Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

З Ваўкавыска ў Шчацінак

Пасля Другой сусветнай вайны палітычная карта Еўропы ў чарговы раз вельмі змянілася. Некаторыя краіны страцілі тэрыторыі, некаторыя наадварот – здабылі. Так Падляшша наноў апынулася ў складзе Польшчы. У той жа час землі, якія лічыліся Усходняй Прусіяй, увайшлі ў склад сацыялістычнай Польшчы.

Этнічны склад як Падляшша, так і паўночнага захаду Польшчы, заўсёды быў вельмі неаднародны. Але гэты стракаты абшар паступова пачынаў рабіцца больш аднародным. Немцы, якія раней жылі на тэрыторыі Паморскага, Сілезскага і Заходне-Паморскага ваяводстваў, пачалі пераязджаць на тэрыторыю Нямеччыны. А палякі, якія жылі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, атрымалі магчымасць пераехаць на новыя тэрыторыі. Мае далёкія сваякі 74 гады таму пераехалі з Ваўкавыска ў Шчацінак. Пачытайце іх гісторыю.

У пошуках лепшага жыцця

„Тады ўсе з’язджалі, і яны паехалі. Лепшае жыццё шукалі”, – так пачынае нашу размову мая бабуля Рая.

Яна ўжо 50 гадоў жыве ў Гнезне, невялічкай вёсцы пад Ваўкавыскам. Са славутасцяў у Гнезне – касцёл і былая панская сядзіба з паркам. Бабуля вельмі даўно замужам за Генрыхам Ляпко, статным мужчынам з выразнымі бровамі. Менавіта ягоная старэйшая сястра з’ехала ў Польшчу ў 1945 годзе.

Зося Здановіч, у дзявоцтве Ляпко, выйшла замуж за Казіміра Здановіча, калі ёй ледзь споўнілася 20 гадоў. Казё Здановіч, як яго называлі ў хаце, у Другую сусветную вайну ваяваў ва Усходняй Прусіі. Там яму вельмі спадабалася і, як толькі з’явілася магчымасць з’ехаць, яны ёй скарысталіся. Разам з імі паехаў малодшы брат Зосі, якому тады было 14 гадоў. Пераезд прайшоў без аніякіх перашкодаў: яны жылі ў Ваўкавыску і лічыліся палякамі.

Пазней у Шчацінак пераехала і старэйшая сястра Зосі. У 1944 годзе яе адправілі ў лагер каля Нарыльска па даносу. Сваякі напісалі вельмі шмат лістоў, дзякуючы якім яе выпусцілі ўжо праз год. Пасля вызвалення яна разумела, што пасля заключэння яна не здолее нармальна жыць у Савецкай Беларусі, і таму вырашыла з’ехаць у сацыялістычную Польшчу.

У Шчэцінку Зося і Казё працавалі на сваёй уласнай гаспадарцы, гадавалі дзяцей, жылі спакойным жыццём. Яны падтрымлівалі сувязь са сваякамі, якія засталіся па той бок мяжы.

„Мы шмат перапісваліся, як з’явіліся тэлефоны, то пачалі званіць адно аднаму. Нават прыязджалі адзін да аднаго ў госці”, – гаворыць Рая.

Пра вандроўкі адно да аднаго

Першы раз Зося прыехала ў БССР у 1956 годзе. Другі раз – толькі праз 20 гадоў, у 1976 годзе. Беларуская частка сям’і таксама ездзіла ў Польшчу.

Бабуля Рая наведвала сваякоў у 1984 годзе. Нягледзячы на доўгі час, па яе ўспамінах можна падумаць, што гэта было ў мінулым годзе. Яна памятае час адпраўлення цягнікоў, дакладна цытуе памежнікаў.

„Праблем з атрыманнем візы не было. Адзінае што – трэба было пастаяць у чэргах, калі падавалі дакументы”, – кажа яна.

Доўга чакаць прышлося не толькі візы. Сама дарога заняла амаль што суткі. Ды й у дадатак на мяжы прышлося стаяць чатыры гадзіны – чакалі, пакуль у цягніку памяняюць колы. Больш складанасцяў не ўзнікла. Польскія памежнікі праверылі пашпарты, паставілі штампы, праверылі багаж і сказалі: „Дзенькуе, шчэнслівой дрогі!”. Савецкія памежнікі ў Гародні таксама былі карэктнымі. Праверылі багаж, запыталі, ці не вязуць золата, да каго едуць. Рая зазначае, што раней з мяжой было значна лепей, а зараз з’явіліся гэтыя чэргі.

„Нас здзівіла, што ў Польшчы былі вельмі добрыя рэчы: вопратка, абутак. Я прывезла шмат дзіцячай адзежы, вельмі прыгожай. У нас такой няма”, – кажа бабуля Рая. „Але з прадуктамі былі праблемы. За каўбасамі трэба было пастаяць”.

Палітыку яны паміж сабой ніколі не абмяркоўвалі, і пра камунізм не гаварылі. Бабуля адзначае, што тады „ўсё было спакойна, людзі добра адзін да аднаго ставіліся”. Калі чулі, што яны прыехалі з Гародні, то адразу станавіліся вельмі ветлівымі.

„Ну вельмі добрыя людзі!”, – паўтарае Рая.

Моўных бар’ераў у сям’і не было. Старэйшае пакаленне сваякоў гаварыла паміж сабой „па-просту” – па-беларуску. А дзеці Зосі ўжо гаварылі па-польску. Але тады ў польскіх школах вывучалася руская мова, так што атрымоўвалася дамовіцца паміж сабой.

У самой Раі і яе сям’і не ўзнікала нават ідэі пераехаць у Польшчу. Як яна кажа, бо раней жыць было добра. А тады ім было хутчэй цікавей паглядзець, як людзі жывуць у іншай краіне, радню пабачыць.

Сувязь спынілася…

Сям’я Здановічаў так і засталася жыць у Польшчы. Вярнуцца ў Савецкі саюз яны ніколі не хацелі. Тым болей пасля таго, як Польшча стала незалежнай. Сёння Рая прыгадвае, што Зосі падабалася Беларусь, асабліва месцы, дзе яна нарадзілася і вырасла. Але ў Польшчы выраслі іх дзеці, там была праца – яна не магла вярнуцца.

Зося памерла ў 2005 годзе, калі ёй было больш за 80 гадоў. У яе засталіся дзеці, якія жывуць у Шчацінку, ёсць унукі. Беларуская частка яе сям’і з імі сувязь ужо не падтрымлівае.

„Яны ўжо старыя, ды й сувязь згубілася. Яны не хочуць з намі звязвацца”, – кажа Рая.

Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (90) – 16.04.1935 г. у Данейках Наваградзкага ваяводзтва (зараз  Баранавіцкі р-н) нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!
  • (85) – 16.04.1940 г. у Яраслаўі памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.
  • (42) – 16.04.1983 г. беларускае студэнцкае асяроддзе ў Варшаве ў рамках Згуртаваньня Польскіх Студэнтаў (ZSP) стварыла Раду Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці. Першым старшынёй быў Ян Гаворка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis