Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нечаканыя паслядоўнасці вайны ва Украіне

Мемарыяльная дошка ў гонар Васіля Быкава ў вёсцы Вялікая Севярынка ва Украіне Фота з Інтэрнэту
Мемарыяльная дошка ў гонар Васіля Быкава ў вёсцы Вялікая Севярынка ва Украіне
Фота з Інтэрнэту

Міністэрства адукацыі Украіны прыняло рашэнне выдаліць з украінскіх падручнікаў творы трох беларускіх літаратараў. Прычынай стала падтрымка Беларуссю расійскай агрэсіі. З падручнікаў сёмага класу выдалена між іншым навучанне пра Васіля Быкава, нягледзячы на тое, што пісьменнік да канца жыцця стаяў на баку дэмакратычнай апазіцыі. Суродзічаў перасцерагаў яшчэ ў 1993 г. перад абраннем Аляксандра Лукашэнкі на пост прэзідэнта краіны.

Падчас ІІ сусветнай вайны Васіль Быкаў ваяваў між іншым на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Знамянку, Алексадрыю, а падчас Кіраваградскай аперацыі быў паранены.

Тым часам у Беларусі з’явіўся спіс 33 найбольш вядомых айчынных пісьменнікаў, кнігі якіх плануецца прыбраць з карыстання ў школах. Між іншым Алеся Разанава, Анатолія Вярцінскага, Андрэя Хадановіча, Людмілы Рублеўскай. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў, што ў такі спосаб „фактычна ідзе знішчэнне беларускай культуры ў кірунку стварэння „рускага свету” ў Беларусі”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (173) – 15.03.1852 у г. Усьвяты на Віцебшчыне нар. Аляксей Сапуноў (пам. 2.10.1924 г. у Віцебску), гісторык, першы выдатны дасьледчык Віцебшчыны.
  • (101) – 15.03.1924 г. у вёсцы Голя (цяпер Берасьцейская вобл.) на ўскраіне Белавежскай пушчы нар. Міхась Белямук, беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Заснавальнік часопіса „Полацак”. З 1949 г. жыў у г. Кліўленд (ЗША), дзе памёр 31.10.2014 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis