Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Угодкі Студзеньскага паўстання альбо Творчыя мары

23 студзеня 2023 г.

Сімпатычная паездка ў Варшаву на інаўгурацыю ў Польшчы 160-ых угодкаў Студзеньскага паўстання. Выезд арганізаваў Генік Вапа, якому з Канцылярыі прэзідэнта даручылі сфармаваць дэлегацыю ад беларусаў Беласточчыны. Мяне ўключыў, бо дзесяць гадоў раней я надта прыслужыўся, каб прывярнуць і ўшанаваць у нас памяць пра Паўстанне 1863-1864 г.г. Тады праяўленнем маёй актыўнасці ў Гарадку як дырэктара дома культуры было ўстанаўленне ў Мастаўлянах помніка славутаму ўраджэнцу гэтай мясціны, правадыру паўстання ў Літве, Кастусю Каліноўскаму. Па маёй прапанове ў такую ідэю ад усяго сэрца ўключыўся яго выканаўца Януш Талуць, які родам з суседніх Зуброў.

Апрача нас двух у Варшаву паехалі яшчэ журналісты Ганна Кандрацюк з „Нівы” і Уладзімір Хільмановіч з Радыё Рацыя, а таксама Юрка Ляшчынскі і Марцін Рэмбач як прадстаўнікі гэтага радыёвяшчання. Генік Вапа прапанаваў таксама, каб разам паехала дэлегацыя з Гарадка – войт і дырэктарка дома культуры (які імя Кастуся Каліноўскага). Яны, вядома, дыпламатычна выбачыліся, што па нейкіх прычынах паехаць не змогуць.

У польскую сталіцу дабраліся мы – з бел-чырвона-белымі сцягамі – камфортным бусікам, знятым Рацыяй. Урачыстасць адбывалася ля Брамы гібелі Варшаўскай цытадлі ў Старым горадзе. Прыйшлося мне пабачыць ужывую прэзідэнтаў Польшчы і Літвы, іншых вядомых палітыкаў. Таксама Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку. Цырымонія прайшла дастойна. Толькі чамусьці ў вітальным лісце прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, які зачытаў пасол Украіны, увогуле не згадвалася пра Беларусь.

Сустрэў я там прафесара Вячаслава Шведа, якога ўжо шмат гадоў не бачыў. Быў ён адным з дакладчыкаў падчас даволі буйной гістарычнай канферэнцыі, якую з нагоды 150-ых угодкаў Студзеньскага паўстання ўдалося мне правесці ў Гарадку. Праф. Швед тады жыў у Гродне і працаваў там ва ўніверсітэце, а я яго ведаў з трыялогаў Сакрата Яновіча ў падкрынскіх Лапічах. Цяпер ён у Варшаве, паколькі з яго поглядамі і навуковымі зацікаўленнямі ў Беларусі яму месца няма. Дачка таксама тут, даўно ўжо працуе на Белсаце.

З праф. Вячаславам Шведам у Варшаве Фота Ганны Кандрацюк-Свярубскай
З праф. Вячаславам Шведам у Варшаве
Фота Ганны Кандрацюк-Свярубскай

Калі мы вярталіся ў Беласток, Януш Талуць сказаў мне, што шкадуе, чаму помніка Кастусю Каліноўскаму ў Мастаўлнах не ўдалося нам паставіць так як задумалі – на другім баку дарогі, на фоне царквы на ўскраіне прыхадскога запушчанага пляцу. Я нават не ведаў, што ў гэтай справе ездзіў ён да мітрапаліта Савы і дабіўся згоды. Аднак архіепіскап Якаў свайго бласлаўлення не даў. Паводле Януша хтосьці з Гайнаўкі патэлефанаваў уладыку, даказваючы, што католік Каліноўскі для праваслаўных не герой. Такія погляды гэта перадусім вынік шкоднай прапаганды ў духу „рускага міру”, у тым ліку ў свой час на старонках штомесячніка „Przegląd Prawosławny”. Яны цяпер проста архаічныя. Насуперак ацэнкам часу і гісторыі. Доказам гэтага хаця б прысутнасць на цырымоніі ля Брамы гібелі праваслаўнага капелана і яго малітва за душы „мяцежнікаў”.

Для мяне важна было там быць, бо Студзеньскае паўстанне – частка не толькі польскай гісторыі, але і нашай беларускай. Таксама на Падляшшы. Таму трэба шанаваць герояў, як Кастуся Каліноўскага і перадаваць памяць пра іх наступным пакаленням. І калі людзі іх забываюць, то пачынаюць гаварыць камяні. Так як – дзякуючы між іншым мне – цяпер у Мастаўлянах.

 

12 лютага 2023 г.

Сёння быў я героем перадачы на Радыё Рацыя з серыі „З Падляшша родам”. Нават добра атрымалася. Былі прыемныя водгукі ад тых, хто слухаў. На маё здзіўленне перадачу пачулі многія. Тым больш, што папраўдзе ніякіх рэкламных захадаў я не рабіў. Інакш чымсьці гэта цяпер робіцца, не рассылаў павядамленняў сям’і і знаёмым, не хваліўся. Ну, але гэтая перадача – бадай ці не самая папулярная на Радыё Рацыя. Пасля, вядома суботняга канцэрта пажаданняў.

Серыя „З Падляшша родам” існуе ўжо прынамсі пятнаццаць гадоў. Хто ў ёй толькі не выступаў… Прэзентаваліся ўсе нашы дзеячы, літаратары, а найчасцей бабулі і дзядулі з абезлюднелых вёсак як сведкі бурлівай мінуўшчыны. Аўтарам ужо штораз цяжэй і цяжэй знаходзіць герояў.

Нарэшце прыйшла чарга на мяне. Праўда, Валя Лаеўская ў гэтай справе калісь са мною катантактавалася. Помніцца, што тады быў я надта заняты і папрасіў, каб на запіс дамовіцца праз нейкі час. Ад той пары прайшло больш як дзесяць гадоў і калі зноў Валя мне патэлефанавала, я не адкладваў і дамовіўся адразу на другі дзень. Якраз быў у мяне добры настрой, а да таго засвяціла ўрэшце сонца, якога гэтай зімы так не хапае, паколькі доўжыцца сырасць і шэрасць.

Натхніла мяне да ўспамінаў – больш менавіта сонечных і радасных чымсьці менш прыемных. У студыі было мне пра што распавядаць. Валя зрабіла амал двухгадзінны запіс, але для ўдвая карацейшай перадачы самае істотнае вылавіла. Нават самому было прыемна гэтага паслухаць.

Пасля першага выпуску ў поўдзень (вечарам быў яшчэ паўтор) у месэнджэры прачытаў адгалоску адной знаёмай слухачкі, якая напісала, што мой аповед у радыё ёй вельмі спадабаўся. Бо таксама як я, яна – „сялянскае дзіццё” і добра адчувае ўсё тое, пра што я расказаў. „Piękna audycja, dobrze rozumiem to, o czym mówiłeś” – пахваліла мяне.

„Чалавек, якому баліць душа за сваю малую радзіму і які марыць аб тым, каб яе ўвекавечыць” – так Валя анансавала перадачу на сайце Racyja.com. Сапраўды гэта і аддае сутнасць таго, пра што я расказаў. Нягледзячы на свае яшчэ не так і сталыя гады маё жыццё дагэтуль было вельме насычанае. Жыў я густа, падымаў усё новыя ініцыятывы. Хаця вывучыўся на інжынера электрыка, па сваёй прафесіі ніколі не працаваў. Не абазначае гэта, што такімі ведамі ў жыцці не пакарыстаўся. Бо дзякуючы набытай матэматычнай настойлівасці дасягнуў я неаднойчы немагчымыя, здавалася б, мэты. Дзякуючы таму набыў багаты жыццёвы вопыт, у тым ліку досвед працы ў самакіраванні, як рэдактар гмінных газет, дырэктар Дома культуры ў Гарадку і нават намеснік бургомістра Міхалова. Але сапраўды, як заўважыла Валя, у мяне „душа ці абставіны пайшлі ў бок журналістыкі, літаратуры”.

Спадабалася мне асабліва канцавая частка перадачы, у якой фармулюю высновы на будучыню і гавару пра свае мары. Таму для памяці перапісаў я гэта з аўдыё-запісу і тут вось прыводжу.

(…) Штораз часцей сабе ўсаедамляю, што занадта займаюся мінулым. Гэта ёсць важнае, але свет ідзе наперад. Таму мне хочацца стварыць таксама штосьці сучаснае, рэалізаваць нешта жывое. Мару, што калісь – а такі час напэўна прыйдзе – нарэшце вызвалюся ад Інтэрнэту. Усіх гэтых фейсбукаў і сайтаў, якія цяпер мне патрэбныя ў працы, каб мець веды і арыентацыю што вокал адбываеца. Як інжынер добра ўсведамляю сабе, што будуць з’яўляцца ўсё новыя і новыя тэхналогіі і інструменты. Інтэрнэт і лічбаванне заўладзеюць цалкам жыццём людзей. Ужо бачу і баюся, што штучная інтэлігенцыя выкараніць натуральныя чалавечыя звычкі, нават пачуцці. Паўсюдныя на кожным кроку алгарытмы працуюць самі з сябе, незалежна ад чалавечага розуму і інтэлекту. Хаця аблягчаюць жыццё, але адначасова забіраюць жыццёвую энергію, пільнасць і асцярожнасць. У выніку жыццё становіцца штучнае, мала калярытнае і сумнае.

Таму марыцца мне, каб напісаць кніжку, якой у нас на Беласточчыне не хапае. Фабулярны раман накшталт эпасу-эпапэі. Не ведаю ці такую тоўстую рэч змагу напісаць, каб уключыць лёсы незвычайных людей, якіх прыйшлося мне пазнаць або адкрыць. Яны для мяне рыхтык як сцэнары сусветных хіт-фільмаў. Маю на ўвазе такіх беларускіх герояў як Францішак Пяткевіч – даўні незвычайны лекар з Крынак, ці Васіль Лукашык – настаўнік перад вайной у маім Паўднёвым Востраве, які ўцёк з канцлагера, ці ўрэшце Сакрат Яновіч. Але кніжка мела б быць не рэтраспектыўная, але ўніверсальная і актуальная нават для будучыні. Хацелася б перадаць у ёй досвед герояў і на гэтай аснове паказаць, што каб пражыць жыццё годна і па сабе пакінуць прыклад будучым пакаленням, трэба найперш заставацца сабою. Быць настойлівым і сведамым, што людзі, якіх сустракаеш, не заўсёды табе дапамогуць, але часта і нанясуць шкоду. І таксама наадварот – каб ведаць, як выкарыстаць тое, што ў іншых добрае, а адмоўнае ўмець адкінуць.

Хацелася б, каб наша цудоўная Беласточчына засталася ў гісторыі не толькі як даўняе багацце, але таксама яшчэ доўга можна было сягаць да гэтага і выкарыстоўваць у сучаснасці і будучыні.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis