Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Лірычная проза

Думкі

Галаву ахінаюць думкі. Прыплываюць усё новыя. Думкі – вобразы, матывы.

Яны з красак золку, барвовай восені, з просіні неба.

Яны – колеры нівы, сонечнага разводдзя.

Яны – шчаслівы звонкі голас жняі і штось з пацалунку. Не кожны здолее іх прасочыць у пратокі святла, у стужкі ветру.

Ім патрэбен сэнс і мелодыя, звон сталі і шэпт маладога лісця.

Не адна патухне ўдалечыні начная навальніца, не адзін мільгне дзень, месяц.

Словы патрабуюць гарту, каб краналі, як лемеш.

 

Пахі

З радасцю і болем кожны раз еду ў родныя аселішчы.

Пах каснікоў бяроз і жнівеньскай зямлі ў загрывачным калоссі – з грыбнымі зацішкамі і начлежнымі досвіткамі.

З вечнай аскомай недаспелых яблык…

О,  родныя мясціны!

Жыццё як сон – як пах майскай чаромхі і садоў. Вочы рады зямлі і сонцу і зіхатлівасці нябёс.

Гады прамінулі.

Здаецца чуеш, як звініць світальным клічам дрозд-перасмешнік у сасонніку, як пахнуць рамонкі на папарах і вецер-ліставей, і першы снег.

Гляджу шырокімі вачыма. І памяць гартае і гартае.

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (225) – 31.05.1800 г. у Варшаве або ў Слоніме памёр Міхал Казімір Агінскі, вялікі гэтман літоўскі (з 1768 г.), мэцэнат, ініцыятар пабудовы каналу Агінскага. Пры сваім двары ў Слоніме стварыў у 1765 г. оперны тэатр і капэлу.
  • (77) – 31.05.1948 г. нар. у Івана-Франкоўску (Украіна) Сьвятлана Алексіевіч, празаік-дакумэнталіст, аўтарка м. ін. кніжак „Цынкавыя хлопчыкі”, „Памінальная малітва”, перакладзеных на розныя мовы, таксама польскую. У 2015 г. атрымала літаратурную Нобелеўскую прэмію.
  • (46) – 31.05.1979 г. у Амстэрдаме у штаце Нью-Ёрк (ЗША) памёр кс. Францішак Чарняўскі (нар. 3.11.1893 г. у Чухнах Ашмянскага пав.). Душпастырскую службу пачаў у 1920 г  на пасадзе вікарага ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузьніцы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com