Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Жыццё ў турмах

Беларускі рэжым Лукашэнкі амаль штодзень арыштоўвае і пасля саджае ў турмы грамадзян, якія невыгодныя ўладам у Мінску. Атрымоўваюць яны пакаранні ад некалькіх тыдняў да некалькіх гадоў зняволення. Прыходзіцца ім пабываць у надта цяжкіх умовах.

Пра сваю двухтыднёвую пабыўку ў мінскім славутым ізалятары на Акрэсціна нядаўна Нашай Ніве распавёў Мікалай Казлоў – кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якога арыштавалі напярэдадні Дня Волі. Вось яго ўспамін:

„На Акрэсціна цэлая эпапея, пятнаццаць сутак беззаконня. Там перапоўненыя камеры. Палітычным кідаюць бамжоў. У камерах на адно месца спальнае – тры-чатыры чалавекі. Не было ні матрацаў, ні падушак, яркае святло гарэла на працягу ўсіх пятнаццаці сутак, яго не прыглушалі. Я адразу трапіў у карцар. Калі ім не спадабалася нешта, то вылілі ў камеру вядро хлоркі – такой канцэнтрацыі, што адразу ж у людзей пачаліся праблемы. Карцар – гэта аднамесная камера, дзе знаходзілася 7-8 чалавек. Акрэсціна гэта афіцыйна створаная катавальня, каб прынізіць людзей, зрабіць знаходжанне невыносным, здзекавацца з людзей. Аднак ніхто не падаў духам, нягледзячы на прыніжэнні, мы шмат смяяліся, палемізавалі, гулялі ў нешта…”.

Праваабарончы цэнтр „Вясна” паінфармаваў, што сказала пра ўмовы зняволення 51-гадовая Наталля Гірш, якая мае швейцарскае грамадзянства. У канцы мінулага году атрымала яна пакаранне 2,5 году лагеру за тое, што сарвала з твару міліцыянта балаклаву. Цяпер знаходзіцца ў турме ў Гомелі. Разам з іншымі зняволенымі штодзень працуе ў фабрыцы. Раней пры машыне, а цяпер абрэзвае нейкія ніткі. Пасля працы ўсіх прымушаюць глядзець дзяржаўнае тэлебачанне або іншыя маніпулявыныя відэа-матэрыялы. На сто асоб ёсць толькі адзін чайнік, каб заварыць каву або гарбату. Наталля сказала, што ўвесь тыдзень не мела як пасля працы напіцца гарбаты, бо не пагаджаецца з ганебным трактаваннем людзей, якія распіхаюцца да чайніка…”.

Нягледзячы на нечалавечыя абставіны ў турмах, зняволеныя не здаюцца. Вольга Калацкая – вядомая перакладчыца сучаснай літаратуры (м. інш. бестселераў Дана Браўна), калі выйшла з турмы, сказала, што гэта быў для яе цікавы жыццёвы досвед. А ўнутранай свабоды слова і думкі і так ніколі ніхто яе не пазбавіць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (90) – 16.04.1935 г. у Данейках Наваградзкага ваяводзтва (зараз  Баранавіцкі р-н) нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!
  • (85) – 16.04.1940 г. у Яраслаўі памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.
  • (42) – 16.04.1983 г. беларускае студэнцкае асяроддзе ў Варшаве ў рамках Згуртаваньня Польскіх Студэнтаў (ZSP) стварыла Раду Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці. Першым старшынёй быў Ян Гаворка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis