Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Пачуваўся грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага

9 красавіка на 93-цім годдзе жыцця ў шпіталі ў Сувалках памёр прафесар Анджэй Струміла. Быў выдатным мастаком – маляваў карціны, рысаваў графікі, фатаграфаваў, выконваў ілюстрацыі да кніжак, таксама праектаваў іх графічна. Шмат падарожнічаў па ўсім свеце як супрацоўнік Польскай гандлёвай палаты, для якой рыхтаваў канцэпцыі выставачных павілонаў.  Некалькі гадоў працаваў пры Арганізацыі аб’яднаных нацый у Нью Ёрку як кіраўнік установы ад прэзентацыі графікі. Пісаў таксама вершы. Выдаў шмат кніжак са сваіх вандровак па свеце.

Праф. Анджэй Струміла, Сакрат Яновіч і старшыня Фонду Пагранічча Кшыштаф Чыжэўскі падчас прэзентацыі „Кнігі Вялікага княства літоўскага” ў траўні 2009 г. у Беластоку Фота Юркі Хмялеўскага
Праф. Анджэй Струміла, Сакрат Яновіч і старшыня Фонду Пагранічча Кшыштаф Чыжэўскі падчас прэзентацыі „Кнігі Вялікага Княства Літоўскага” ў траўні 2009 г. у Беластоку
Фота Юркі Хмялеўскага

Анджэй Струміла меў літоўска-беларускі радавод. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 г. у Вільні. Вырастаў у Свянцянах, якія лічыў „сэрцам краіны Нальша, дзе калісці шумеў святы гай вайдэлотаў”. Гэта гістарычная Аўкштота – раён сённяшняй Літвы, родная зямля маці (бацька быў з Міншчыны). У 1950 г. закончыў Акадэмію мастацтваў у Кракаве. Пасля буйной прафесійнай працы за мяжою ў 1984 г. вярнуўся ў Польшчу. Вырашыў асесці як найбліжэй роднай Літвы – у вёсцы, якая напамінала б атмасферу з дзяцінства. Такое прыстанішча знайшоў у Мацькавай Рудзе над Чорнай Ганьчай на Сувальшчыне. Сваёй актыўнай дзейнасці і творчай працы аднак не спыніў. Вёў заняткі для студэнтаў, ладзіў мастацкія летнія пленеры з удзелам такасама моладзі з Беларусі (фундаваў ім стыпендыі). Завёў таксама гадоўлю арабскіх коней.

У 2004 г., калі Польшча ўступала ў Еўрапейскі саюз, Анджэй Струміла супольна з Чэславам Мілашам і Томасам Венцлавам падпісаў інтэнцыйны ліст пра намер выдання „Кнігі Вялікага Княства Літоўскага” – на трох мовах, польскай, літоўскай і беларускай. Мэтай было нагадаць, што „паўсталая стагоддзі таму на велізарнай тэрыторыі Усходняй Еўропы дзяржава літоўцаў, палякаў і русінаў стала месцам першай спробы суіснавання народаў, культур і рэлігій на прынцыпах роўнасці і талерантнасці”. Тоўстая кніга выйшла ў 2008 г. Выдаў яе Фонд Пагранічча з Сейнаў (Струміла быў членам яго управы). Кніга змяшчае эсэ аўтараў і артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы. Багата ілюстравана яна гістарычнай іканаграфіяй, даўнімі фатаграфіямі і малюнкамі. Адным з аўтарам быў Сакрат Яновіч, з якім Струміла сябраваў. У 2011 г. прафесар прыехаў у Крынкі на бэнефіс пісьменніка з нагоды яго 75-годдзя. На чыстай беларускай мове сказаў тады:

„Дарагой браток, мая пашана і падзяка табе. Герою барацьбы за беларускую мову, за традыцыю беларускай спадчыны. Ты жывёш у маленькіх Крынках, но ты вялікі Сакрат Яновіч!”.

Анджэя Струмілу пахавалі 15 красавіка. Спачыў на могілках у Магдаленове, сем кіламетраў ад Мацькавай Руды.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com