Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Не стала „Стэпа”

Лукаш Сцеранюк „Стэп” (1978-2022) Фота з Фейсбука
Лукаш Сцеранюк „Стэп” (1978-2022)
Фота з Фейсбука

3 чэрвеня нечакана памёр Лукаш Сцепанюк „Стэп”, шчыра аддадзены беларускай справе радыёжурналіст. Яму было толькі 44 гады.

„Стэп” нарадзіўся ў Бельску-Падляшскім, там закончыў белліцэй імя Браніслава Тарашкевіча. Як толькі ўзрос, адразу ўключыўся ў дзейнасць новага пакалення беларусаў на Беласточчыне. Быў сябрам Зьвязу Беларускай Моладзі і Беларускага аб’яднання студэнтаў, таксама адным са старшынёў гэтай арганізацыі. Суарганізатар многіх выпускаў Фестывалю Музыкі маладой Беларусі „Басовішча”.

Прафесійнае жыццё прысвяціў радыёжурналістыцы. Супрацоўнічаў з Беларускім Радыё Рацыя ад пачатку яго існавання. Вядомы слухачам як Dj Zona быў аўтарам музычных перадач „Сусветны хіт” і „Шчаслівая трынаццатка”, гукарэжысёрам іншых.

Працаваў у беластоцкай рэдакцыі радыё ESKA таксама з самога пачатку існавання аддзелу. Чытаў там навіны і збіраў інфармацыі як рэпартэр.

Лукаш Сцепанюк займаўся таксама відэа- і гукаапрацоўкай для Фонду „Камунікат”, якога быў намеснікам. Займаўся між іншым запісам аўдыёкніг пры выкарыстанні таксама хатняй (прафесійнай) апаратуры.

Усе супрацоўнікі і сябры ўспамінаюць „Стэпа” надта ветліва. Быў заўсёды аптымістычны, вясёлы. Добры чалавек, дасканалы супрацоўнік, дапамагаў іншым.

Добра ведаў беларускую музыку. Стварыў нават сайт, дзе змяшчаў запісы, у тым ліку якія сам рабіў з канцэртаў. Гаварыў нават, што звычайны паляк больш ведае пра беларускую музыку, чымсьці шэраговы беларус пра польскую. Ён пашыраў кола гуртоў і выканаўцаў, з якім знаёміў слухачоў на Радыё Рацыя.

Пасля развітальнай Святой літургіі ў беластоцкім саборы спачыў на праваслаўных могілках у родным Бельску. Пакінуў жонку і сына.

Бывай, Стэпе, дзякуем за ўсё! Спачывай з мірам. Родным і блізкім словы спачування.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis