Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Аўтобус па выходных

З вёскі ў горад і наадварот можна дабрацца не толькі цягніком, але і аўтобусам, што ездзіць пару разоў на дзень. У звычайныя дні пасажыраў можна па пальцах пералічыць, але летам у вік-энды білеты пажадана купляць загадзя, бо інакш, у лепшым выпадку, будзеш ехаць стоячы, а ў горшым увогуле ў аўтобус не трапіш, бо не такі ён вялікі. Звонку выглядаюць тыя прыгарадныя аўтобусы яшчэ цалкам няблага, але свае лепшыя гады, напэўна, ужо ад’ездзілі. Асабліва нявыгадна ў іх летам, калі стаіць спёка, бо ніякай кліматызацыі, калі іх будавалі, не было прадугледжана. Наадварот, адчуваеш сябе нібы ў саўне – дыхаць няма чым і пот льецца па лбе градам, а вопратка прыліпае да цела. Кіроўцы, звычайна дзядзькі добра за 50 гадоў, каб не звар’яцець канчаткова ад спёкі і не заснуць ад манатоннай працы, уключаюць вельмі гучна музыку. Традыцыйна гучаць песні расейскіх выканаўцаў, папулярных у 1990-х – пачатку 2000-х гадоў, ці той самы расейскі шансон. Невядома, што з гэтага лепш, а што горш, але ў маім канкрэтным выпадку не давалі заплюшчыць вочы пранізлівыя спевы гурту „Ласкавы май”. Спрачацца з кіроўцамi і прасіць зрабіць цішэй музыку было бессэнсоўна, бо звычайна на такія просьбы яны або не рэагуюць, або лаюцца апошнімі словамі. Таму заставалася маўкліва цярпець і назіраць за іншымі пасажырамі. А ў летнія выходныя гэта вельмі разнастайныя і каларытныя людзі.

Вось паўапранутыя студэнткі едуць загараць на возера. Іх, здаецца, забіты як банка кансерваў, аўтобус зусім не напружвае, а ад музычнага рэпертуару кіроўцы надзейна абараняюць слухаўкі – дзяўчыны слухаюць сваю музыку. Затое вельмі поўная жанчына побач адчувае сябе не зусім камфортна. Ёй не хапіла месца сесці, таму яна з надзеяй азіраецца вакол. Але ніхто не саступае свайго месца і не збіраецца выходзіць. Таму на твары кабеты выразна відаць нарастаючыя стомленасць і раздражненне.

Урэшце аўтобус пачынае затрымлівацца на прыпынках у малых вёсачках. Мужыкі, што едуць ззаду, крычаць кіроўцы, каб адчыніў другія дзверы, бо апісаная вышэй жанчына сваімі моцнымі формамі перакрыла ім праход да пярэдніх. 

Атмасферы дадае бабулька, якая купіла на базары ў горадзе куранят і вязе іх у вялікай кардоннай каробцы ў сваю вёску. Куранят яна пакінула каля кіроўцы, а сама сядзіць у самым хвасце аўтобуса і голасна непакоіцца, каб атрымалася іх забраць. Тыя кураняты, у сваю чаргу, тоненька пішчаць наперадзе. Ад гэтага піску твар іх гаспадыні, цёмны і увесь пакрыты глыбокімі маршчынамі ад бясконцай фізічнай працы пад сонцам у агародзе, робіцца яшчэ больш заклапочаным. Раптам да яе звоніць нехта са сваякоў і кажа, што можна выйсці на наступным прыпынку – там яе сустрэнуць і падвязуць да хаты знаёмыя. Хвілін праз дзесяць бабулька выходзіць, уздыхаючы з палёгкай. Трохі ёй нават зайздросціш, бо кіроўца не плануе выключаць свае хіты, а яшчэ ехаць і ехаць.

Сяргей Александровіч

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com