Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гутарка

Пятрова Хата ў Кнышэвічах

Пётр Савіцкі на ганку сваёй Хаты
Пётр Савіцкі на ганку сваёй Хаты

Мінулым летам выпадкова адведала я надзвычай цікавы куточак на падляшскім адлюдзьдзі. Далёка ад горада і цывілізацыі, далёка ад вёскі… Сапраўды – у полі… Але як там утульна і свойска! Там на калёніі Кнышэвічы ёсьць цудоўны гаспадар дому – Пётр Савіцкі, гісторык па прафесіі. Сваё захапленьне гісторыяй перавёў на дом дзядоў, каб маглі ў ім – цяперашняй агратурыстычнай кватэры – адпачываць турысты. „Хата Кнышэвічы” захапляе сваёй беларускай атмасферай. Пра прывязанасьць да традыцыі, пра захапленьне гісторыяй і пра ідэю агратурыстыкі размаўляю з Пятром Савіцкім.

Лена Глагоўская

 

Ці турысты не маюць праблем з даездам да «Хаты Кнышэвічы»? Яна знаходзіцца на амаль на канцы сьвету, а як захапляе кожнага, хто яе пабачыць, аб чым сьведчаць допісы ў інтэрнэце!

– У сучасным сьвеце, калі ўсе госьці маюць доступ да інтэрнэту, не ёсьць гэта асабліваю цяжкасьцю. Хопіць упісаць у навігацыю „Chata Knyszewicze” і кожны падарожнік, ці з замежжа, ці з другога канца Польшчы, прыязджае без праблем.

Ведаю, што прыгода з агратурыстыкай на пачалася „от так сабе”. Адкуль паявілася такая думка?

– У дзень аблітыя сонцам краявіды з пагоркамі і нівамі, а ноччу чыста зорнае неба. Гэта заўсёды прыцягала мяне да старой хаты маіх продкаў, даючы мне адпачынак і радасьць у сэрцы. Калі пачаў бачыць, што ўсё больш людзей стомленых цяжарам сучаснай цывілізацыі, шукае прыпынку, дзе будзе спакой і цішыня, вырашыў падзяліцца сваім месцам. У гэтым дапамог мне мой сябра Славамір Кірылюк, які ўжо многа лет на калёніі вёскі Новаберазова вядзе агратурызм «Korolowa Chata».

Як перакладаецца на Тваё захапленьне Твая прафесія гісторыка?

– Быў час, калі ўсе жыхары беларускіх вёсак на Сакольшчыне ўцякалі ў горад, пакідаючы спадчыну сваіх продкаў. У вёсках пачынала быць усё менш беларускамоўных жыхароў і ўсё больш апусцелых хат. Цяжка было бяздзейна ўглядацца на працэс заняпаду нашай беларускай культуры. Не маючы вялікіх магчымасьцяў, я пачаў ад сваёй хаты. Вырашыў, наколькі атрымаецца, стварыць месца, у якім будзе дух даўнейшай беларускай хаты, дзе будзе можна адначасова адпачыць і пазнаць гісторыю беларускага народа і праваслаўнай Царквы.

Раскажы нешта пра гэтаё арыгінальнае месца і яго гісторыю.

– Гісторыя гэтага месца пачалася 90 лет таму, калі сям’я Антона і Волгі Савіцкіх перайшла жыць з вёскі Кнышевічы на хутар. Не было тут нічога. Таму трэба было ставіць хату і гаспадарчыя будынкі, капаць студню ці склеп. Жылі з гаспадаркі. Кругом сядзібы разлягаліся палі. Прадзед Антон быў царкоўным старастам у Самагрудзе, таму ў час другой сусьветнай вайны нямецкія салдаты зрабілі рэвізію хаты і забралі царкоўныя грошы, прызначаныя на будову плябаніі. З канцом вайны на працягу трох гадоў у хаце жылі сьвятар а. Павел Белабокі з матушкай. Пасьля вайны сям’і дакучалі польскія партызаны. Хаця мой дзядуля Аляксандар Савіцкі атрымаў беларускае грамадзянства, так і не пераехаў на другі бок мяжы, застаючыся на сваім месцы. У 1959 годзе супольна са сваімі бацькамі і малодшым братам паставілі новую большую хату «на два канцы»,  якая стаіць да сёньняшняга дня. Пад канец васьмідзесятых гадоў сям’я перасялілася ў Супрасль.

Дом пабудаваў у 1959 г. Аляксандр Савіцкі, дзядуля Пятра. На здымку – з сабакам „Рэксам”
Дом пабудаваў у 1959 г. Аляксандр Савіцкі, дзядуля Пятра. На здымку – з сабакам „Рэксам”

З допісаў вынікае, што турыстаў захапляе не толькі месца, але і гаспадар, які выразна дэкляруе сваю беларускую нацыянальнасьць і культуру…

Прадзеды Пятра, Антон і Вольга Савіцкія, з дзеткамі і ўнукамі
Прадзеды Пятра, Антон і Вольга Савіцкія, з дзеткамі і ўнукамі
Гасцінны пакой
Гасцінны пакой

– Так як я ўжо падкрэсьліваў, гэта агратурызм мае быць такой маёй малой асьветніцкай місіяй дзеля захаваньня культурнай і рэлігійнай спадчыны нашага беларускага народу. У кутах хаты вісяць іконы, а на іконах беларускія ручнікі…, – так часта пачынаю свой расказ пра нас, людзей, якія жылі на гэтай зямлі здаўна, якіх некалі называлі русінамі, пазьней ліцьвінамі, а цяпер беларусамі.

Што прыцягальнае ёсьць у Кнышэвічах, пра што расказваеш турыстам, што яны так захоплены?

– Тут мушу прызнацца што, як бы я не распавядаў пра нашую культурную і гістарычную спадчыну, то і так на канец госьці спытаюцца пра зуброў. Таму думаю, што найбольш да Кнышевіч прыцягаюць гэтыя жывёлы, хаця іх не заўсёды падарожнік можа пабачыць. Тады можа звярнуць увагу на Кнышевічы, каторыя ўвесь час на сваім месцы. Вёска цікавая сама сабой. У яе дастаткова добра захавалася драўляная забудова. Яна маляўніча распаложана пасярод пагоркаў. Кругом яе вялікая прастора з прыгожымі краявідамі. Ад яе недалёка польска-беларуская мяжа, да якой можна даехаць на ровары. Таксама побач вёскі знаходзіцца старадаўняя праваслаўная царква апосталаў Пятра і Паўла на Самагрудзе.

Дзякую за размову і жадаю цікавых наведвальнікаў „Хаты Кнышэвічы”.

Гутарыла

Лена Глагоўская

Здымкі з архіва Пятра Савіцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis