Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Cёлетні сезон беларускіх фэстаў „І там жывуць людзі”

2 чэрвеня ў Дубінах Фота Агнешкі Ціханюк
2 чэрвеня ў Дубінах
Фота Агнешкі Ціханюк

29 траўня ў вёсцы Падбаравіска ў гміне Нараў Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы сарганізаваў першы ў сёлетнім сезоне фэст з цыклу „І там жывуць людзі”. На сцэне выступілі гайнаўскія гурты „Метро”, „Давід Шымчук Бэнд”, „Максім” і „Родны кут” з Нарвы.

Большасць гэтых выканаўцаў можна было пачуць 2 чэрвеня, у дзень праваслаўнага свята Ушэсця (Вазнясення Гасподняга), падчас другога фэсту ў Дубінах. Тады праводзіўся таксама збор грошай для Дому міласэрнасці „Самарытанін” у Гайнаўцы, бо і там – як падкрэслівалі арганізатары – жывуць людзі, толькі пажылыя і больш самотныя.

Трэці фэст адбыўся 12 чэрвеня ў Пятроўшчыне Кляшчэляўскай гміны, а чарговыя запланаваныя м. інш. 31 ліпеня ў Новай Луцэ (гміна Нараўка) і 6 снежня ў Падсвежанцы (гміна Чыжы).

Ужо 14-ты год арганізатары ў супрацоўніцтве з мясцовымі самаўрадамі ладзяць такія мерапрыемствы ў абезлюднелых вёсках на Гайнаўшчыне і Бельшчыне. Іх мэта – развесяленне нешматлікіх жыхароў, часта больш часовых як пастаянных, беларускімі песнямі і гэтым прыпомніць культуру, традыцыю і спадчыну продкаў. Пры нагодзе могуць яны ўдзельнічаць у конкурсах з узнагародамі, набываць беларускія кніжкі і рукадзелле.

Цыкл фэстаў „І там жывуць людзі” арганізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, з бюджэту Падляшскага ваяводства, Павятовага староства ў Гайнаўцы ды іншых спонсараў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com