Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Адважны ўчынак ці запланаваная акцыя?

Сучасная вайна гэта не толькі бомбы і ракеты, але і псіхалагічная інфармацыйная тактыка з выкарыстаннем развітых тэхналогій найперш праз інтэрнэт і тэлебачанне. Пасля нападу Расіі на Украіну Крэмль адразу пацыфікаваў у сябе журналістаў, забараняючы ім у іншы чымсьці афіцыйна прыняты спосаб перадаваць ваенныя інфармацыі. У рэзультаце расіяне доўгі час на экранах сваіх тэлевізараў разбураных ракетамі і бомбамі ўкраінскіх будынкаў нават не бачылі. Ім рэдактары талкавалі толькі, што там пачалася нейкая спецаперацыя.

І вось у варунках такой цэнзуры 14 сакавіка падчас галоўнага выпуску інфармацыйнай праграмы „Время” на першым тэлеканале ў студыю ўбегла раптам нейкая дзеўка, якая за плячыма вядучай трымала праз хвіліну антываенны плакат. На ім былі надпісы – па-англійску – „Стоп вайне”, „Не верце прапагандзе”, „Тут вас абманваюць”. Дзеўка некалькі разоў крыкнула „Спыніце вайну!” і тады знікла з экрана.

Аказваецца, была гэта Марына Аўсяннікава, дачка ўкраінца і расіянкі. Увесь свет заўважыў яе ўчынак, за што ўдзячнасць выказаў ёй нават прэзідэнт Украіны Володымыр Зэленскі.

Згодна з новым законам за штосьці такое пагражае нават пятнаццаць гадоў зняволення. Тымчасам Аўсяннікаву засудзілі толькі штраф памерам 30 тыс. рублёў (у пералічэнні каля 1,2 тыс. зл.). Цікава, што ў судзе яе абаронцам быў беларускі адвакат Антон Гашынскі.

Хутка з’явіліся меркаванні, што акцыя магла быць поўнасцю запланаваная Крамлём, каб крыху размякчыць пазіцыю расіян у свеце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (117) – 30.04.1907 г. пад Менскам нар. Надзея Абрамава (пам. 18.02.1979 г. у Мюнхене), грамадзкая дзеячка, лекар. У 1943 г. узначаліла аддзел дзяўчат Саюза Беларускай Моладзі. Пасьля вайны ў эміграцыі, жыла ў Нямеччыне.
  • (95) – 30.04.1929 г. у Жыўцу каля Кракава нар. Флярыян Неўважны, праф. літаратуразнавец і перакладчык, м. ін. з беларускай на польскую мову паэзіі Надзеі Артымовіч. Памёр 24.04.2009 г. у Варшаве, пахаваны на Вайсковых могілках на Павонзках.
  • (85) – 30.04.1939 г. у Шэрнях Бельскага павета нар. а. Рыгор Сасна, праваслаўны сьвятар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне. Быў м.інш. настаяцелем прыходу ў Рыбалах на Беласточчыне. Памёр 6.01.2016 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Бельску-Падляшскім.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis