Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

101-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гданьску і Сопаце

23 сакавіка (у суботу) традыцыйна ўжо з нагоды 101-ых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, дваццаты год запар, беларусы Трыгарада сустрэліся на Гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска, каб ушанаваць памяць Сэрафіны і Лукі Дзекуцяў-Малеяў ды мастака Козьмы Чурылы. Пры магіле Лукі Дзекуця-Малея пастар баптысцкай царквы ў Гданьску Робэрт Мікса прачытаў фрагмент Евангельля сьв. Яна, а пасля інтэпрэтуючы яго прыраўняў Л. Дзекуць-Малея да Ісуса Хрыста. Лена Глагоўская гэты сам фрагмент прачытала на беларускай мове – у перакладзе Л. Дзекуця-Малея і прадставіла яго заслугі як камісара БНР для Беласточчыны, а пасля як пастара баптысцкай царквы ў Брэсце і на Палесьсі. На магіле ўсклалі вянок і запалілі знічкі. Прысутнічалі таксама ўнучка Л. Дзекуць-Малея – Альжбета і праўнук Лукаш. Кветкі таксама палажылі і запалілі знічкі на магілах беларускай настаўніцы Сэрафіны Дзекуць-Малей і мастака Козьмы Чурылы. Не абмінулі і магілы нашага быўшага дзеяча Анатоля Піруты, родам з Сакольшчыны.

Традыцыяй з 2008 г. сталася таксама ўскладаньне кветак пры камені ў гонар Янкі Купалы, які знаходзіцца ў Гданьску-Аліве. Чытаюцца там вершы паэта і ўспамінаецца гісторыя яго адкрыцьця. Улады горада задбалі пра акружэньне каменя, пасадзіўшы вакол яго аздобную траву і кветкі. З сумам прыходзіцца сцьвердзіць, што нашыя штогадовыя намаганьні, каб выраслі там явар і каліна, якіх заўзята штогод насаджвалі, не бачныя пасьля дзесяці гадоў. Нехта мэтанакіравана зьнішчаў нашыя насаджэньні. Аднаго году нават горад сам вырашыў пасадзіць каліну (явар яшчэ быў), але зьнікла і яна. Насаджвалі таксама і кветкі, якія нехта выкопваў. Наша грамада пры камені штогод выклікае зацікаўленьне шпацыруючых там людзей. На гэты раз жанчына запытала, чаму Янка Купала памёр так рана, што з ім здарылася.

У сядзібе БКТ «Хатка» ў Сопаце адбылася сяброўская сустрэча, якая пачалася ад гімнаў «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа». Пасьля віншаваньняў з нагоды ўгодкаў БНР рэдактар Ганна Сабэцкая расказала пра свае сустрэчы з беларускімі пісьменьнікамі, асабліва з Янкам Брылем, з якім сябравала, а які ў верасьні 1939 г. бараніў Гдыню. Паказала здымкі са свайго архіва і кнігі з дарчымі подпісамі ад Янкі Брыля. Ганна Сабэцкая вядомая таксама як перакладчыца беларускай літаратуры на польскую мову, зрабіла шмат праграмаў для Польскага радыё пра беларускую літаратуру і пра нацыянальныя меншасьці. У сяброўскай атмасферы сустрэча цягнулася некалькі гадзін. Асабліва цешыла прысутнасьць беларускай моладзі, якая дамінавала на нашых сьвяткаваньнях.

Лена Глагоўская

Фота Міхала Куштэйкі, Ірыны Гаданьчук-Герэлюк і Анны Сабэцкай

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 26.04.1863 г. у Славенску каля Валожына ў сям’і праваслаўнага сьвятара нар. Яўстафій Арлоўскі, краязнавец, гісторык, пэдагог. Закончыў Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885) і выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі; дасьледаваў гісторыю Гродна і даказаў тоеснасьць яго з летапісным Городенем. Памёр 15.12.1913 г.
  • (141) – 26.04.1883 г. памёр Напалеон Орда, мастак і кампазытар (нар. 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Піншчыне). Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гг. Потым на эміграцыі ў Парыжы, з 1856 г. – у Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі.
  • (38) – 26.04.1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі. Большасьць радыяцыі апала на тэрыторыі Беларусі – дзякуючы загаду савецкіх уладаў, самалёты савецкай арміі асадзілі хмары з атамным праменяваньням над беларускімі землямі.
  • (38) – 26.04.1986 г. наступіла трагічная катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая забрудзіля значную частку Беларусі.
  • (28) – 26.04.1996 г. у Менску адбылася масавая акцыя „Чарнобыльскі Шлях”, брутальна разагнаная АМОНам.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis