Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нагода

Славуты аўтар „Люду беларускага”

Беларускаму і польскаму фалькларысту, этнографу, археолагу, краязнаўцу і калекцыянеру Міхалу Федароўскаму (1853-1923) належыць адно з самых пачэсных месц сярод працаўнікоў на ніве беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі, сярод даследчыкаў, якія паклалі тытанічную працу над выяўленнем мастацкіх здабыткаў беларускага народа і тым самым прычыніліся да паўнейшага раскрыцця духоўнага вобліку беларускага народа перад усім светам.

Так пра Міхала Федароўскага сказаў даследчык яго творчасці, кандыдат філалагічных навук Янка Саламевіч (1938-2012), які па творчасці Міхала Федароўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1971 годзе. Яна называласяМіхал Федароўскіфалькларыст”. А ў 1972 годзе даследчык выдаў кнігуМіхал Федароўскі”. Пра гэту кнігу надрукавалі каля дзесяці станоўчых рэцэнзій у Беларусі і ў Польшчы. Пра яе пісалі Генадзь Каханоўскі, Мікола Гайдук, Уладзімір Казбярук, Анатоль Фядосік і іншыя вядомыя даследчыкі.

1 верасня Міхалу Федароўскаму споўнілася170 гадоў з дня нараджэння. У Лідскім гісторыкамастацкім музеі 6 верасня адбыўся навуковапрактычны семінар, прысвечаны юбілею Міхала Федароўскага. Семінар праводзіўся сумесна з Нацыянальнай Акадэміяй Навук Беларусі.

Найвялікшай заслугай Міхала Федароўскага зяўляецца шматтомная працаЛюд беларускіу васьмі тамах. Гэта сапраўдная скарбніца духоўнай творчасці беларускага народа, у якой сабраны і апублікаваны тысячы песень і казак, вераванняў і забабонаў, прыказак і загадак, паданняў, легенд, анекдотаў, прыпевак, што стварала творчая фантазія нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Таму нездарма вялікі беларускі паэт Уладзімір Дубоўка назваў Федароўскага збіральнікам жэмчуга

Адна з кніг
Адна з кніг

Жыццё і дзейнасць збіральніка жэмчуга непарыўна былі звязаны з Варшавай і з беларусамі, якія там жылі напачатку ХХ стагоддзя. Варшава зяўляецца радзімай Міхала Федароўскага, дзе ён нарадзіўся 1 верасня 1853 года. Бацька яго Адольф па нацыянальнасці быў кашубам, прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадах, пасля якога эмігрыраваў у Францыю і хутка пакінуў сямю. А ў 1870 годзе падчас франкапрускай вайны загінуў у бітве пад Арлеанам. Маці Элеанора сына выхоўвала адна, праўда, дапамагалі і яе бацькі. Калі Міхал падрос, скончыў чацвёрты клас мужчынскай прагімназіі з рускай мовай навучання ў Варшаве. Тады і зацікавіўся юнак фальклорам, у прыватнасці прыказкамі і фразеалагізмамі, запісваў іх ад варшавян. У 1873-1874 гадах быў вольным слухачом ПятроўскаРазумоўскай акадэміі пад Масквой.

У 1877 годзе Міхал Федароўскі выехаў у Заходнюю Беларусь. На працягу 17 гадоў ад Беласточчыны да Случчыны ён паглыблена даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру беларускага народа, збіраў этнаграфічныя матэрыялы, экспанаты, кнігі, гістарычныя дакументы, творы жывапісу і графікі, раскопваў курганы, старажытныя паселішчы, могільнікі, накопліваў матэрыял да археалагічнай карты дагістарычнай Беларусі і г.д. Сабраў больш за 5000 беларускіх песень каляндарнага і сямейнаабрадавага цыклаў, запісаў больш за 10 тысяч прыказак, больш за 500 загадак, сотні чарадзейных, сацыянальнабытавых, сатырычных і іншых казак, легенд, паданняў, анекдотаў, жартаў, гумарэсак, народных паверяў, забабонаў, прымхаў, парад па народнай медыцыне і г.д. Шмат этнаграфічных запісаў, археалагічных экспанатаў дасылаў Зігмунту Глогеру ў яго маёнтак Яжэва на Беласточчыне, дарыў навуковым установам.

У 1904 годзе Міхал Федароўскі назаўсёды вяртаецца ў Варшаву. 10 траўня 1904 года „Gazeta Polska” ( 129) паведамляла, што ў Варшаву пераехаў вядомы этнограф і археолаг, аўтар вялікай працы пад назвайЛюд беларускіМіхал Федароўскі. Збіральнік прывёз з сабой багатыя калекцыі археалагічных экспанатаў, сабраных на Беларусі, некалькі тысяч навуковых кніг пераважна з XVIII-XIX стагоддзяў, больш за 5000 гравюр, велізарнейшую колькасць гістарычных дакументаў і прыватных пісем XVII і XVIII стагоддзяў з архіваў Пацаў, Пацеяў, Храптовічаў, Сапегаў, сабраных ім на застрэшшах і ў куфрах шляхецкіх двароў, фальваркаў і засценкаў.

Пераехаўшы ў Варшаву, Міхал Федароўскі пачаў апрацоўваць сабраныя на Беларусі прыказкі. Потым заняўся класіфікацыяй, апрацоўкай і падрыхтоўкай да друку вялікага збору беларускіх народных песень. Але ўсё гэта яму зрабіць было няпроста, таму ў Варшаве ён шукаў памочнікаў

Першай памочніцай Міхала Федароўскага ў апрацоўцы беларускага фальклору ў Варшаве была Лідзія Падул. Дзяўчына з Лідскага павета вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі. Па словах Янкі Саламевіча, даследчыка творчасці Федароўскага, Лідзія Падул нават запісала сем песень для Федароўскага ў Лідскім павеце. Дзяўчына шмат дапамагала фалькларысту, нават пэўны час жыла ў яго на кватэры. Але больш звестак пра Лідзію Падул адшукаць не ўдалося. Магчыма, пасля заканчэння кансерваторыі, яна пакінула Варшаву.

Вельмі часта ў Міхала Федароўскага бываў Рамуальд Зямкевіч (1881-1944) — беларускі бібліяфіл, бібліёграф, публіцыст, гісторык і калекцыянер, які жыў у Варшаве. Ён пазнаёміўся з Федароўскім у 1905 годзе. Рамуальда Зямкевіча найперш цікавілі антыкварныя калекцыі Федароўскага. Вядома, ён шмат дапамагаў у апісанні і класіфікацыі сабранага ім матэрыялу, нешта купляў у Федароўскага, нешта абменьваў і нават мог украсці. Гэта была яго хвароба, як згадваў пісьменнік Сяргей Хмара (Слонімскі край, 2000, 1. С. 39). У 1931-1935 гадах Рамуальд Зямкевіч вёў карэктуру чацвёртага тома працыЛюд беларускі”.

Часта ў доме Міхала Федароўскага заседжваўся беларускі паэт Гальяш Леўчык (1880-1944), які тады жыў у Варшаве. Яму, як нікому іншаму, найбольш давяраў пан Федароўскі. Гальяш Леўчык шмат дапамагаў яму, дапамагаў шчыра і аддана. Многа кніг са сваёй сабранай бібліятэкі Міхал Федароўскі проста падараваў Гальяшу Леўчыку. І калі хто з беларусаў бываў тады ў Гальяша ў маленькай кватэрцы ў Варшаве на вуліцы Леопольдына, 35, кв. 32, то бачыў сярод шматлікіх кніг і тры тамыЛюду беларускагаз аўтографамі Федароўскага, падараваныя Гальяшу Леўчыку

Жывучы стала ў Варшаве, Міхал Федароўскі паранейшаму не забываў Беларусь. Ён працягваў і ў Варшаве збіраць беларускія матэрыялы, просіць знаёмых дасылаць яму ўсё беларускае. Напрыклад, у лісце да Цэцыліі Снягоцкай у Львоў, у 1908 годзе Федароўскі просіць дасылаць яму кніжачкі. якія тычацца Русі Літоўскай (Янка Саламевіч. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 354). 

З Варшавы Міхал Федароўскі вёў вялікую перапіску з супрацоўнікаміНашай нівы”, „Bіełarusa”, прыватнымі асобамі. І пастаянна працаваў надЛюдам беларускім”. Але жыць у Варшаве з матэрыяльнага боку Міхалу Федароўскаму было вельмі цяжка. Таму, каб знайсці сродкі для існавання, ён прадаваў свае калекцыі варшаўскім бібліяфілам, гандлярам старажытнасці, тым, хто цікавіўся антыкварам, быў пасрэднікам у некаторых гандлёвых здзелках. Многія рэчы ён прадаваў вельмі танна, а таксама ахвяраваў музеям, архівам і бібліятэкам Польшчы

Магіла Міхала Федароўскага ў Варшаве
Магіла Міхала Федароўскага ў Варшаве

Напачатку 1920-х гадах ён стаў хварэць. А 10 чэрвеня 1923 года Міхала Федароўскага не стала. Яго пахавалі на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. На надмагільнай пліце сябры Варшаўскага навуковага таварыства напісалі: „Міхал Федароўскі, этнограф, аўтарЛюду беларускага”. 1853-1923”.

Сяргей Чыгрын

Фотаздымкі з архіва аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (94) – 17.05.1931 г. памёр у турме у Маскве мітрапаліт менскі й беларускі Мелхісэдэк (Міхаіл Паеўскі, нар. у 1878 г. у в. Вітулін непадалёк Белай Падляшскай, Сядлецкай губэрні). Быў актыўным прыхільнікам абвяшчэньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
  • (91) – 17.05.1934 г. у Менску расстраляны Алесь Салагуб (нар. 18.10.1906 г. у Зарудзічах каля Смаргоні), паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, у 1931 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com