Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Калісь пісалі

Сьмерць Вячаслава Адамовіча

У сувязі з тым, што пераглядаючы тэксты пра Вячаслава Адамовіча не знайшла я пакліканьня на артыкул пасьмертны пра яго, дык прапаную яго чытачам. Хто быў яго аўтарам, які скрыўся пад літарай «К.»? Магчыма гэта Макар Краўцоў, ці Уладыслаў Казлоўшчык…

Лена Глагоўская

21-га лютага сёлета а 4-й гадзіне раніцай памёр, пражыўшы 75 гадоў, адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячоў нядаўняга мінулага – Вячаслаў Адамовіч. Пахаваны 23.ІІ у Вільні на праваслаўным магільніку.

Дзікімі, беднымі, нікому невядомымі былі апошнія гады жыцьця В. Адамовіча. А быў ён у 1917 г. старшынёю Вялікай Беларускай Рады і сябрам Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады ў Менску. Гэтыя арганізацыі ў сьнежні 1917 г. склікалі ў Менску Усебеларускі  Зьезд, разагнаны штыкамі бальшавіцкіх салдатаў. Рада разагнанага Зьезду сабралася ў доме В. Адамовіча на Міхайлаўскай вуліцы ў самую ноч разгону і стуль пачала  арганізоўваць  процібальшавіцкую акцыю. Адамовіч шукаў рэальнай падпоры існаваўшым тады беларускім арганізацыям. Выбраны салдатамі за камандзера аднаго з палкоў паміраўшае расейскае арміі, не парываў ён жывога кантакту з Беларускаю Вайсковаю Радаю, на чале якой стаялі маладзейшыя за яго людзі. Бальшавікі стараліся выдаліць з Менску полк Адамовіча і ськіравалі яго ў іншы горад…

Нудна мусіць было душы Адамовіча засядаць у палітычных клюбах Менску ў часе нямецкай акупацыі, дык пачаў ён ладзіць партызанцкую арганізацыю «Зялёны Дуб» ціха і кансьпірацыйна… У 1919-20 г г. служыў Адамовіч у вярбунковым бюры Беларускае Вайсковае Камісіі, легалізаванай дэкрэтам  Начальніка  Польскага гаспадарства Язэпа Пілсудскага 22.Х.1919 году…

Пасьля рыскага міру Адамовіч прабаваў яшчэ актыўна змагацца з бальшавікамі. Урэшце-ж, пасьля ўсіх няўдачаў гэтае барацьбы, пасяліўся ў Вільні, дзе жыў вельмі і вельмі бедна з нягаснуўшай надзеяй, што згіне бальшавізм не сягоньня, дык заўтра і ўдасца яму на старасьць вярнуцца ў сваю менскую хату.

27 студня праводзіў В. Адамовіч адну з памёршых сваіх старых знаёмых да таго самага магільніка, дзе цяпер ляжыць сам; прастудзіўся моцна, ідучы бяз шапкі з Зьвярынца  да Ліпоўеі, захварэў на запаленьне  лёгкіх, а праз тры тыдні разьвітаўся з гэтым грэшным сьветам назаўсёды.

Вечны Яму супакой!

К.

«Шлях Моладзі» № 5(147), 5.03.1939 г., с. 6.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (135) – 12.04.1890 г. у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне нар. Янка Нёманскі (сапраўднае прозьвішча Іван Пятровіч) – пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Расстраляны НКВД 30.10.1937 г.
  • (56) – 12.04.1969 г. у Пэнлей у Вялікабрытаніі памёр доктар Сяргей Малафееў (нар. 25.09.1901 г. у Вільні), адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў 1920 г. Закончыў Мэдычны факультэт УСБ, з

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis