Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Рэферэндум у цяні вайны ў Украіне

Тэлеграм-канал
Тэлеграм-канал

Нядзеля 27 лютага – гэта быў асноўны дзень рэспубліканскага рэферэндуму па зменах у канстытуцыі дзяржавы. Раней на працягу тыдня адбывалася датэрміновае галасаванне. Хаця лукашэнкаўская прапаганда імкнулася зрабіць рэферэндум важнай падзеяй, стаўленне да яго грамадства было даволі абыякавае. Прапанаваныя змены пераважна для жыцця людзей не мелі вялікага значэння, а большасць праекту змененай канстытуцыі нават не бачыла.

Рэферэндум праходзіў толькі на тэрыторыі Беларусі. Замежных участкаў для галасавання ў консульствах на гэты раз не было. Афіцыйна з-за каранавіруса. Папраўдзе аднак рэжым вырашыў у такі спосаб пазбегчы таго, каб беларусы за мяжой – яны ж відавочная апазіцыя – не папсавалі яму выбарчых статыстык. Сфальшаваць вынікі ў сябе можна (што і адбылося), там – гэта больш складанае.

Камісіі былі сфармаваныя з асоб верных рэжыму, незалежных назіральнікаў звычайна не дапусцілі. Паводле афіцыйных вынікаў яўка была вельмі высокая, бо 78,6 прац. За змененай канстытуцыяй аддадзеных было нібыта 82,86 прац. галасоў. Пра колькасць няважных бюлетэняў Цэнтральная выбарчая камісія не інфармавала. А такія, безумоўна, былі, паколькі апазіцыя заклікала паставіць два крыжыкі.

Паводле вынікаў апытання, праведзенага нефармальна адным з незалежных аналітычных цэнтраў, на выбарчыя ўчасткі пайшло 50 прац. выбаршчыкаў. Палова была са зменамі ў канстытуцыі, а другая палова супраць або ўкінула перакрэсленыя няважныя бюлетэні.

У дзень рэферэндуму многія людзі, ідучы на ўчасткі, пратэставалі супраць вайны Расіі з Украінай. Яны скрыта крычалі „Слава Украіне” і „Не вайне”. Паводле праваабаронцаў сілавікі затрымалі больш за трыста асоб па ўсёй Беларусі.

4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка паставіў свой подпіс пад „рашэннем рэспубліканскага рэферэндуму”, аб’яўляючы, што абноўленая канстытуцыя стане законнай з 15 сакавіка – у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (423) – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
  • (144) – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. -- Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis