Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гэта была вельмі гістарычная падзея

Адзін з найвыбітнейшых герояў беларускай гісторыі, ураджэнец Падляшша, Кастусь Каліноўскі нарэшце знайшоў свой прытулак. 22 лістапада ў Вільне адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы. Што адчувалі беларусы, якія дакрануліся да гэтай гістарычнай падзеі?

Ганна Камлач: «Апісаць свае эмоцыі вельмі складана»

Калі ў мяне пыталіся «Ну як табе, спадабалася там?», прасцей за ўсё было адказаць «так», таму што апісаць свае эмоцыі вельмі складана. А нават калі і знойдуцца словы, то гэта зацягнецца надоўга.

Склалася такое ўражанне, што ў гэты дзень у Вільні былі толькі беларусы, яшчэ падыходзячы да сабору мы сустракалі людзей з бела-чырвона-белымі сцягамі на вуліцах. Мне добра запомніўся мужчына, які, убачыўшы нас, спытаўся: «Каго любіш?»

У Вільні беларусы ўшанавалі свайго нацыянальнага героя прыгожа, годна, сапраўдна
У Вільні беларусы ўшанавалі свайго нацыянальнага героя прыгожа, годна, сапраўдна

У той момант я адчувала сябе як у хаце, быццам усе былі знаёмыя, свае. Мы падышлі на плошчу з таго боку сабору, адкуль амаль што не было відаць людзей. Калі мы нарэшце іх убачылі, у мяне нешта перавярнулася ўсярэдзіне, быццам тое паўдзённае сонца працяла наскрозь усё цела. Уявіце сабе, наколькі ўражальным гледзішчам гэта было для чалавека, які пакуль што нават не трапіў на Дзень Волі. Настолькі прыгожа, годна, сапраўдна, радасна ад пачуцця еднасці, што нават амаль што два тыдні пасля я бачу перад сабой той момант гэтак жа маляўніча, як тады. Прайшло столькі часу, а ўсё яшчэ неверагодным здаецца тое, што гэта я, нейкая дзяўчынка, якой пашанцавала, была на перапахаванні Каліноўскага, праходзіла пад Вострай брамай, слухала, як спяваюць «Пагоню», бачыла ўсё сваймі вачыма, сваймі нагамі ішла на могілкі, дакранулася да той гісторыі, якой варта ганарыцца, стала бліжэй да яе, быццам аднекуль з мінулага працягнулі руку, далі яшчэ раз асэнсаваць, што нішто не знікае бясследна, натхнілі і супакоілі адначасова.

Ты стаіш каля могілак і разумееш, што вось зараз гэты неверагодны чалавек з яскравым, бурлівым жыццём нарэшце знойдзе свой супакой, і цябе самога поўніць ціхая радасць, спакой і прага да жыцця.

Міхась Хасіневіч: «Можна адчуць сувязь з Вялікімі княствам Літоўскім»

Я вырашыў паехаць у Вільню, бо як не паехаць? Гэта ж перапахаванне Каліноўскага, адной з самых ключавых гістарычных постацяў для беларускай нацыі. Такія падзеі здараюцца раз у жыцці. Мне прышлося адпрацоўваць заняткі ва ўніверсітэце, але гэта лухта.

Перад тым, як ехаць на перапахаванне, я збіраўся зайсці ў symbal.by і купіць для сваіх сяброў два бел-чырвона-белыя сцягі. Думаў, што будуць адныя літоўцы і палякі. Таму хацеў унесці хоць нейкую беларускую кропельку ў гэты літоўска-польскі натоўп. Вельмі перажываў, калі не паспеў набыць сцягі перад ад’ездам.

Але прыходжу ў Вільне на плошчу і бачу некалькі тысячаў бел-чырвона-белых сцягоў. Гэта неверагодна сагрэла мне душу. Быў вельмі прыемны шок. Асабліва мне спадабалася фраза Уладзіміра Някляева «Нарэшце беларусаў аб’яднала нешта не негатыўнае, але пазітыўнае».

Максім Ціханаў: «Гэта сымбаль барацьбы Беларусі за незалежнасць»

Я лічу Каліноўскага і ягоных паплечнікаў нацыянальнымі героямі, якія змагаліся за нашу свабоду. Яны паказалі вялікі прыклад барацьбы за нашу незалежнасць. Тое, што яны выйшлі з-пад глебы менавіта ў гэты час, калі над Беларуссю зноўку завіс меч маскалёў, гэта вялікі сымбаль. Нас зноўку заклікаюць на барацьбу за незалежнасць.

Я арганізоўваў адмысловы аўтобус з Менску на 60 чалавек. Праблемы ўзніклі на мяжы – літоўцы нас трымалі проста так каля 3 гадзін! Мы пачалі разбірацца: мы едзем на перапахаванне герояў, а вы да нас так ставіцеся. У выніку мы паспелі выключна на канец развітання.

Лес бел-чырвона-белых сцягоў. Мелася ўражанне, што ў гэты дзень у Вільні былі толькі беларусы..
Лес бел-чырвона-белых сцягоў. Мелася ўражанне, што ў гэты дзень у Вільні былі толькі беларусы..

Я ведаў, што будзе шмат беларусаў, але чакаў значна больш літоўцаў і палякаў. Калі я прыехаў на плошчу да Катэдры, то пабачыў, што простым літоўцам нецікавая гэтая падзея. Палякаў я ўвогуле не бачыў. Я ўяўляю, што беларусаў магло бы быць значна болей. Але будні дзень і літоўцы перасталі выдаваць візы.

Вельмі ўразіла моцная і душэўная прамова Тадэвуша Кандрусевіча. Такая прамова мусіла быць у сапраўднага лідара Беларусі на маю думку. Яна была вельмі натхняльная. Я адчуў, як яна запаліла беларусаў. Мы скандавалі «Жыве Беларусь!» хіба што пяць хвілінаў.

Непрыемна ўразіла прамова афіцыйнага прадстаўніка Беларусі. Як можна ўвязаць Вялікую Айчынную вайну з паўстанцамі? Беларусы нават пачалі крычаць «ганьба».

Для простых беларусаў – гэта натхненне, гэта магутны сымбаль барацьбы за незалежнасць народу. У гэтыя часы, калі мы зноў можам стаць Расеяй – выйшлі і паказалі, што мы мусім змагацца.

Ксенія Тарасевіч

Фота Максімa Ціханава, Ганны Комлач

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (211) – 18.04.1814 г. у Лагойску нар. Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык і краязнавец. Закончыў Менскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў і Віленскую археалягічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і
  • (122) – 18.04.1903 г. у Пабокавічах каля Бабруйска нар. Платон Галавач, пісьменьнік. Друкаваўся з 1921 г., аўтар зборнікаў „Дробязі жыцьця” (1927), „Хочацца жыць” (1930), „Апавяданьні” (1934). Расстраляны 29.10.1937 г., праўдападобна ў Курапатах.
  • (104) – 18.04.1921 г. афіцыйнае адкрыцьцё ў Менску Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.
  • (59) – 18.04.1966 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) беларускі нацыянальны дзеяч Станіслаў Грынкевіч (народжаны 23.02.1913 г. у Новым Двары на Дуброўшчыне).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis