Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ініцыятыва

У Беластоку навучаць як зрабіць вышыванку

14 верасня ў памяшканні хабу „Новая Зямля” ў Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё школы традыцыйнага беларускага строю. Удзельнікі заняткаў у працэсе вучобы будуць знаёміцца з традыцыйнымі ткацкімі тэхнікамі, рэгіянальнымі асаблівасцямі строю беларусаў, а таксама ўласнымі рукамі змогуць зрабіць найбольш пазнавальны яго элемент – кашулю-вышыванку.

Арганізатарка праекту і адначасова настаўніца – вядомая журналістка, спявачка, аўтарка песень Кацярына Ваданосава – жыве ў Беластоку з 2022 года. Да рэканструкцыі традыцыйных строяў яна працяглы час займалася рэканструкцыяй рэчаў мінулых эпох, паміж іншым, стварала пераплёты кніг па тэхніках каралінгскай эпохі, высокага сярэднявечча, рэнесансу. Новым захапленнем стала пазней стварэнне гістарычных строяў: „У першаю чаргу гэта было звязана з тым, што я музыка і ў нашага гурту частка праграм была звязана са старадаўняй музыкай, для чаго патрэбныя былі адпаведныя строі. Я шыла іх для ўсіх удзельнікаў і гэта перарасло ў доўгатэрміновае хобі. А дзесьці пяць-шэсць гадоў таму я пачала займацца яшчэ і рэканструкцыяй традыцыйных беларускіх строяў”.

Ідэя стварэння школы, расказвае Кацярына, паўстала таму, што амаль кожны тыдзень сябры ці знаёмыя звяртаюцца да яе з просьбай пашыць для сябе штосьці традыцыйна беларускае, часцей за ўсё кашулю-вышыванку. Арганізатарка школы ўспамінае, што ёй надакучыла тлумачыць, што гэта вельмі доўгі і дарагі працэс: 

„Чамусьці лічыцца, што ручная праца павінна аплочвацца паводле нейкай дзіўнай тарыфікацыі. І сапраўды, калі я раблю кашулю больш за паўгода, то не магу прасіць за яе столькі, колькі каштуе 6-месячная праца. Таму мне падалося слушным варыянтам, каб людзі, якія жадаюць мець рэч ва ўласным ужытку, маглі яе зрабіць сваімі рукамі”.

Адносна тэрміну „рэканструкцыя” Кацярына лічыць, што кожны можа тлумачыць яго па-свойму, бо ў поўным сэнсе рэканструкцыя ўяўляе сабой поўную рэплікацыю рэчы, дзеля чаго трэба аднаўляць увесь тэхналагічны працэс, пачынаючы ад выраблення тканін, што ў нашыя часы па-сутнасці немагчыма. Таму курс заняткаў разлічаны на тое, каб ажыццявіць агульную рэканструкцыю строю таго ці іншага рэгіёну з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў. „Можна ўзяць, напрыклад, аўтэнтычную тканіну-даматканку і вышыць яе сучаснымі мулінэ – расказвае стваральніца школы – хаця пража мулінэ маркі DMC існавала ўжо на пачатку мінулага стагоддзя, таму мы не будзем моцна хлусіць з пункту гледжання гістарычнай праўды”.

Бадай што самым складаным у працэсе арганізацыі будучай школы было знайсці для яе памяшканне. Кацярына прызнаецца, што не магла дазволіць сабе арэнду ці прасіць на яе адпаведную суму грошаў. На шчасце, беларускі хаб „Новая Зямля” прапанаваў ёй сваё памяшканне для заняткаў тры разы на тыдзень. А калі было ўжо зразумела, што школа будзе існаваць, арганізтарка праекту атрымала міні-грант ад ПЭН-цэнтру на закупку матэрыялаў, каб кожны вучань, прыходзячы на заняткі, меў для іх усё неабходнае.

Школа будзе разлічана на ўсіх жадаючых. На сённяшні момант на заняткі запісаліся 33 вучні, пры чым сярод іх ёсць як дзяўчаты, так і хлопцы. „У мяне няма ніякіх абмежаванняў для жадаючых, – жартуе кіраўніца школы, – заняткі будуць разлічаны на ўсіх, каму гэта будзе цікава і хто гатовы выдаткоўваць на стварэнне беларускага строю ў першую чаргу час і цярпенне. Паглядзім, колькі вучняў дойдзе да канца курсу!”

А цярпенне вучням сапраўды спатрэбіцца. Кацярына Ваданосава мяркуе, што толькі для таго, каб расказаць пра рэгіянальныя адметнасці беларускіх строяў, трэба вельмі шмат часу. Дарэчы, зараз яна ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах і фестывалях з двухгадзіннай лекцыяй пра традыцыйны беларускі строй і большая частка якой акурат прысвечана разбору яго адметнасцяў. „Напрыклад, толькі на Падляшшы, дзе я зараз жыву, існуе некалькі лакальных строяў, адзін з якіх амаль цалкам пераклікаецца з так званым „дамачаўскім” беларускім строем (назва паходзіць ад вёскі Дамачава). Пры гэтым амаль ідэнтычны строй існуе яшчэ ва Украіне. Таму пра Падляшша нездарма кажуць: адзін строй – тры краіны – бо сапраўды гэты строй з’яўляецца здабыткам трох народаў, палякаў, беларусаў і ўкраінцаў.

Праграма школы разлічана на два гады. У першы год удзельнікі будуць вучыцца ствараць неабходныя элементы строю, перш за ўсё кашулю, а таксама засвойваць розныя тэхнікі, напрыклад дэкаратыўныя і злучальныя швы. Адзінай настаўніцай у школе будзе пакуль сама арганізатарка, але бліжэй да канца курсу яна плануе запрашаць на заняткі іншых майстроў. „Немагчыма разбірацца ва ўсім адначасова – расказвае Кацярына –напрыклад, я толькі адзін раз у жыцці сама шыла для сябе пасталы (абутак). Таму я разлічваю на дапамогу экспертаў у той ці іншай вобласці, спадзяюся, што яны не адмовяцца прыехаць”.

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis