Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Як судзілі заходнебеларускіх дзеячаў у 1931 годзе

Нават і не памятаю, хто і калі мне перадаў копію прыгавору суда беларускім актывістам Заходняй Беларусі ад 7 – 12 студзеня 1931 года. Адшукаў яго ў асабістым хатнім архіве. Копія гэтага прысуду знаходзілася ў Паўла Крынчыка (1898-1975) – публіцыста, дзеяча вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Здабыў ён яго ў 1960 годзе ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіву ў Мінску. І нават сам паставіў свой подпіс, што ўсе факты ў ім сапраўдныя і распісаўся 15 ліпеня 1967 года. Дакумент-прыгавор вельмі цікавы. Павел Крынчык пераклаў яго з польскай мовы на рускую, а я ўжо пераклаў тэкст на беларускую мову. У ім добра паказаны жорсткія адносіны пілсудчыкаў да беларускіх патрыётаў. Таму давайце пазнаёміўся з ім цалкам.

Прыгавор

Дня 7 – 12 студзеня 1931 года

Імем Рэчы Паспалітай Польшчы Акруговы суд у Вільні, у III карным аддзяленні на судовым пасяджэнні ў наступным складзе:

Старшыня – В. Бжэзоўскі

Суддзі: А. Арліцкі, І. Занеўскі

Сакратар: П. Каўнацкі

Пракурор: А. Здановіч

разглядзелі справу жыхара вёскі Калодзічы (у іншых крыніцах Калодчына. – С.Ч.) Віленскага павета Іосіфа Гаўрыліка, 37 гадоў, сына Емяльяна і Агаты. Жыхара вёскі Погіры Наваградскага павета Ігната Дварчаніна, 39 гадоў, сына Сямёна і Кацярыны. Жыхара вёскі Едначы Слонімскага павета Паўла Крынчыка, сына Стэфана і Агаты. Жыхара горада Вілейка таго ж павета Флегонта Валынца, 50 гадоў, сына Ігната і Наталлі. Жыхара мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета Мацвея Астапчыка, 26 гадоў, сына Антонія і Вольгі. Жыхара вёскі Казлоўшчына Слонімскага павета Міхаіла Тарасюка, 18 гадоў, сына Аляксандра і Наталлі. Жыхара вёскі Чамяры Слонімскага павета Якава Міско, 13 гадоў, сына Герасіма і Марыі. Жыхара сяла Азеранцэ (магчыма вёска Азеранцы Браслаўскага раёна. – С.Ч.) Браслаўскага павета Пятра Пяткуна, 18 гадоў, сына Уладзіслава і Альбіны. Жыхара сяла Кракотка Слонімскага павета Сямёна Жыткевіча, 37 гадоў, сына Мікалая і Яўгеніі. Жыхара Мінска Мазавецкага Васіля Лукашыка, 19 гадоў, сына Іосіфа і Ганны.

Усе яны абвінавачваюцца ў тым, што ад траўня 1928 года да канца жніўня 1930 года на тэрыторыі паўночна-ўсходняга ваяводства стварылі камуністычную змову арганізацыйнымі ячэйкамі, сярод якіх былі і сябры так званага „Цэнтральнага сакратарыяту Беларускага сялянска-рабочага польскага клуба”. Мэтай гэтай змовы было наступнае:

1. Звяржэнне пры дапамозе ўзброенага паўстання, устаноўленага шляхам асноўных законаў дзяржаўнага і грамадскага ладу Польшчы і аддзяленне ад Польшчы вышэйназваных ваяводстваў з мэтай далучэння іх да СССР. Прычым, імкнучыся да вышэйназванай мэты, у вышэйназваны час і месце між іншым яны:

Склалі і распаўсюдзілі 79 назваў пісем і рознага кшталту друкаваных выданняў, якія заклікаюць аддзяліць ад Польшчы вышэйназваныя ваяводствы і далучыць іх да СССР і звергнуць існуючы ў Польшчы грамадскі строй. Да няўплаты падаткаў, невыканання законаў пра зямельную рэформу асадніцтва, хутарызацыі, ліквідацыі сервітутаў і г.д. Да нянавісці паміж палякамі і беларусамі, паміж багатымі і беднымі, якія ўтрымліваюць фальшывыя паведамленні пра ўчынкі польскага ўраду ў адносінах да беларускага народа і класу пралетарыяту, што не адзін раз выклікала народныя хваляванні, супраціўленні ўладам, якія абражалі ўрад і чыноўнікаў.

Акрамя гэтага, Дварчанін днём першага траўня 1929 года на плошчы Ратушы ў Вільні, кіруючы дэманстрантамі, якія там сабраліся з мэтай супрацьстаяць загадам прадстаўніка гарадскога староства ў Вільні Рафаэля Фульца, выкрыкваў: „Не расходзімся! Біце паліцыю! Далоў фашысцкі ўрад!”. Ён падбухторваў дэманстрантаў да актыўнага супраціўлення паліцэйскім дзяржаўнай выязной паліцыі г. Вільні. У выніку, удзельнікі гэтай дэманстрацыі пабілі супрацоўнікаў дзяржаўнай паліцыі кійкамі і дрэўцамі ад транспарантаў, а таксама выстралам з рэвальвера паранілі ў нагу паліцэйскага дзяржаўнай паліцыі Яна Свірну.

Гэты ж самы Дварчанін 22 ліпеня 1929 года на вуглу вуліц Главацкага і Кіеўскай у Вільні выступіў з публічнай прамовай, якая ўтрымлівала заклікі да паўстання і звяржэння грамадскага ладу ў Польшчы. Ён выкрыкваў: „Далоў фашысцкі ўрад!”, „Далоў вайну нападу на СССР!”, „Далоў буржуазію!” „Няхай жыве дзень першага жніўня!”.

Гэта самы Дварчанін 24 студзеня 1930 года ў Вільні на вуліцы Вялікай і на Лукішскім рынку казаў публічную прамову, у якой заклікаў да ўзброенага паўстання супраць ураду і да звяржэння грамадскага парадку ў Польшчы і ўстанаўлення камуністычнага парадку на прыкладзе СССР, а таксама да супраціву дзяржаўнай паліцыі і крычаў лозунгі: „Далоў фашысцкую Польшчу!”, „Далоў акупантаў Заходняй Беларусі!”, „Няхай жыве СССР!”, „Не адступайце перад фашысцкай паліцыяй! Гэта паслугачы польскага фашызму!”, „Каты беларускага народа, ужо хутка скончыцца ваша ўлада!”.

Крынчык і Валынец 10 траўня 1929 года, дзейнічаючы сумесна і свядома, казалі публічныя прадмовы на Зарэчным рынку ў Вільні, якія заклікалі да бунту, да звяржэння існуючага ў Польшчы грамадскага ладу, заклікалі да нянавісці бедных да багатых, раскідвалі лістоўкі, якія выпусціла Віленская арганізацыя камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, у якіх былі надрукаваны заклікі да масавых забастовак, мітынгаў і дэманстрацый пад кіраўніцтвам КПЗБ і якія заканчваліся лозунгамі: „Усе на барацьбу з белым тэрорам! Далоў нападзенне на СССР! Усе на барацьбу з фашысцкай дыктатурай! Няхай жыве рэвалюцыйны травень! Няхай жывуць КПЗБ і КСМ” і іншыя.

Крынчык з сакавіка 1930 года выступіў у Вільні з прадмовай сярод беспрацоўных, якія сабраліся ў аддзеле грамадскага забеспячэння магістрата горада Вільні, дзе заклікаў да звяржэння грамадскага ладу ў Польшчы, сцвярджаў, што польскі ўрад фашысцкі і фашысцкія законы…

Пастанавілі:

Іосіфа Гаўрыліка, Ігната Дварчаніна, Паўла Крынчыка і Флегонта Валынца – засудзіць кожнага з іх і пасадзіць у цяжкую турму на восем гадоў з пунктамі, якія маюцца ў артыкулах 23 і 30 КК і дабавіць Гаўрыліку, Крынчыку і Валынцу па 4 месяцы папярэдняга арышту. Астапчыка, Пяткуна і Жыткевіча пасадзіць у цяжкую турму і асудзіць на чатыры гады кожнага з іх з пунктамі, якія маюцца ў артыкулах 28 і 30 КК і залічыць кожнаму з іх па 11 месяцаў папярэдняга арышту. Тарасюка, Міско і Лукашыка асудзіць кожнага з іх на заключэнне ў крэпасці на два гады і залічыць пачатак гэтага пакарання Тарасюку і Міско па 11 месяцаў дадатковага заключэння.

Утрымаць судовыя аплаты з Гаўрыліка, Дварчаніна, Крынчыка і Валынца па 600 злотых, з Астапчыка, Пяткуна і Жыткевіча па 160 злотых, з Тарасюка, Міско і Лукашыка па 80 злотых.

Абгрунтаванне.

Пасля разгледжаных усіх абставін спраў і выслухаўшы прамовы бакоў, акруговы суд прыйшоў да наступных вынікаў:

З тлумачэнняў былых паслоў Сейма Рэчы Паспалітай Гаўрыліка, Дварчаніна, Крынчыка і Валынца вынікае, што Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб, сябрамі якога яны былі, з’яўляецца арганізацыяй рэвалюцыйнай, дзейнасць якой была накіравана на рэвалюцыйную барацьбу сялянска-рабочых мас паўночна-ўсходніх ваяводстваў у Польшчы…

…Вось так судзілі беларусаў у 1931 годзе. Лавілі іх па аднаму. Напрыклад, Флегонта Валынца арыштавалі дома ў Вілейцы, Язэпа Гаўрыліка злавілі ў цягніку на станцыі Ландварова, Паўла Крынчыка ў 24 гадзіны ў Вільні і г.д. На судзе беларусаў абаранялі адвакаты Дурач, Сукеніцкая і Стэцкевіч.

Сяргей Чыгрын

1 каментар да “Як судзілі заходнебеларускіх дзеячаў у 1931 годзе

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis