  • (87) – 5.06.1938 г. расстраляны Юры Лістапад (нар. у красавіку 1897 г. у Варкавічах на Случчыне), кіраўнік беларускага руху на Случчыне, настаўнік.
  • (83) – 5.06.1942 г. у Ракаве нар. Вячаслаў Рагойша, літаратуразнавец і перакладчык, аўтар шэрагу манаграфіяў па тэорыі, практыцы і гісторыі беларускай літаратуры. Віншуем!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com