Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Змяншаецца колькасць навучэнцаў беларускай мовы

Пачатковая школа н-р 4 імя Сібіракаў у Беластоку
Пачатковая школа н-р 4 імя Сібіракаў у Беластоку

Гэта можна было прадбачыць. Упершыню ад 25-ці гадоў, адкуль у Пачатковай школе н-р 4 у Беластоку, у якой ёсць навучанне беларускай мовы, не набраны першы клас. Прычынай стаў ранейшы канфлікт вакол планаў магістрату спалучэння гэтай школы ў адзін комплекс з суседнім Самаўрадавым прадшколлем н-р 14. З гэтага менавіта садка кожны год трапляла туды найбольш дзетак у клас з навучаннем беларускай мовы.

Хаця бацькам удалося адстаяць аўтаномію прадшколля, напружанасць засталася. Нядобрую сітуацыю дадаткова ўскладніла варожасць у Польшчы да беларускасці ў сувязі з крызісам на польска-беларускай мяжы, а пасля з вайною ў Украіне, паколькі рэжым у Мінску падтрымаў расійскага агрэсара.

Дагэтуль кожны год пасылаць дзетак у „чацвёрку” іх бацькоў заахвочвалі настаўніцы ў садку і яго дырэктарша Люцыя Неміровіч. У чэрвені была яна аднак адклікана са сваёй функцыі пасля конкурсу, у выніку ягога з 1-га верасня ўстановай будзе кіраваць ужо іншая асоба, адна з беластоцкіх матушак. Люцыя Неміровіч стала дырэктарам прадшколля, якое паклікала Непублічная праваслаўная школа св.св. Кірылы і Мяфодзія. Там таксама ёсць навучанне беларускай мовы, але таксама ўкраінскай і рускай. Таму меншасны характар гэтай школы неадназначны, перадусім яна праваслаўная, заняткі заўсёды пачынаюцца малітвай. Публічнае прадшколле н-р 14 нашмат больш беларускае, бо яшчэ інтэгруе асяроддзе бацькоў падчас шматлікіх мерапрыемстваў, калі супольна з дзеткамі ўдзельнічаюць яны ў сцэнках, спяваюць песні. Да таго сваіх дзяцей пасылае сюды і беларуская дыяспара.

Змяншэнне колькасці навучэнцаў беларускай мовы гэта агульная з’ява ў рэгіёне. Таксама ў Бельску на такія заняткі з верасня бацькі паслалі менш дзетак чымсьці дагэтуль. У першы клас паступіла іх толькі 38, паколькі шчэ дваццаць гадоў таму ажно 150.

Цікава, што ў гэтым горадзе ва ўкраінскамоўны клас, як прымеркаваны для нацыянальнай меншасці, сваіх дзяцей не пасылаюь бежанцы з Украіны. Ім трэба вучыцца толькі па-польску…

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com