Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Закалот з музейным філіялам у Бельску

З пачаткам снежня новы ад нядаўна дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку памяняў – за паразуменнем з управай Падляшскага ваяводства – кіраўніка аддзелу гэтай установы ў Бельску-Падляшскім. Месца Аліны Дэмбоўскай – радавітай бяльшчанкі, якая гэтым філіялам кіравала амаль трыццаць гадоў, заняў нікому невядомы ў музейным асяроддзі Генрык Залеўскі, у свой час дырэктар дому культуры ў Вышках.

Такая персанальная змена выклікала ў Бельску і не толькі там незразуменнне, незадавальненне, а нават абурэнне. Многія, асабліва беларусы і праваслаўныя, успрынялі гэта як працяг „добрай змены”, якую ПіС ад двух гадоў уводзіць у ваяводстве, абстаўляючы пасады і ўстановы сваімі людзьмі.

Гарадская ратуша ў Бельску, у якой з 1984 г. дзейнічае філіяў Падляшскага музея ў Беластоку Фота Кшыштафа Кундзіча (з Вікіпедыі)
Гарадская ратуша ў Бельску, у якой з 1984 г. дзейнічае філіяў Падляшскага музея ў Беластоку
Фота Кшыштафа Кундзіча (з Вікіпедыі)

У гэтым відаць таксама, на жаль, холад у адносінах да нашай меншасці. Не ёсць таямніцай, што „кацапскі” Бельск здаўна коле ў вочы многім з ПіСу на Падляшшы. Таму цяпер, маючы нагоду, вырашылі дэградаваць Аліну Дэмбоўскую (якой дзявочае прозвішча Назарук) з кіраўніка на звычайнага працаўніка ўстановы характэрнай сваёй шматкультурнасцю ў горадзе і рэгіёне. У значнай меры гэта яе менавіта заслуга ў тым, што ў Бельску ў старадаўняй гарадской ратушы ўзнік такі выдатны цэнтр на карысць папулярызацыі і развіцця польска-беларускай спадчыны і тоеснасці.

Прытым Дэмбоўская гэта вельмі кампетэнтны спецыяліст у музейнай прафесіі. Пасля Бельскага белліцэя паглыбляла і пашырала яна адукацыю ў гэтым накірунку ва ўніверсітэтах у Познані і Кракаве, дзе закончыла паслядыпломныя студыі ў галіне музейнай справы. Калі на пачатку 1990-х гадоў узначаліла бельскі музей, пачала развіваць і ўдасканальваць яго дзейнасць. Дзеля гэтага ўвайшла ў цеснае супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі культуры, а таксама – што істотнае – з беларускімі арганізацыямі і праваслаўным асяроддзем. Дзякуючы таму ў сценах бельскай ратушы Беларускае гістарычнае таварыства сарганізавала выставу пра бежанства 1915 г., праводзіліся семінары прысвечаныя беларусам Бельшчыны з удзелам дакладчыкаў з Польшчы, Беларусі і Расіі. Філіял арганізаваў таксама музейныя заняткі і майстар-класы для школьнікаў і студэнтаў з усяе Беласточчыны, у тым ліку вучняў Бельскага белліцэя і мясцовай школы іканапісцаў.

Аліна Дэмбоўская найбольш цесна супрацоўнічала з Дарафеем Фіёнікам і яго Музеем Малой Айчыны ў Студзіводах. Супольна арганізаваны былі шматлікія выстаўкі, аўтарскія сустрэчы і канцэрты. Сярод іх асабліва важныя былі прэзентацыі „Народная вопратка падляшскіх беларусаў” і „Бельскі абрадавы ручнік” як аўтарскі праект Аліны Дэмбоўскай. Калекцыя ручнікоў гадамі павялічвалася. Дэмбоўская зрабіла з гэтага распазнавальную марку Бельска і Бельшчыны. Ручнікі прэзентаваліся ў многіх месцах на Падляшшы, у Польшчы, Беларусі і за мяжою. Выдадзеных было таксама некалькі прысвечаных ім  альбомаў.

Бельскі музей пад новым кіраўніцтвам, безумоўна, зменіць таксама сваё аблічча. Хаця памяняе назву на „Музей абедзвюх нацый” (Muzeum Obojga Narodów), то можна спадзявацца маргінальнай папулярызацыі ім беларускай спадчыны, а затое пашырэння патрыятызму ў духу шляхецкай Рэчы Паспалітай.

Дарафей Фіёнік, каментуючы адхіленне Аліны Дэмбоўскай ад кіравання бельскім філіялам Падляшскага музея, напісаў у фейсбуку, што „ў такі спосаб затрачваецца дасягненні пакалення, будуючага амбітную культуру ў вольнай Польшчы”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (208) – 23.10.1816 г. у Кублічах Лепельскага пав. нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік і дасьледчык беларускага фальклёру. У 1858 – 1863 гг. вёў рукапісны „Альбом”, у якім свае запісы пакінулі м. інш.: У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. Кіркор, В. Дунін-Марцінкевіч. Пераклаў на беларускую мову „Конрада Валенрода” А. Міцкевіча. Памёр у Сібіры ў 1884 г.
  • (201) – 23.10.1823 г. у Замосьці Слуцкага пав. нар. Адам Плуг (сапраўднае Антоні Пяткевіч), пісьменнік і журналіст. З 1831 г. жыў з бацькамі ў Жукавым Барку над Нёманам, у гг. 1835-1842 вучыўся ў Слуцкай гімназыі. Сябраваў з Уладыславам Сыракомляй, які тады жыў у Залучы. Працаваў настаўнікам на Падольлі. У 1874 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам у часопісе „Kłosy”, дзе друкаваў шмат матар’ялаў пра Беларусь. Пазьней працаваў у рэдакцыях „Wielkiej Powszechnej Encyklopedii Ilustrowanej”, часопіса „Wędrowiec”, газэты „Kurier Warszawski”. Памёр 2.11.1903 г. у Варшаве. У беларускую літаратуру ўпісаліся яго апавяданьні на беларускай мове. 
  • (87) – 23.10.1937 г. расстраляны Уладзімір Крыловіч (нар. 1.11.1895 г. у Крыловічах каля Койданава), акцёр.
  • (83) – 23.10.1941 г. у Унжлагу на лесапавале загінуў Васіль Шашалевіч (нар. 9.01.1897 г. у Мхінічах на Магілёўшчыне, брат Андрэя Мрыя), драматург (п’есы „Апраметная”, „Змрок”, „Воўчыя вочы”, „Рой”, „Сімфонія гневу”) і празаік.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis