Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Мільённыя датацыі з Польскага ладу для амаль усіх гарадоў і гмінаў. Але не для Міхалова

Улады Міхалова за грошы з Польскага ладу хацелі м.інш. пабудаваць пры гарадской ратушы такі дзівосны канферанцыйна выстававчны цэнтр
Улады Міхалова за грошы з Польскага ладу хацелі м.інш. пабудаваць пры гарадской ратушы такі дзівосны канферанцыйна выстававчны цэнтр

25 кастрычніка прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвесціў вынікі першага адбору Праграмы стратэгічных інвестыцый у рамках урадавага фонду Польскі лад. Грошы – агулам звыш 1,2 млд зл. – былі прызнаны 93 прац. самаўрадаў. Датацыі атрымалі таксама гміны, дзе пражываюць беларусы. Будуць яны празначаны на пабудову дарог, вадаправодаў, ачышчальняў сцёкаў, мадэрнізацыю сістэмаў абагравання, таксама для культуры, спорту і лічбавізацыі.

Для прыкладу, гміна Орля атрымала амаль чатыры мільёны злотых на тэрмамадэрнізацыю будынку школы. Падобную суму атрымала Нарва на рамонт вуліцаў і пабудову спартыўнага комплексу. Амаль 8 млн зл. мае трапіць у Нараўку на мадэрнізацыю дарог і ачышчальні сцёкаў. Каля 4,5 млн зл. атрымала гміна Гарадок на фотавальтаіку, рамонт будынку пажарнага дэпо і перабудову вуліцы ў Валілах-Станцыі.

Паколькі раней грошы з урадавых інвестыцыйных праграм траплялі перадусім там, дзе самаўрады павязаны з кіруючай партыяй Права і Справядлівасць, то цяпер датацыі былі раздзеленыя без выразнага палітычнага накірунку. Грошы атрымалі таксама гарады, гміны і паветы, у якіх уладу мае апазіцыя.

Падчас прэс-канферэнцыі ў ваяводскай управе ў Беластоку было сказана, што ў праграме Польскі лад няма іншых крытэрый чымсьці мерытарычныя. Аднак ні адной залатоўкі не атрымала гміна Міхалова, як адзіная ў Беластоцкім павеце. Тамтэйшы бурмістр Марэк Назарка на датацыі з Польскага ладу вельмі разлічваў. У палове жніўня, да калі быў тэрмін пасылаць заявы, міхалоўскі магістрат парассылаў у беластоцкія рэдакцыі інфармацыю пра складзеныя ім грандыёзныя праекты. Агулам на больш за 60 млн зл. Такія грошы гміна хоча прызначыць м.інш. на пабудову прадшколля, спартыўна-глядзельнай залы, інтэрнату для сярэдняй школы, канферэнцыйна-выставачнага цэнтра і мадэрнізацыю ачышчальні сцёкаў.

Адборачная камісія не заракамендавала прэм’ер-міністру аніводнага запатрабавання з Міхалова. Можна дадумоўвацца, чаму. Перадусім гэтая гміна, у адрозненні ад іншых, мае даволі вялікія ўласныя грошы. У апошнім рэйтынгу багацейшых самаўрадаў заняла першае месца ў ваяводстве і 69-ае ў Польшчы. Гэта перадусім заслуга аграмаднага фінансавага прыбытку ад падаткаў мясцовай перапампоўні газу.

Самаўрад Міхалова вядзе надта асаблівую палітыку. Выкарыстоўваючы камфортную фінансавую сітуацыю жыхароў звольніў ад падатку ад нерухомасцей, увёў для іх сацыяльную дапамогу 2000 экстра, ці ўзнагароды па 20 тыс. зл для прадпрымальнікаў. Жыхары аднак заўважаюць, што гэтыя грошы трапляюць да асоб, якія павязаны неяк з цяперашняй мясцовай уладай, у тым ліку з самім бурмістрам.

Цяпер міхалоўскі самаўрад прыдумаў грандыёзныя інвестыцыі, не думаючы, ці яны сапраўды неабходныя жыхарам, якія бачаць іншыя неадкладныя патрэбы, найперш інфраструктурныя. Новыя будынкі гэта і дадатковы цяжар для гміны з увагі на кошт іх утрымання. Тым больш, што іх будаўляныя праекты яшчэ і перабольшаны, беручы пад увагу патрэбы. Для прыкладу, новае прадшколле запланаванае для ўдвая больш дзетак чымсці ёсць цяпер, а з году ў год нараджаецца іх тут штораз менш. Да гэтага нядаўна ў Міхалове пачало працаваць яшчэ і прыватнае прадшколле, нават з яслямі-жлобкам.

Але пэўна не толькі гэта мела ўплыў на адмоўнае рашэнне камісіі. Цяперашні шум на ўсю Польшчу вакол Міхалова ўладам у Варшаве можа не падабацца. Тым больш, што бурмістр Марэк Назарка трымае цесны кантакт з апазіцыяй. Вось у канцы кастрычніка запрасіў ён у Міхалова, каб абмеркаваць імігранцкую праблему, між іншым прэзідэнтаў Беластока і Сопату, якіх стаўленне да ПіС непрыхільнае. Пасля сустрэчы прынята была заява ў адрас урада, якую можна ўспрымаць як незадавальненне з дзеянняў службаў на польска-беларускай мяжы.

Дарэчы, сустрэча ў міхалоўскай ратушы планавалася раней у больш пашыраным складзе. Бурмістр запрасіў вайтоў і бурмістраў з гмінаў з зоны надзвычайнага становішча, каб падключыліся да яго акцыі дапамогі імігрантам і ў размеркаванне дараў патрабуючым, якія наплываюць у Міхалова з усяе Польшчы. Адрасаты аднак не вельмі адгукнулія на гэта. Тым больш, што таго дня пад Аўгустовам праходзіў чарговы форум гмінаў Падляшскага ваяводства, дзе асноўнай тэмай былі надыходзячыя змены ў фінансаванні самаўрадаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (263) – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.
  • (222) – 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.
  • (180) – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.
  • (120) – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (119) – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім
  • (98) – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.
  • (90) – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis