Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Jurczenia: Cień kolaboranta czy niewinnego człowieka?

    Jak potym rapartavaŭ milicjant z tamtejszaho pastarunku, Jurczenia haspadarkaj mało cikawiŭso, byŭ chuliganawaty, swaryŭso i sudziŭso z susiedziami…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Угодкі Студзенскага паўстання з удзелам беларускіх рэканструктараў

Рэканструктары з клуба „Invictus 1863” 22 студзеня ў Харошчы Фота арганізатараў
Рэканструктары з клуба „Invictus 1863” 22 студзеня ў Харошчы
Фота арганізатараў

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 162-й гадавіне выбуху Студзеньскага паўстання, прайшлі 22 студзеня ў Харошчы пад Беластокам. У гэтым годзе ўдзел ва ўрачыстасцях прынялі беларускія аматары гістарычнай рэканструкцыі.

Афіцыйныя ўрачыстасці распачаліся а 18.00 у харошчанскім касцёле св. Яна Хрысціцеля і св. Сцяпана Пакутніка. Пасля імшы ўдзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічы ля помніка паўстанцам на вуліцы Застава. Далейшая частка ўрачыстасцяў адбылася на Месцы нацянальнай памяці „Шыбеніца” на вуліцы Крушэўскай у Харошчы. Пасля цырымоніі для ўсіх удзельнікаў было арганізавана традыцыйнае інтэграцыйнае вогнішча.

Акрамя прадстаўнікоў адміністрацыі, войска, пагранічнай і пажарнай ахраны, ўдзел ва ўрачыстацях прынялі рэканструктары з клуба „Invictus 1863”.

Як адзначыла ўдзельніца і адна з арганізатараў клюбу Кацярына Ваданосава, беларускія рэканструктары былі ўпершыню запрошаны да ўдзелу ў мерапрыемствах. У мінулым годзе прадстаўнікі клубу ў гадавіну паўстання самастойна ездзілі ў Хорашч, а таксама ў Мастаўляны – вёску, дзе нарадзіўся адзін з яго кіраўнікоў, Кастусь Каліноўскі.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лютым

    – у 1230 г. на запрашэньне мясцовых баяраў і мяшчанаў пачаў княжыць у Новагародку Міндоўг. Пачалася пабудова беларуска-літоўскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Як пісалася ў летапісе, у 1246 г. Міндоўг з многімі сваімі баярамі „прия веру Христову от Востока”. – у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (157) – 10.02.1868 г. у Табольску на Сібіры нар. (зь сям'і ўдзельніка паўстаньня 1863-1864 родам зь Меншчыны) Карусь Каганец (сапраўднае прозьвішча Казімір Кастравіцкі, пам. 20.05.1918 г. у Прымагільлі), палітычны дзеяч, пісьменьнік, мастак.
  • (143) – 10.02.1882 г. у Вільні нар. Францішак Умястоўскі (Дзядзька Пранук), празаік і публіцыст, ініцыятар выданьня „Нашай Долі”, рэдактар-выдавец газэты „Беларускі Дзень” (1927 – 1928), жыў у міжваенны час у Вільні. У 1939 г. змабілізаваны ў польскае войска, у красавіку 1940 г. загінуў у Катыні.
  • (142) – 10.02.1883 г. у маёнтку Мэйшты Браслаўскага пав. нар. Станіслаў Булак-Балаховіч, ваенны і палітычны дзеяч. У студзені 1920 г. са сваім конным аддзелам быў уключаны ў войска БНР. У міжваенны час жыў у Белавежы, у 1937-1939  гг. прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі па баку Ф. Франка, у 1939 г. удзельнічаў у абароне Варшавы. Расстраляны 10.05.1940 г.
  • (122) – 10.02.1903 г. у Будславе на Вілейшчыне нар. Вінцэнт Жук-Грышкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Будславе да часу яе ліквідацыі, а пасьля ў Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1922 г. Вышэйшую адукацыю  закончыў ва Унірэсытэце ў Празе ў 1926 г. У гадах 1927-1939 быў настаўнікам Віленскай Беларускай Гімназіі.
  • (82) – 10.02.1943 г. у Ніжне-Сталінску ў Якуцыі нар. Міхась Тычына, літаратуразнавец, навуковы супрацоўнік АН Беларусі, выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Памёр 7.11.2022 г. у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis