Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Уплыў паланізацыі на выбар мясцовай улады

8 красавіка 2024 г.

У Крынках пераабрана была бурмістр Яланта Гудалеўская Фота Юркі Хмялеўскага
У Крынках пераабрана была бурмістр Яланта Гудалеўская
Фота Юркі Хмялеўскага

Учора адбыліся самаўрадавыя выбары. Кандыдаты, якія балатаваліся ў маіх Крынках, і якіх я найбольш падтрымліваў, не перайшлі. Гэтага можна было спадзявацца. Чымсьці бліжэй было да галасавання, тым больш я быў у гэтым перакананы. Але не лічу сябе прайграным. Наадварот, я ўдала пакарыстаўся нагодай, каб падмацаваць сваю жыццёвую энергію, пашырыць гарызонты ведаў і спазнаць з блізка як і чым жывуць крынчане і жыхары гміны, якая ў іх папраўдзе тоеснасць у абезлюднелым і амаль ушчэнт ужо апалячаным іх свеце. Гэта для мяне не менш важнае як гісторыя сваёй роднай зямлі, якую здаўна з захапленнем даследую.

Новыя знаёмствы, паглыбленыя веды ды ветлівасць суразмоўцаў (або часам іх насцярожанасць) – такі карысны досвед далі мне гэтыя выбары. Была гэта для мяне таксама прыемная прыгода, якая дазволіла лепш зразумець, што адбываецца цяпер з грамадствам не толькі на Крыншчыне, але таксама ў бок Саколкі, Гарадка, Бельска і Гайнаўкі. Паколькі нашы людзі ва ўсім рэгіёне проста параўняліся ў сваіх поглядах ды штодзённым жыцці – таксама на жаль калі ідзе пра паўсюднае выкараненне мовы продкаў, самапалянізацыю і найчасцей абыякавыя адносіны да гістарычнай спадчыны – усюды падобны таксама быў падыход да выбараў, бо крыху абыякавы менавіта, што паказала не толькі мізэрная яўка. Хаця на маё здзіўленне дзе-недзе здарыліся выключэнні. Агульна аднак тутэйшыя гмінна-местачковыя грамадскасці, што амаль цалкам цяпер без моладзі, зрабіліся кансерватыўнымі ў такім сэнсе, што проста баяцца змен, чагосьці новага. Гэта мае свае прычыны – нязменныя ў мужыкоў і сялян па паходжанні яшчэ з прыгонных часоў. Калі ў маёнтку мяняўся ўласнік-пан або эканом, парабкі таксама пабойваліся. Ранейшых добра ведалі, паспелі да іх прывыкнуць. А вось калі з’яўляўся нехта новы, адразу ўзнікала няўпэўненасць і нават страх перад зменамі.

Сённяшнія людзі падлягаюць яшчэ рознага кшталту маніпуляцыі ды псіхалагічнага ціску палітыкаў і апарату ўлады. У мясцовых выбарах ўжо на старце перавагу маюць дзеючыя войты ці бурмістры. Асабліва тыя, што свае пасты займаюць шмат гадоў, а такіх у нас большасць. Яны маюць за сабою натоўп самаўрадавых чыноўнікаў ды іх сем’і. І маюць свае спосабы, каб за іх прагаласавалі.

А яшчэ рашаюць і грошы, найбольш якіх ідзе на выбарчыя плакаты-банеры. Гэта таксама свайго роду маніпуляцыя, накіраваная на рэфлекс выбаршчыкаў. Не заўсёды аднак дае гэта эфект. Такіх банераў у сёлетняе прадвесне было проста зашмат. Нават у маім абезлюднелым востраўскім наваколлі аблепленыя імі былі платы ды сцены апусцелых дамоў. З-за такой прымітыўнай на самой справе прапаганды людзі былі разгублены, а ў некаторых выклікала гэта яўную злосць.

У разгар выбарчай кампаніі аднаго панядзелку пабываў я на базары ў Саколцы. Увесь пляц аблеплены быў банерамі. Некаторыя паабрываў вецер і яны валяліся на вуліцы. Калі я адзін падняў, каб пакласці пад плотам, нейкі дзядзька абурыўся. Але не на мяне, толькі на кандыдатаў на банерах. – Jeszcze im mało pieniędzy, cholera jasna! – нервова выбухнуў. – Bezczelnie wyciągają rękę po kasę!..

Было і такое. Безвынікова Фота Юркі Хмялеўскага
Было і такое. Безвынікова
Фота Юркі Хмялеўскага

Я не вельмі яго злосць разумеў. Мабыць мужык асабіста ведаў людзей з плакатаў, бо некаторыя з іх сапраўды разбагацелі быўшы раднымі. Але не дзякуючы вядома рычалтам-дыетам, бо гэта ж не такія вялікія грошы, толькі кіраўнічым пастам, якія абнялі, калі сталі самаўрадаўцамі.

Мушу прызнацца, што здзівіў мяне сакольскі павятовы стараста Пётр Рэцько. Ужо дзесяць гадоў кіруе ён паветам і за гэты час нажыў шмат ворагаў. Найбольш вядомы яго адвечны канфлікт з нядаўнім дэпутатам Сейма Мечыславам Башко, які адкрыта закідае яму дыктатарства. За гэта нават цяпер Рэцько падаў яго ў суд у выбарчым рэжыме і справу выйграў. Башко таксама балатаваўся ў павятовыя радныя і аказалася, што нават паспяхова. Але гэта Рэцько выйграў выбары, а дакладней яго чатыры камітэты, якія паклікаў. Ён ізноў балатаваўся ад ПіС як павятовы шэф гэтай палітычнай партыі. Прадбачваў аднак, што яго спісак не набярэ дастатковай колькасці галасоў, каб у павятовай радзе мець большасць, таму выставіў сваіх кандыдатаў яшчэ на трох. Гэта быў вельмі добры ход. Цікава, ці яшчэ дзесьці такое хтосьці прыдумаў.

Зусім інакш выбары прайшлі ў самой Саколцы, дзе кандыдаты ад ПіС прайгралі. Бурмістрам пераабрана была Ева Кулікоўская, якая на гэтай пасадзе ўжо амаль дзесяць гадоў. Яна – не палітычная дзяячка, але яе намеснік ад партыі Туска. Да выбараў па-рознаму гаварылі ў Саколцы пра Кулікоўскую, многія нават крыху з яе іранізавалі. Дарэчы ,ак як і з Рэцькі. Тым часам Кулікоўская выйграла ўжо ў першым туры.

Гэтага я не спадзяваўся. Так як і выйгрышу Рэцькі. Справа, аднак, у тым, што свае меркаванні памылкова я фармуляваў, чытаючы выказванні людзей у Інтэрнэце, асабліва каментары ў Фейсбуку. Я не ўлічыў таго, што праяўляюць там актыўнасць (у каментарох) – прытым не толькі падчас выбараў – амаль выключна свайго роду радыкалы або людзі з чагосьці ўвесь час незадаволеныя. А гэта знакамітая меншасць. Большасць чытае допісы і каментары і іх прамоўчвае, не ўваходзіць у дыскусіі і не ставіць «падабайкаў». Таму на такой аснове нельга прадбачваць вынік выбараў.

А Кулікоўскую жыхары Саколкі і падсакольскіх вёсак выбралі перад усім таму, што не знайшоўся канкурэнт, які быў бы ў змозе пераканаць іх да іншага выбару і пазбавіць боязі перад зменамі. Так было не толькі там. Шмат дзе былі напэўна кандыдаты, якія безумоўна лепш пакіравалі б гмінай, горадам ці паветам і мелі – як у выпадку маёй кандыдаткі на бурмістра Крынак – абдуманую праграму ды вельмі надзейныя планы. Аднак людзям гэта не так істотнае, бо афішак з выбарчай праграмай ніхто не чытае.

У Крынках перад выбарамі каб дайсці з мудрымі і прадуманымі прапановамі змен для ратавання выміраючай гміны, апрача бягучых допісаў на старонцы нашага камітэту ў Фейсбуку надрукавалі мы яшчэ амаль тысячу экзэмпляраў газеты. Гэта была мая ініцыятыва і папраўдзе я адзін яе зрабіў. Атрымалася сапраўды прафесійнае выданне, не сярмяжнае як выбарчыя ўлёткі ўсюды ў гмінах і гарадах, якіх людзі не чытаючы адразу кідалі ў сметніцу. У нашым бюлетэні аб’ёмам у дванаццаць старонак было што пачытаць. І не толькі пра выбары.

Я выкарыстаў нагоду і апублікаваў там свой невялікі артыкул пра тое, колькі гадоў Крынкам. Аказваецца, гэта я як першы знайшоў і агучыў такую звестку; сёлета ў чэрвені споўніцца 600 гадоў з першага пісанага следу пра існаванне Крынак. Знайшоў я яго ва ўніверсітэцкім томе, выдадзеным яшчэ на пачатку двухтысячных гадоў у Ольштыне. Гэта быў артыкул, прысвечаны перапісцы крыжакоў з князямі Вялікага княства Літоўскага. Згаданы там быў м.інш. ліст ад 22 чэрвеня 1424 г., у якім князь Вітаўт паведамляў крыжацкага магістра, што з Вільні будзе ехаць у Луцк. Прадставіў маршрут таго падарожжа – праз Гродна і менавіта Крынкі.

Такая вестка выклікала зацікаўленне чытачоў і напэўна засталася ў іх памяці. Увесь наклад раздалі мы людзям. Нашу газету ўсе хвалілі і не чуў я, каб хтосьці аспрэчыў апісаную ў ёй ацэнку нядобрай сітуацыі ў гміне і недастатковыя, а нават памылковыя, дзеянні бурмістр Яланты Гудалеўскай. Ніхто таксама не адхіліў нашых прапаноў змен ды інвестыцыйных планаў.

Падчас непасрэдных размоў – надта ветлівых – многія нас падтрымлівалі. Пасля аказалася, што не ўсе гаварылі праўду. Выйграла Гудалеўская, якая адразу перамагла ўсіх трох канкурэнтаў, набраўшы крыху больш за 50 прац. галасоў. Наша кандыдатка Моніка Петкель была другая. Людзі – паўтаруся – не даверылі ёй, а найбольш пабаяліся змен. Хто іншы, магчыма, з такой праграмай Гудалеўскую перамог бы. На жаль, ніхто такі не знайшоўся.

Жаданне змен у Крынскай гміне аднак ёсць, што праявіла амаль палова тых, што прагаласавалі. Яшчэ большы лік выбаршчыкаў наогул на выбары не пайшоў (найчасцей таму, што яны прабываюць за мяжою) і напэўна далёка не ўсе яны – прыхільнікі Гудалеўскай. Дарэчы, за апошнія пяць гадоў яе падтрымка ўпала ў гміне на 20 працэнтаў.

Праз пяць гадоў наўрад ці знойдуцца яшчэ такія энергічныя людзі як кандыдаты з майго камітэту. Насельніцтва трывожна скарачаецца. З цяперашніх 2,7 тыс. жыхароў магчыма застанецца тады менш чымсьці 2 тысячы. Людзі ўміраюць, а нешматлікія дзеткі пасля заканчэння пачатковай школы ўжо сюды не вяртаюцца. Таму баюся, што Крынкі і наваколле надалей будуць гаснуць. Відаць такі ўжо лёс гэтай маёй цудоўнай краіны і ніхто яго не зменіць. Сакрат Яновіч прадбачыў гэта ўжо трыццаць гадоў таму, калі сваёй кніжцы даў загаловак „Доўгая смерць Крынак”.

Думаю аднак, няма што падаць духам. Мая Крынская краіна да канца ж ніколі не апусцее. Заўсёды будуць жыць тут людзі, пастаянна або часова, у тым ліку новыя, прыезджыя. Напэўна знойдуцца такія, якія праявяць не адну карысную ініцыятыву не аглядаючыся на гмінную ўладу.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis