Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Развітанне з Юрым Туронкам

Развітальнае слова нашай рэдакцыйнай сяброўкі Лены Глагоўскай над магілай св.пам. Юры Туронка
Фота Вячаслава Харужага

10 студзеня родныя, сябры ды знаёмыя развіталіся з Юрым Туронкам, памерлым 2 студзеня на 90-м годзе жыцця.

Боскую Літургію ды чын паховін узначаліў у грэка-каталіцкай царкве айцоў-базылянаў у Варшаве архімандрыт Сяргей Гаек, які прыехаў з Беларусі. Багаслужба правілася на беларускай мове. Труна прыкрыта была бел-чырвона-белым сцягам з Пагоняй, а нацыянальныя сцягі авінутыя чорнымі стужкамі. Апошняя зямная дарога вяла на праваслаўныя могілкі на Варшаўскай Волі, дзе цела было зложана ў магілу якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне могілак.

Прысутныя, якія прыехалі не толькі з Варшавы, але таксама з Беласточчыны, Беларусі ды іншых краін з вялікім болем развіталіся з незвычайным, цераз вялікую літару Чалавекам. Над магілай вёльмі цёла, не скрываючы хвалявання развіталася Лена Глагоўская, якая сказала пра вялізарнае значенне Юры Туронка ў даследаванні роднай гісторыі, выхаванні маладых беларусаў, якія могуць ганарыцца сваім паходжаннем. Яўген Вапа сцьвердзіў што спадар Юры дыхаў двума лёгкімі; усходам ды захадам. Паколькі бацька Браніслаў Туронак родам быў з паўночна-ўсходняй Беларусі – Дзісненшчыны а маці Мар’янна Рэшэць з захаду, Рушчанаў каля Харошчы на Беласточчыне. Былі яны першымі ягонымі настаўнікамі, навучылі любві да ўсяго беларускага, роднага. Любоў да роднага не пакінула Яго цераз цэлае жыццё. Паміма, што быў па адукацыі выдатным эканамістам, аднак служба беларускаму народу спрычынілася да даслевання гісторыі. Стаў безпрэчным аўтарытэтам. Асабліва ў даслеванні Другой сусветнай вайны на беларускіх землях.

Спадара Юрыя Туронка памятаць будзем як цёплага, сардэчнага, адукаванага Чалавека, які да ўсіх ставіўся з пашанай. Па жыцёвай дарозе вандраваў з каханай жонкай Зінай. А дзверы іх варшаўскай кватэры па вуліцы Тамка ды летняй хаткі на Беласточчыне заўсёды былі адчынены.

Вячаслаў Харужы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com