Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Зэлэнэць: ад уніяцкіх каранёў да сучасных абрадаў

8 чэрвеня 2023 г.

Чэрвень 2023 г. Абрад „Зеленец” захаваўся ў сённяшняй Беларусі. На здымку – пляценне вянкоў у вёсцы Ляснікі ў Драгічынскім раёне на Брэстчыне www.drogichin.by
Чэрвень 2023 г. Абрад „Зеленец” захаваўся ў сённяшняй Беларусі. На здымку – пляценне вянкоў у вёсцы Ляснікі ў Драгічынскім раёне на Брэстчыне
www.drogichin.by

Сёння Божае цела – вялікае каталіцкае свята, выхадны дзень у Польшчы. Быў час, што святкавалі яго таксама продкі праваслаўных – уніяты. 

Юрка Каліна – калісь наш рэдакцыйны сябра, а цяпер супрацоўнік Белсату – згадаў у Фейсбуку, як чвэрць стагоддзя назад у вёсцы Пашкоўшчына Арлянскай гміны запісваў з тэлекамерай незвычайны народны абрад. Было гэта ў будзённы дзень пад Тройцу, або на Сёмуху як называюць здаўна гэтае цудоўнаке веснавое свята ў маім старонні пад Востравам і наогул на Беласточчыне на поўнач ад ракі Нарва. Юрка запамятаў, што жыхары Пашкоўшчыны ўпрыгожвалі зеленню свае хаты і дарожныя крыжы. Плялі вянкі з лісцей дуба, клёну. Затым працесіяй абыходзілі ўсю вёску. Самі, без святара. Ля ўпрыгожаных крыжоў маліліся і спявалі набожныя песні. Пасля былі сямейныя сустрэчы дома.

Юрка пацікавіўся, адкуль узяўся такі абрад у суседняй з яго роднымі Кашалямі вёсцы, з якой была яго матуля, а працэсію рыхтавалі між іншым Юркавы цёткі і дзядзька. Наш сябра распытваў пасля пра гэта айца Рыгора Сасну, які быў родам з недалёкай ад Кашалёў Бараноўшчыны і даследаваў мінулае праваслаўя ў Польшчы, асабліва на Беласточчыне. Святар напісаў шмат гістарычных выданняў і артыкулаў. Паводле яго абрад з Пашкоўшчыны, па мясцоваму Зэлэнэць, гэта след менавіта свята Божага цела, святкаванага ўніятамі пакуль не вярнуліся яны ў праваслаўе, пасля ліквідацыі ўніі ў 1839 г. 

Для Юркі тое, што пачуў ад айца Сасны, было чымсьці незвычайным. У Фейсбуку запытаў, ці хтосьці такія веды можа папоўніць. Аказалася, што амаль ніхто пра штосьці такое нават не чуў. Толькі Гандзя Кандрацюк з „Нівы” згадала прыказку з уніяцкіх часоў, якую часам яшчэ і цяпер можна пачуць на Падляшшы: Зэлэнэць вэсны кунэць. 

Паколькі надта цікаўлюся такімі тэмамі і люблю заглыбляцца ў мінулае, таму і я вырашыў узяць голас у дыскусіі. Гадамі накапіў шмат гістарыччных і краязнаўчых матэрыялаў – кніжак, дакументаў, найболш з Інтэрнэту. Калі толькі прачытаў я допіс Юркі, для мяне было бясспрэчным, што той маляўнічы і чароўны абрад несумненна сягае паганскіх часоў, як і многія іншыя народныя рытуалы ў нас, адаптаваныя хрысціянствам. Вядома, такога найбольш было пры ўніі. Да нашых дзён тадышнія абрады ў значнай ступені захаваліся ў праваслаўнай трыдыцыі і прытым складаюць яе вялікае духоўнае багацце. 

У маім старонні пад Крынкамі і на Сакольшчыне я ніколі не чуў пра нешта падобнае да абраду з Пашкоўшчыны. Аказваецца, аднак, што такое даўнім-даўно было. Піша пра гэта Ірэна Матус у сваёй знакамітай змястоўнай навуковай працы аб рэстытуцыі праваслаўя пасля 1839 г. Зелянец (на поўдзень ад ракі Нарвы – Зэлэнэць) гэта сапраўды народная назва свята Божага цела, уведзенага ва ўніяцкі літургічны каляндар падчас Замойскага сіноду ў 1720 годзе.

Як піша Ірэна Матус, „гэты абрад перайшоў цікавы метамарфоз, захаваўшы пры гэтым практычны бок – звычай асвячэння лячэбных зёлак”. Пасля скасавання свята Божага цела яго перанеслі на іншыя, ужо праваслаўныя. Каля Орлі верагодна на Яна, а ў нас на Успенне, значыць на Зелну менавіта.

Сёмуха (Пяцідзесятніца) гэта праваслаўныя Zielone Świątki. І таксама ў народнай традыцыі гэтае свята навязвае да язычніцкага Зеленца. Таму адзначаецца яно да сёння ўпрыгожваннем уваходу ў царкву „вясновымі ялінкамі”, гэта значыць маладымі зялёнымі бярозкамі.

Цікава таксама, што католікі на Сакольшчыне на перыёд ад Zielonych Świątek па Божае цела мелі тэрмін Зялянок.

Пра ўсё гэта, раней глыбока перадумаўшы, напісаў я ў каментары ў Фейсбуку. Вядома, прысвяціў на гэта крыху часу, каля паўгадзіны. І хаця атрымаў шмат водгукаў у выглядзе перадусім лайкаў-падабайкаў, мой голас быў толькі хвілінны, таму наўрад ці шырэй пранікнуў ён у свядомасць тых, хто яго пачуў (прачытаў). Пра такія справы варта згадваць у Фейсбуку, бо гэта важна і цікава. Але нашмат мацнейшае значэнне маюць асобныя артыкулы нават у Інтэрнэце, не казаўшы пра традыцыйны друк. Таму гэтую тэму шырэй крануў я менавіта тут.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com