Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

3 чэрвеня 2022 г.

У Ягадным, што ў Чарнігаўскай вобласці, больш за 300 жыхарам падчас расійскай акупацыі прыйшлося амаль месяц прабываць у падвале Фота з Інтэрнэту
У Ягадным, што ў Чарнігаўскай вобласці, больш за 300 жыхарам падчас расійскай акупацыі прыйшлося амаль месяц прабываць у падвале
Фота з Інтэрнэту

Прайшло 100 дзён вайны ва Украіне. Пасля вялікага жаху, які ўспыхнуў ва ўсім свеце адразу як расіяне пачалі раніцай 24 лютага сваю жудасную „аперацыю”, з кожным тыднем людзі сталі ўжо менш як на пачатку перажываць гэтую нечаканую крывавую трагедыю. З часам усе прывыклі да балючых абразкоў, што кожны дзень плывуць з атакаванай арміяй Пуціна Украіны. Бамбітых гарадоў, трупаў і натоўпаў бежанцаў.

Такая ўжо відаць чалавечая натура, што пасля ўспыху, які затрос жыццём на ўсёй зямлі, людзі зноў пачынаюць больш перажываць буйныя катастрофы ў сваіх краінах, у якіх гіне некалькі асоб, чымсьці тое, што ў іншым кутку свету на фронце ў той час лягаюць сотні мёртвых. І засяроджваюцца найперш на паслядоўнасцях, якія кранаюць іх непасрэдна. Таму таксама мы на Беласточчыне і ў Польшчы перажываем цяпер, што растуць цэны бензіну, газу і электрычнасці, увесь час узрастае інфляцыя.

Рыхтуючыся да гэтай вайны Крэмль у сваіх сцэнарах безумоўна гэта прадбачыў. Як і рэакцыю свету ў выглядзе эканамічных санкцый. Пуцін мабыць толькі не спадзяваўся, што будуць яны такога вялікага памеру.

Расія, але таксама Украіна, паралельна вядуць яшчэ аграмадную вайну інфармацыйную і псіхалагічную. Прымяняючы пры тым самыя сучасныя метады і інструменты, найболш выкарыстоўваючы Інтэрнэт. Праўда памерла там надоўга перад першым выстралам.

Ад пачатку стараюся ўважліва сачыць за ходам ваенных падзей, у тым ліку стаўлення да іх з боку лукашэнкаўскай Беларусі. Татальна хлусяць і тыя, і тыя. Я, вядома, на баку Украіны. Добра ведаю, што Зяленскі вымушаны падаваць часам інфармацыю, якая не адпавядае праўдзе. Бачу, што робіць расійская (таксама беларуская) прапаганда, бо маю доступ да тамашніх тэлеканалаў. Не магу ўжо на гэта глядзець. Асабліва на штодзённыя „Вечары з Уладзімірам Салаўёвым”. Бывае, гадзінамі гавораць там пра адно і тое ж. Прытым мала канкрэтна і на незразумелай часам мне мове, хаця па-руску здавалася б яшчэ разумею акуратна. Тэма Украіны не сціхае там ажно ад 2014 года.

Лукашэнка не адстае ў такой прапагандзе. Свой народ уводзіць у зман, палохаючы яго прыдуманымі Пуціным – для апраўдання яго шалёных імперскіх намераў – украінскімі „неанацыстамі”. Беларусы гэтаму аднак не так вераць, як расіяне.

З ваеннага фронту даходзяць часам інфармацыі, што ўкраінцы паводле сваіх статыстык збілі ў адзін дзень прыкладна 206 расійскіх самалётаў. А чаму не 152, або 303? Немагчыма гэта праверыць. Таксама як дадзеных, што перадаюць расіяне. Абодва бакі часта паведамляюць пра канкрэтныя даты і накірункі наступленняў сваіх войскаў. Гэта таксама маніпуляцыя, бо ніякая прафесійная армія на вайне так не робіць.

Аграмадная дэзінфармацыя абедзвюх дзяржаў мае аднак розныя мэты і накірункі. Расіяне кормяць ёю перадусім сваіх грамадзян, паколькі сусветныя сацсеткі як Фейсбук ці Інстаграм, а нават тэлеканалы і інтэрнэт-сайты з Масквы для міжнародных карыстальнікаў ёсць у значнай ступені цяпер заблакаваныя. Расія таксама ўсімі метадамі стараецца пазбавіць сваіх грамадзян доступу да інфармацыі звонку, асабліва з Украіны. Кіеў, наадварот, намагаецца масава распаўсюджваць на ўвесь свет так сапраўдныя весткі з вайны, як і фейкі. Нягледзячы на такую няпоўную і часам маніпуляваную інфармацыю 90 прац. краін на баку Украіны. Перадусім таму, што няма ніякага апраўдання для Расіі ў яе агрэсіі на брацкі народ, і што можа яна разліцца шырэй.

Крэмль са свайго боку таксама інфармацыйную вайну пакуль выйгрывае. Пуцін у сваіх шалёных дзеяннях мае абсалютную падтрымку сваіх грамадзян. І добра ведае, што калі б прабілася да іх праўда, меў бы вялікія праблемы, каб утрымаць уладу. Гэта большая пагроза чымсьці нават заходнія эканамічныя санкцыі.

Дарэчы, такое пакаранне Расіі, на жаль, не ёсць для ёй пакуль вялікай праблемай. Канфлікт ва Украіне працягваецца, а яна ўвесь час багацее. Вайну фінансуюць іншыя краіны, купляючы ў Расіі нафту, вугаль і газ. Праўда, не столькі як раней, але па цане 60 прац. вышэйшай чымсьці ў мінулым годзе. Таму ад пачатку агрэсіі на экспарце Расія зарабіла амаль 100 млд еўра. Гэта рэкордная сума, а рост цэн энерганосьбітаў на сусветным рынку, які сама мэтанакіравана разварушыла, дазваляе ёй кампенсаваць заходнія санкцыі і фінансаваць вайну ва Украіне.

Найбольш сыравіны купляе цяпер у Расіі Кітай, на другім месцы ёсць Нямеччына, а на трэцім Італія. Крамлю дае гэта прыбытак 800 млн долараў у дзень. Сусветныя аналітыкі мяркуюць, што ў гэтым годзе на экспарце нафты, вугалю і газу Расія можа зарабіць каля 285 млд долараў, на 20 прац. больш чымсьці ў мінулым годзе. На табе! І што цяпер зробяць Амерыка, Еўропа і ўвесь свет? Бо зрабіць штосьці мусяць, каб спыніць неяк гэтую страшную вайну. Мабыць здарыцца штосьці нечаканае. У гісторыі гэтак бывала. Надзея памірае апошняй.

Усё-такі мне надта падабаецца, як прыгожа па-чалавечаму рэагуюць людзі ва ўсім свеце, дапамагаючы Украіне і бежанцам. Вось даведваюся, што жыхар з маёй роднай Крынкаўскай гміны – праўда, прыезджы – вырашыў бясплатна перадаць жаўнерам з украінскай арміі сваё цяжкое аўта Suzuki Grand Vitara з 2005 г., вартае некалькі дзесяткаў злотых. Да таго – што мне асабліва спадабалася – перадаў яго беларускаму батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Таму, як патлумачыў, што ваюе ён супраць Расіі, а калі скончыцца вайна ва Украіне „парадак зробіць у сябе з Лукашэнкам”. Дыктатара абвінавачвае ў тым, што ён саюзнік Расіі і адказны таксама за крызіс на беларуска-польскай мяжы, з-за чаго жыхары як ён памежнай тэрыторыі да сёння церпяць.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (483) – у 1541 г. быў створаны паляўнічы запаведнік у Белавежскай пушчы.
  • (404) – пачатак пабудовы ў 1620 г. касьцёла кармэлітаў у Бераставіцы  (непадалёк сучаснай мяжы з Польшчай). З 1866 г. праваслаўная царква.
  • (318) – у Амстэрдаме ў 1699-1706 гадах беларускі кнігавыдавец і асьветнік Ілья Капіевіч склаў ды выдаў каля 20 сьвецкіх навуковых кніг.
  • (122) – 5(20).05.1902 г. у в. Каралішчавічы Менскага пав. нар. Язэп Пушча (сапр. Іосіф Плашчынскі, пам. 14.09.1964 г. у Менску), паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. У 1930 г. будучы студэнтам быў арыштаваны савецкімі ворганамі бясьпекі і сасланы ў Сібір. У 1941 г. мабілізаваны ў савецкую армію. Пражыў вайну, змог паявіцца ў Беларусі толькі пасьля 1956 г. Пахаваны на могілках у родных Каралішчавічах.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis