Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Тур з новай кніжкай Уладзіміра Някляева

Тодар Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і Яраслаў Іванюк 1 снежня падчас прэзентацыі кніжкі ў беластоцкіх „Spodkach” Фота Радыё Рацыя
Тодар Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і Яраслаў Іванюк 1 снежня падчас прэзентацыі кніжкі ў беластоцкіх „Spodkach”
Фота Радыё Рацыя

У канцы лістапада выйшла кніжка „Гэй Бэн Гіном” Уладзіміра Някляева, паэта, драматурга, кандыдата на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 г.  Гэта раман, які аўтар напісаў у 2016-2020 гадах у Мінску, а таксама м.інш. у Маскве, Вільні і Нью-Ёрку. Кніга выдадзена беластоцкім фондам Kamunikat.org. Яго старшыня Яраслаў Іванюк разам з рознымі партнёрамі сарганізаваў цыкл прэзентацый рамана ў найбуйнейшых цэнтрах беларускай эміграцыі ў Польшчы і Літве. Такія сустрэчы – з удзелам аўтара і беларускага музыкі Тодара Вайцюшкевіча – у канцы лістапада і на пачатку снежня адбыліся ў Кракаве, Уроцлаве, Познані, Гданьску, Варшаве, Лодзі, Беластоку, Бельску-Падляшскім і Вільні.

– Нам вельмі хочацца, каб гэтая кніжка трапіла да беларускага чытача, – сказаў Іванюк. – Аднак па палітычных прычынах перадаць яе ў Беларусь будзе вельмі цяжка, або і нават нерэальна.

Някляеў пачынаў пісаць сваю кніжку як гістарычны раман пра Янку Купалу ў рэаліях сталінскіх рэпрэсій. Але выйшла так, што атрымаўся актуальны сучасны аповед. – Сёння адбываецца тое самае, што пры бальшавіках у 30-40-ыя гады, – расказваў аўтар падчас сустрэчаў, – людзей ні за што арыштоўваюць, нявечаць і забіваюць. У фабулу ўплеценыя таксама аўтабіяграфічныя моманты. Герой з прозвішчам Магер – малады паэт, які спаборнічае з Купалам – нарадзіўся там дзе Някляеў, мае прозвішча яго маці і напісаў такія ж творы што і ён. Магера апісаў аўтар амаль як самога сябе. – Я падумаў, што я ў сваім узросце ўжо магу сабе дазволіць казаць пра сябе чыстую праўду, – прызнаецца Някляеў.

Паводле арганізатараў прэзентацыя кніжкі прайшла паспяхова. Падчас кожнай сустрэчы было відаць зацікаўленне раманам „Гэй Бэн Гіном” таксама з боку палякаў, але найбольш было, вядома, беларусаў. Раней твор у часопісным варыянце друкаваўся на старонках „Дзеяслова”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com