Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Такая самая праўда як і пра Лукашэнку?

23 студзеня ў Маскве, Санкт-Пецербургу і сарака іншых гарадах Расіі адбыліся масавыя пратэсты супраць палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Дэманстрантаў на вуліцу вывеў з-за кратаў апазіцыянер Аляксей Навальны. Быў ён арыштаваны ў палове студзеня, як толькі вярнуўся з Нямеччыны, дзе даходзіў да сябе пасля спробы атруты яго славутым «навічком», калі ў жніўні вяртаўся з Омска ў Маскву.

Цяпер пасля арышту Навальнага яго Фонд Змагання з Карупцыяй змясціў у інтэрнэце рапарт пра Уладзіміра Пуціна з амаль двухгадзінным фільмам, у якім паказана камфортная палац-рэзідэнцыя над Чорным морам як уласнасць расійскага прэзідэнта. Яе вартасць гэта 100 млд рублёў (каля 5 млд зл.). Ёсць там каля ста пакояў, зала з кіно, басейн, прыватны порт, царква, а нават памежны пераход. У фільме відаць каштоўную меблю, напрыклад столік за… 200 тыс. злотых. Паказана таксама залатая шчотка ддя ўнітаза, якая стала сымбалем студзеньскіх пратэстаў.

Афіцыйны Крэмль, вядома, запярэчыў, што гэты палац з’яўляецца ўласнасцю расійскага прэзідэнта. Сам Уладзімір Пуцін таксама сказаў, што гэта „каралеўства” не яго і нікога з яго сям’і.

Такое тлумачэнне ёсць цьмяным і крыху дзіўным. Прэс-сакратар Пуціна сцвердзіў, што „такі аб’ект напэўна існуе” і „з’яўляецца чыёйсці прыватнай уласнасцю”, але прыпісванне яе прэзідэнту Расіі гэта „ложь”. Але каб супакоіць народ, хапіла б жа проста паінфармаваць, чыя сапраўды гэта ўласнасць. Расійскія спецслужбы неяк доўга не маглі гэтага ўстанавіць. Урэшце ў канцы студзеня на Крамлі паінфармавалі, што ашаламляючая маёмасць ёсць нібыта ўласнасцю расійскага алігарха Аркадзія Ротэнберга. Вядома, аднак, што ён і Уладзімір Уладзіміравіч гэта сябры яшчэ з часоў дзяцінства ў Ленінградзе. Таму тое, што Пуцін не мае нічога супольнага з палацам над Чорным морам гэта пэўна такая самая праўда, як тое, што Лукашэнка выйграў прэзідэнцкія выбары. Калі дастаткова доказаў, што ён іх сфальшаваў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (142) – 17.12.1883 г. у Менску нар. Яўген Барычэўскі, літаратуразнавец. Вучыўся ў Бэрлінскім і Маскоўскім унівэрсытэтах (1903 – 1910). З 1922 г. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта, з 1927 – супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута Літаратуры і Мастацтва АН БССР. Аўтар прац: „Паэтыка літаратурных жанраў” (1927), „Тэорыя санета” (1927), артыкулаў пра творчасьць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага. Быў беспадстаўна рэпрэсіраваны, памёр(?) 12.09.1934 г. у Менску, пахаваны там на Вайсковых могілках.
  • (136) – 17.12.1889 г. у Новым Сяле на Полаччыне нар. Даніла Васілеўскі, краязнавец, гісторык, літаратуразнавец. Закончыў Полацкую сэмінарыю і Віцебскі інстытут, настаўнічаў і збіраў фальклёр на Полаччыне. Пасьля І сусьветнай вайны працаваў ва ўстановах асьветы на Полаччыне, арганізаваў Віцебскае губэрнскае
  • (133) – 17.12.1892 г. памёр Фэлікс Тапчэўскі (Хвэлька з Рукшэніц), паэт. Нар. у 1838 г. у фальварку Будзішча (Лёсава) на Віцебшчыне. Працаваў валасным пісарам у Лепельскім пав. Апошнія гады жыцьця правёў у маёнтку Вухвішча каля Полацка. Пахаваны ў Рукшэніцах.
  • (101) – 17.12.1924 г. пакліканьне да дзейнасьці Белдзяржкіно (Беларускага дзяржаўнага ўпраўленьня па справах кінэматаграфіі). Пачатак беларускага кіно.
  • (37) – 17.12.1988 г. у Беластоку адбыўся І Зьезд Беларускага Аб'яднаньня Студэнтаў (старшынёй быў абраны Яўген Вапа), першай беларускай арганізацыі заснаванай і зарэгістраванай уладамі на хвалі дэмакратызацыі ў Польшчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com