Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Запусты ў праваслаўнай школе

16 лістапада ў непублічнай школе святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку адбыліся традыцыйныя запусты перад калядным постам. На свята завіталі настаўнікі з Грэцыі, якія прыехалі па міжнароднай праграме Эразмус. Вучні прынеслі стравы падрыхтаваныя бацькамі і дзядулямі, многія прыйшлі ў школу апранутыя ў народную вопратку. Прайшоў святочны канцэрт, на якім госці з Грэцыі пачулі беларускія песні.

Фота з інтэрнет-старонкі школы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (229) – 7.07.1796 г. у Малюшычах на Наваградчыне нар. Ян Чачот (пам. 23.08.1847 г. у Друскеніках), польскі і беларускі паэт, фальклярыст. Пісаў між іншым вершы на беларускай мове, баляды на польскай мове. Ягоная творчасьць інспіраваная была беларускім фальклёрам. Таксама сабраў ды выдаў каля 1000 беларускіх песень. Пахаваны ў Ротніцы пад Друскенікамі.
  • (161) – 7.07.1864 г. у Маладэчне адкрыта настаўніцкая сэмінарыя.
  • (156) – 7 (19) ліпеня 1869 г. у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету нар. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч нацыянальнага руху, інжынер будаўнік, паэт. Праектаваў м. ін. царкву ў Відзах і касьцёл у Дрысьвятах. Памёр 6 лістапада 1940 г. у Вільні, пахаваны на могілках Роса.
  • (143) – 7.07.1882 г. у фальварку Вязынка Менскага пав. нар. Янка Купала  (сапр. Ян Луцэвіч), народны пясьняр Беларусі, змагар за беларушчыну і Беларусь. Першы верш на беларускай мове „Мужык” апублікаваў у 1905 г. у газэце „Северо-Западный край”, першы зборнік вершаў „Жалейка” (1908), супрацоўнік а потым рэдактар „Нашай Нівы”. Найбольш вядомыя паэмы: „Курган” (1910), „Бандароўна”, „Магіла льва”, „Яна і я” (1913), драматычныя паэмы: „Адвечная песьня” (1910), „Сон на кургане” (1912), п’есы: „Паўлінка”, „Раскіданае гняздо” (1913), „Тутэйшыя” (1924). Памёр трагічна 28.06.1942 г. у Маскве.
  • (138) – 7.07.1887 г. у Віцебску нар. Марк Шагал, сусьветнай славы жывапісец, графік. У 1918-1919 гг. у Віцебску вёў майстэрню жывапісу, пасьля жыў у эміграцыі. Памёр 28.03.1985 г. у Сен-Поль-дэ-Ванс (Праванс, Францыя).
  • (133) – 7.07.1892 г. памёр у пас. Калымскі ў час экспэдыцыі Іван Чэрскі, геоляг, географ, дасьледчык Сібіры (нар. 15.05.1845 г. у Свольне на Віцебшчыне). За ўдзел у студзеньскім паўстаньні высланы ў Сібір. Яго імем названа сыстэма горных хрыбтоў у Якуціі Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкальлі, Таварыства Беларусаў у Іркуцку.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com