Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памёр адзін з найбольш вядомых беларусаў у ЗША

Янка Запруднік (1926-2022)
Янка Запруднік (1926-2022)

На 96-ым годзе жыцця ў Сомерсеце (Нью-Джэрсі) памёр Янка Запруднік (сапр. Сяргей Вільчыцкі), вядомы дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, рэдактар, публіцыст. Нарадзіўся ў 1926 г. у мястэчку Мір у Заходняй Беларусі, тады пад Польшчай, у сям’і настаўнікаў. Там скончыў пачатковую школу, а пасля ў Баранавічах – ужо падчас нямецкай акупацыі – прагімназію і тры гады адвучыўся яшчэ ў гандлёвай школе. Належаў да Саюза беларускай моладзі. Летам 1944 г. быў вымушаны ўцякаць з Беларусі, бо на радзіме чакалі яго толькі савецкія канцлагеры.

Апынуўся спярша ў амерыканскай зоне ў Нямеччыне, дзе ў 1947 г. скончыў славутую Беларускую гімназію імя Янкі Купалы, а год пазней пераехаў ў Англію і там тры гады працаваў у вугальных шахтах. У 1950 г. паступіў на гістарычны факультэт універсітэта ў Лювене ў Бельгіі, які закончыў у 1954 г. і пачаў працаваць у беларускай секцыі „Радыё Вызваленне” (перайменаваным пазней на „Радыё Свабода”). Працягнуў працу пераехаўшы ў 1957 г. у ЗША, дзе ў 1969 г. атрымаў ступень доктара гісторыі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

Янка Запруднік быў адной з галоўных постацяў беларускай дыяспары ў ЗША, з’яўляўся рэдактарам газеты „Беларус”, сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускіх праваслаўных прыходаў.

Ён – таксама аўтар шматлікіх кніг, публікацый. Пісаў – пад псеўданімам Cяргей Ясень –вершы, пераважна патрыятычныя. На словы аднаго з іх Данчык (Багдан Андрусышын) у 1985 г. запісаў папулярную песню „Каханая”. У 90-х гадах у Мінску выйшла кніга Янкі Запрудніка „Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”, а ў Нью-Ёрку яго тоўстая „Дванаццатка” пра сябе і адзінаццаць сяброў, якія на эміграцыі адразу пасля вайны далі прысягу служыць Беларусі.

Пасля 1991 г., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, часта наведваў радзіму, удзельнічаў у з’ездах Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына”. Прыязджаў таксама на Беласточчыну. Аднойчы ў 2004 г. наведаў рэдакцыю „Часопіса”. Пакінуў па сябе сімпатычнае ўражанне як ветлівага чалавека, вельмі адданага беларускай справе. Вечная памяць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (365) – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі).
  • (102) – 28.06.1923 г. у Баку нар. Уладзімір Чантурыя (пам. 28.11.1988 г. у Менску), архітэктар, пэдагог. Аўтар фундамэнтальнай кнігі „Гісторыя архітэктуры Беларусі да 1917 г.”.
  • (83) – 28.06.1942 г. у Маскве трагічна загінуў Янка Купала (Іван Луцэвіч), беларускі пясьняр, клясык беларускай літаратуры.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com