Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нашы чытачы

Свая мова найлепшая

У Нараўчанскай гміне Гайнаўскага павета штомесячнікЧасопісчытаюць. Езджу я з ім да жыхароў тутэйшых вёсак больш дзесяці гадоў. Я гмінны радны і даволі часта іх наведваю, на працягу гэтых гадоў з многімі пазнаёміўся. А гэта важна пры пастаянных кантактах з людзьмі. Пра некаторых чытачоўЧасопісая ўжо пісаў і думаю, што так будзе далей. ЗацікавіўЧасопісамжыхароў сама менш дваццаці вёсак у Нараўчанскай і Міхалоўскай гмінах. У суседняй з Нараўчанскай гміне беларускі штомесячнік пачалі чытаць першнаперш члены актыўнага Гуртка вясковых гаспадынь у Бандарах, а да яго належаць жанчыны з Рыбакоў і Юшкавага Груда, Ірэна Харкевіч ураджэнка Новай Волі Міхалоўскай гміны (яе дзявочае прозвішча Мінько). Яна выйшла замуж у Новае Ляўкова і тут жыве з мужам Яўгенам. Спадарыня Ірэна вучылася ў Пачатковай школе ў Новай Волі і Малочным тэхнікуме ў Беластоку. Пасля заканчэння вучобы ў тэхнікуме працавала на Малочным заводзе ў Міхалове. Калі выйшла замуж, працавала на Керамічнай фабрыцы ў Старым Ляўкове.

Ірэна Харкевіч
Ірэна Харкевіч

Спадарыня Ірэна беларускай мове вучылася ў пачатковай школе і сваёй роднай мовай даражыць. ЧытаеЧасопісі беларускі штотыднёвікНіву”. У Новым Ляўкове і суседніх вёсках размаўляюць пабеларуску на штодзень. Свая мова найлепшая. Вышэйназваныя беларускія газеты нам неабходныя. Калі будзем іх чытацьне забудзем свае мовы. Будзем на ёй гаварыць і пісаць

Цяпер сужонства Харкевічаў на заслужанай пенсіі. Вядуць акуратна гаспадарку і даволі вялікую пасеку. У іх самы лепшы мёд. Прыязджайце і купляйце.

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (526) – У 1498 г. вялікі князь Аляксандар Ягелончык абдараваў Драгічын на Бузе магдэбурскім правам на самакіраваньне. У хуткім часе Драгічын стаў чацьвёртым па велічыні і значэньні горадам Вялікага Княства Літоўскага пасьля Вільні, Гародні і Бярэсьця.
  • (33) – 19.09.1991 г. Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў назву адроджанай беларускай дзяржавы: Рэспубліка Беларусь. Таксама вырашыў, што яе дзяржаўнымі сымбалямі будуць бел-чырвона-белы сьцяг ды герб Пагоня.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis