Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Мяняем не толькі выгляд

Jerzy Chmielewski

Шаноўныя чытачы, пасля паўгадовага перапынку наш штомесячнік ізноў выходзіць.Спыніць выдаванне вымусілі фінансавыя праблемы. Каб ізноў атрымаць датацыю, мы як рэдакцыя вырашылі заадно памяняць выдавецкі фармат. Такая змена стала проста неабходнай. Найперш з увагі на тое, што наогул чытанне папяровых выданняў ёсць ужо нейкім рэліктам, бо ўсе кінуліся ў інтэрнэт. Гэта, праўда, не так ізноў добрая з’ява, бо традыцыйны друк усё ж такі ёсць культурнай каштоўнасцю як гістарычнае дасягненне цывілізацыі. Тымчасам е-выданні гэта папраўдзе толькі
імітацыя друку.

Таму прыдумалі мы, што Часопіс у новым фрмаце будзе спалучуннем дзвюх гэтых формаў. Папяровы варыянт застаецца. Хаця таксама будзе іншы – у новым графічным афармленні, з інакш выдзеленымі рубрыкамі. Большы, аднак, націск робім на Інтэрнэт.

Нашу сціплую дагэтуль е-старонку пераўтворым з часам у больш прафесійны партал. У інтэрнэце тэксты будуць з’яўяцца часцей чымсьці раз у месяц.

Не мяняецца адно – асноўны змест Часопіса. Так як дагэтуль будзе ён беларускім грамадска-культурным выданнем прысвечаным пытанням сучаснасці, гісторыі, літаратуры і мастацтва, месца чалавека ў свеце. Усё гэта з нашага пункту гледжання – беларусаў з Падляшша. Надалей Часопіс будзе таксама форумам думкі не толькі нас, але ўсіх тых, каму блізкая беларуская тэматыка. Такі вось гарызонт абноўленага Часопіса.
Прыпамінаю, што тэксты ў Часопісе публікуюцца на мове арыгіналу – па-беларуску або па-польску. Беларушчыну, хаця завужае нам чытацкае кола, трэба берагчы. Таму нашых аўтараў заахвочваю як мага больш звяртаць на гэта ўвагу, знаходзіць месца беларускаму слову нават у тэкстах на польскай мове, якая цяпер у друку больш зразумелая ўсё-такі для некаторых чытачоў.

Характэрнымі для Часопіса будуць таксама тэксты на карэнных мовах беларусаў Падляшша – па-просту і по-пудляську. Гэтыя ж словы маланкава знікаюць са штодзённага ўжытку, а мала дзе яны і запісаныя. Няхай тады пажывуць яшчэ на нашых старонках, бо з’яўляюцца яны вялікай каштоўнасцю як надзвычай важны элемент нашай тоеснасці.

Сапраўды, на фоне сённяшняга штучнага масавага медыйнага свету наш Часопіс ёсць чымсьці непаўторным, а ў новым выглядзе, з больш разнастайным, багацейшым зместам і адмененай выдавецкай канцэпцыяй будзе – я ў гэтым перакананы – яшчэ больш цікавым і вартасным.

Запрашаю таксама на наш сайт Czasopis.pl, дзе весткі і артыкулы будуць паяўляцца мінімум два-тры разы ў месяц. Заставайцеся тады з намі.

Юрка Хмялеўскі
Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com