Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

105-ыя ўгодкі БНР у Гданьску

25 сакавіка сьвяткаваньні пачаліся ад імшы за Беларусь ў Каралеўскай капліцы ў Гданьску. Пасьля на Гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска Беларусы і віцэпрэзыдэнт Гданьска Пётр Крышэўскі склалі кветкі на магілах Лукі Дзекуь-Малея і яго жонкі Сэрафіны, (глядзіце здымак) а таксама мастака Козьмы Чурылы. Пастар царквы хрысьціян баптыстаў Робэрт Мікса прачытаў на польскай мове фрагмент евангельля сьв. Яна пра свабоду, а Лена Глагоўская тое-ж самае на беларускай.

Побач могілак сабралася вялікая грамада Беларусаў, якія пражываюць на Памор’і. Прынесьлі з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі. Праз ронда Ахвяр Катыня сабраныя перашлі маршам у Эўрапейскі Цэнтр Салідарнасьці. Па дарозе ў падтрымку трубілі машыны, якія праязджалі па вуліцы, а будаўнікі, якія працавалі на шматпавярховіку крычалі: «Жыве Беларусь!» У Эўрапейскім Цэнтры Салідарнасьці (ЭЦС) адбыўся мітынг, падчас якога прамаўляў Раман Шчэрбаў – намесьнік старшыні Беларускага Культурнага Таварыства «Хатка» ў Гданьску, Уладзімір Мазур – сакратар БКТ «Хатка». Мітынг вёў Кацпэр Дзекан з ЭЦС. Выступіў таксама паэт Андрэй Хадановіч, які прачытаў свае новыя вершы і выканаў славутыя «Муры» з рэпертуару Яцка Качмарскага.

Адбыўся таксама кірмаш кніг фонду «Камунікат», упрыгожваньняў, маек прысьвечаных БНР, прац мастака Сяргея Русака. На дудзе іграў Яўген Барышнікаў, а жанчыны і мужчыны танцавалі ў такт музыкі беларускія народныя танцы.

Пасьля абеду ў бібліятэцы ЭЦС адбылася дыскусія прысьвечаная спадчыне БНР, у якой выступілі пісьменьнікі Андрэй Хадановіч і Уладзімір Арлоў і гісторык Лена Глагоўская. У 16 гадзін выступіў «Вольны хор» з багатай праграмай беларускіх патрыятычных песень. На заканчэньне дня ў студэнцкім клубе «Жак» выступілі The Superbullz i Belarusian True Story.

Сьвяткаваньне 105. угодкаў БНР у Гданьску сабрала вельмі шмат людзей, якія ўвесь дзень прысьвяцілі дзеля юбілею сваёй незалежнасьці.

Арганізатарамі сьвяткаваньня былі: Беларускае Культурнае Таварыства «Хатка», ЭЦС, Горад Гданьск.

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com