![Фота з Інтэрнету](https://czasopis.pl/wp-content/uploads/2023/02/s1-str10.jpg)
У студзені ў Мінску прайшло восем судовых пасяджэнняў у гучнай справе кіраўніцтва праваабарончага цэнтра „Вясна”, якое абвінавацілі ў фінансавых злоўжываннях. Аднак надта відавочна, што на самой справе гэта помста за тое, што праваабаронцы дапамагалі людзям, якія нявінна пацярпелі ад рэжыму.
На лаве падсудных – у клетцы, у кайданках – старшыня арганізацыі, нядаўні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. Усе яны ўжо паўтары года за кратамі. Судзяць яшчэ – завочна – Зміцера Салаўёва, якога не паспелі арыштаваць, бо з’ехаў за мяжу.