Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Зрабіў макеты пяці цэркваў

Славаміра Аксюціка з Кабылянкі каля Міхалова Беластоцкага павета зачаравала прыгажосць архітэктуры драўляных цэркваў на Беласточчыне. Захацеў прысвяціць ёй свой вольны час.

Славамір Аксюцік і яго макет царквы з Юшкавага Груда ў гміне Міхалова
Славамір Аксюцік і яго макет царквы з Юшкавага Груда ў гміне Міхалова

І сталася. Пачаў ездзіць і бачна прыглядацца прывабным аб’ектам сакральнага будаўніцтва, сапраўдным жамчужынам. Пвзнаёміўся з некаторымі помнікамі старадаўнасці. Фатаграфаваў іх, распытваў, ці захааваліся планы іх пабудовы. Старэйшых жыхароў пытаў, якія раней былі агароджы вакол той ці іншай царквы, якія раслі дрэвы. Часта званіца была збоку будынка храма. Мой бацька з 1915 года нараджэння, расказаў мне, што гэтак было ў Старым Ляўкове. Тут невысокая драўляная званіца стаяла каля агароджы.

Славамір Аксюцік на працягу шасці гадоў зрабіў макеты прыгожых цэркваў у Міхалове, Новай Волі, Пяценцы, Тапалянах і Юшкавым Грудзе (гэтая апошняя на фотаздымку). Прысвяціў ім шмат часу. Чатыры мініятуры вышэйзгаданых храмаў пераказаў у цэрквы. Цяпер намераны зрабіць мадэль царквы са шматгадовай і цікавай гісторыяй у Старым Ляўкове Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета. Яе перабудавалі (у ёй прамавугольныя і круглыя акенцы), перакрылі, дабудавалі высокую званіцу і салідныя ўсходы. Звонку яе сцены малявалі раз на яснасіні (галубовы), наступным разам на яснакарычневы колер. Яна менш складаная па сваёй архітэктуры. Мініятуру яе будзе прасцей і хутчэй зрабіць.

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (368) – 26 верасьня 1655 г. аблога й спаленьне расійскімі войскамі горада Пінска.
  • (50) – 26.09.1973 г. памёр у Канадзе Тарас Сайка, пастар баптыстаў. Нар. у 1906 г. у в. Ліпск на Піншчыне, дзе ў палове 30-ых гадоў узначаліў баптысцкую царкву. З 1950 жыў у ЗША ў Мінэаполіс. Ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis