Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Кіеве невядомыя вандалы пашкодзілі помнік беларускім добраахвотнікам

Мемарыял да і пасля пашкоджання Радыё Рацыя
Мемарыял да і пасля пашкоджання
Радыё Рацыя

Далёка не ўсе ўкраінцы ведаюць, што герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг – сімвалы дэмакратычнай Беларусі і што Лукашэнка іх ненавідзіць. Сведчыць пра тое нядаўняе прыкрае здарэнне ў Кіеве, калі невядомыя вандалы пашкодзілі мемарыял беларускім добраахвотнікам, якія загінулі за свабоду Украіны на вайне з Расіяй. Помнік знаходзіцца на сцяне будынку Каледжа мастацтваў і дызайну ў Кіеве. Нацыянальныя гістарычныя сімвалы Беларусі палічылі яны лукашэнкаўскімі. Люба Хмелевська – дырэктар гэтай установы, у якой навучаюцца 1,5 тыс. студэнтаў, распавяла пра здарэнне журналісту Радыё Рацыя. Яна сказала, што ад нейкага часу пачала атрымліваць званкі з абурэннем і патрабаваннем, каб беларускія сімвалы са сцяны будынку былі зняты. Калі гэта не адбудзецца, пагражалі што замінуюць і падарвуць гэты помнік. Аднойчы каля яго паявіўся пакецік з невядомым змесцівам. Кіраўніцтва каледжу вымушана была выклікаць паліцыю і сапёраў.

Пасля невядомыя вандалы вырашылі зняць са сцены шыльдачку з надпісам „Жыве Беларусь”. Гэта ім цалкам не ўдалося, бо толькі з аднаго боку змаглі адкруціць шрубкі. Пахіленую шыльду тады дырэкцыя каледжу загадала зняць, каб перахаваць яе да часу, калі гэта ўсё высветліцца. Дырэктарка запэўніла ўсіх, што яна з вялікай павагай ставіцца да беларускіх добраахвотнікаў, якія за Украіну аддалі сваё жыццё, ганарыцца імі. Але вандалы палічылі Пагоню і бел-чырвона-белыя колеры лукашэнкаўскімі сімваламі. 

Пасля здарэння ў каледж пачалі прыходзіць лісты ад беларускіх арганізацый з патрабаваннем, каб мемарыял назад усталяваць на сцяне гэтага будынку. Дырэктарка чакае цяпер дазволу ад міністэрства адукацыі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com