Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памёр Васіль Сёмуха

3 лютага на 84-м годзе жыцця памёр выдатны беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Ён перакладаў на беларускую мову найбольш з нямецкай, таксама польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай. Перакладаў да апошняга дня, хаця пры канцы жыцця страціў зрок у выніку дыябету.

Васіль Сёмуха – аўтар поўнага перакладу Бібліі на беларускую мову, што заняло яму чатырнаццаць гадоў. Пераклаў таксама шмат нямецкай класікі, Гётэ, Шылера, Брэхта і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча і Славацкага.

Васіль Сёмуха сваёй роднай мовай лічыў заходнепалескі дыялект, прытым перфектна валодаў літаратурнай беларушчынай. Яго пераклады публікаваліся ў 2000-х гадах у Annus Albaruthencus (Год Беларускі) – гадавіку, які ў Крынках рэдагаваў Сакрат Яновіч. З польскай мовы пераклаў у той час таксама кніжку-эротык Марты Пінскай „Беларуска”, якую выдала згуртаванне Віла Сакратас, а фрагменты друкаваліся ў „Часопісе”.

Вокладка ніжкі-эротыку Марты Пінскай у перакладзе Дзядзькі Васіля (Сёмухі) „Беларуска”, якую ў 2004 г. выдала згуртаванне Віла Сакратас з Крынак
Вокладка ніжкі-эротыку Марты Пінскай у перакладзе Дзядзькі Васіля (Сёмухі) „Беларуска”, якую ў 2004 г. выдала згуртаванне Віла Сакратас з Крынак

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (155) – выданьне у 1870 г. у Санкт Пецярбурзе „Слоўніка беларускай мовы” („Словарь белорусскаго наречія”) складзенага Іванам Насовічам.
  • (69) – 8.06.1956 г. у Лодзі памёр Язэп Фарботка (нар. 23.08.1893 г. у Налібоках), беларускі паэт нашаніўскай пары, фатаграфік.
  • (67) – 8.06.1958 г. у Беластоку было заснавана Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне „Белавежа”.
  • (58) – 8.06.1967 г. у Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёну адкрыты філіял музэя Якуба Коласа.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com