Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Вечная памяць белавежцу

16 лістапада 2022 г.

Сёння ў Бельску пахавалі Яна Чыквіна. Вядомы наш беларускі паэт, універсітэцкі прафесар, пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр 14 лістапада на 83-ім годзе жыцця. Нарадзіўся ён у Дубічах-Царкоўных, жыў у Беластоку, а пасля ў Бельску ў доме пабудаваным бацькамі, якія сюды пераехалі. Спачыў пры іх на праваслаўных могілках па Дубяжынскай вуліцы.

Ян Чыквін па адукацыі быў русістам. З 1969 г. працаваў як выкладчык у філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, у 1985-1997 гг. у Варшаўскім універсітэце, а з 1998 г. у самастойным ужо Універсітэце ў Беластоку. Як беларус сваё жыццё прысвяціў аднак перадусім беларускай літаратуры, стаўшы выдатным паэтам, таленавітым рэдактарам, плённым выдаўцом і грамадскім дзеячом.

Дэбютаваў (як празаік) на старонках „Нівы” ўжо ў 1957 г., неўзабаве пасля заснавання тыднёвіка. З самога пачатку быў у літаб’яднанні „Белавежа”, што ўзнікла год пазней. Пасля, з 1989 г., стаў яго старшынёй. Як паэт пакінуў па сабе звыш дзесятка зборнікаў паэзіі, м.інш. „Іду”, „Святая студня”, „Свет першы і апошні”. Змест яго вершаў – глыбокі, філасафічна-сімвалічны, з загадкавай душой. Апошні зборнік „Трохкрылыя птушкі” – на гэты раз апавяданняў – выйшаў у 2019 г.

З 1970 г. Ян Чыквін быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, а пасля таксама стаў ганаровым сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пісаў крыху і па-польску, м.інш. перакладаў беларускую паэзію, а на беларускую мову перакладаў вершы Чэслава Мілаша, Віславы Шымборскай ці Станіслава Бараньчака.

Для майго пакалення і малодшых Ян Чыквін гэта перадусім літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”. Менавіта дзякуючы яму, яго напрузе, арганізацыя на працягу апошніх звыш трыццаці гадоў трымалася і плённа дзейнічала. Як старшыня ладзіў семінары, у тым ліку з удзелам аўтараў і даследчыкаў з Беларусі. У 1990 г. для сяброў-„белавежцаў” заснаваў бібліятэчку літаб’яднання і ў гэтай серыі выдаў каля дзевяноста кніжак. У канцы дзевяностых гадоў пачаў яшчэ выдаваць як галоўны рэдактар надта змястоўны літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс „Тэрмапілы”.

Ян Чыквін амаль трыццаць гадоў таму на старонках „Часопіса” выказаўся, што беларуская літаратура ў Польшчы (на Беласточчыне) мае немінаючую вартасць. Не памыліўся, а сваёй выдатнай творчасцю і дзейнасцю толькі гэта пацвердзіў.

Яшчэ ў 1977 г. Сакрат Яновіч як літаратурны рэдактар трэцяга зборніка Чыквіна „Неспакой” у прадмове заўважыў, што аўтар – „Паэт задуменняў. Паэт пытанняў. Лірык інтэлекту”. Вершы яго маюць глыбіню падтэкстаў. (…) Такі свет можна любіць мудрасцю старога чалавека. Або маючы вялікую культуру”.

Ян Чыквін як літаратуразнаўца аналізаваў таксама паэзію іншых. У сваіх ацэнках не пабойваўся нават парушаць святасц беларускіх класікаў, у тым ліку самога Янкі Купалы. Заўважыў, што яго творчасць ад пачатку да канца надта не роўная, а некаторыя вершы проста наіўныя і інфантыльныя. Прычына – класіку не хапала акуратнай адукацыі.

На жаль жыццё Яна Чыквіна не абышлося без заблытанасці ў рэчаіснасці часоў Народнай Польшчы. Але гэта ўжо другарадная рэч, бо па сабе пакінуў намнога больш панадчасовых дасягненняў і заслуг, чымсьці неаднойчы інтэлектуалы, якія лічаць сябе абсалютна „чыстымі”. Хаця, як вядома, такіх не бывае наогул.

Адшукаў я сабе вось верш Яна Чыквіна з мастацкай арыгінальнасцю слоў і стылю, у якім адкрывае ён сваю сапраўдную душу:

 

Не камень я, не векавечны –

Таму згартаю святло да святла,

Таму збіраю цяпло да цяпла.

 

І свет трымаю ў абдымку хлапечым.

Насустрач людзям душа ўсё імкне –

І, можа, гэта і ёсць жыццятворнасць ва мне?

 

Маўклівы сэрца чаўнок – ён трапеча

І тчэ кілім з невагомага жалю

З выяваю болю на дрогкіх скрыжалах.

 

Калісьці песняй для сэрца была агнеча

Цвітучай любасці ў садзе пачуццяў –

Цяпер адно сны тускноты мярэжкаю ткуцца.

 

Наводдаль спеўна змяркаецца вечнасць –

А я – аскепкі цяпла да цяпла,

А я – агніцы святла да святла.

 

Безумоўна можна сказаць, што адышоў рыцар беларускай літаратуры ў Польшчы. Гэта бадай апошні аўтар са славутай эпохі „белавежцаў” як Георгій Валкавыці, Віктар Швед, Сакрат Яновіч ці Алесь Барскі. Такога фармату беларускіх літаратараў у нас, хіба, ужо не будзе. Гэта вялікая страта для беларускай літаратуры, культуры ды нашай меншасці. Вечная памяць…

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com