Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памёр адзін з найбольш вядомых беларусаў у ЗША

Янка Запруднік (1926-2022)
Янка Запруднік (1926-2022)

На 96-ым годзе жыцця ў Сомерсеце (Нью-Джэрсі) памёр Янка Запруднік (сапр. Сяргей Вільчыцкі), вядомы дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, рэдактар, публіцыст. Нарадзіўся ў 1926 г. у мястэчку Мір у Заходняй Беларусі, тады пад Польшчай, у сям’і настаўнікаў. Там скончыў пачатковую школу, а пасля ў Баранавічах – ужо падчас нямецкай акупацыі – прагімназію і тры гады адвучыўся яшчэ ў гандлёвай школе. Належаў да Саюза беларускай моладзі. Летам 1944 г. быў вымушаны ўцякаць з Беларусі, бо на радзіме чакалі яго толькі савецкія канцлагеры.

Апынуўся спярша ў амерыканскай зоне ў Нямеччыне, дзе ў 1947 г. скончыў славутую Беларускую гімназію імя Янкі Купалы, а год пазней пераехаў ў Англію і там тры гады працаваў у вугальных шахтах. У 1950 г. паступіў на гістарычны факультэт універсітэта ў Лювене ў Бельгіі, які закончыў у 1954 г. і пачаў працаваць у беларускай секцыі „Радыё Вызваленне” (перайменаваным пазней на „Радыё Свабода”). Працягнуў працу пераехаўшы ў 1957 г. у ЗША, дзе ў 1969 г. атрымаў ступень доктара гісторыі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

Янка Запруднік быў адной з галоўных постацяў беларускай дыяспары ў ЗША, з’яўляўся рэдактарам газеты „Беларус”, сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускіх праваслаўных прыходаў.

Ён – таксама аўтар шматлікіх кніг, публікацый. Пісаў – пад псеўданімам Cяргей Ясень –вершы, пераважна патрыятычныя. На словы аднаго з іх Данчык (Багдан Андрусышын) у 1985 г. запісаў папулярную песню „Каханая”. У 90-х гадах у Мінску выйшла кніга Янкі Запрудніка „Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”, а ў Нью-Ёрку яго тоўстая „Дванаццатка” пра сябе і адзінаццаць сяброў, якія на эміграцыі адразу пасля вайны далі прысягу служыць Беларусі.

Пасля 1991 г., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, часта наведваў радзіму, удзельнічаў у з’ездах Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына”. Прыязджаў таксама на Беласточчыну. Аднойчы ў 2004 г. наведаў рэдакцыю „Часопіса”. Пакінуў па сябе сімпатычнае ўражанне як ветлівага чалавека, вельмі адданага беларускай справе. Вечная памяць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (437) – атрыманьне ў 1587 г. горадам Лідай самакіраваньня паводле магдэбурскага права.
  • (125) – 14.10.1899 г. у Слабадзе-Кучынцы Слуцкага пав. нар. Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і крытык. Закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне, у 1922–1927 гг. вучыўся на этноляга-лінгвістычным аддзяленьні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта і працаваў у рэдакцыі газэты „Савецкая Беларусь”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis