Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Штораз менш аўтэнтызму

Дзіцяча-моладзевы калектыў „Званочкі” з Гайнаўскага дому культуры падчас студзеньскага агляду „Гвязда і калядка” Фота Юркі Хмялеўскага
Дзіцяча-моладзевы калектыў „Званочкі” з Гайнаўскага дому культуры падчас студзеньскага агляду „Гвязда і калядка”
Фота Юркі Хмялеўскага

Пасля праваслаўных Каляд як штогод згодна з традыцыяй прaйшлі на Беласточчыне шматлікія канцэрты калядак. Беластоцка-гданьская епархія ўжо 38 раз зладзіла двухдзённыя „Вечары праваслаўных калядак”. 9 і 10 студзеня ў Падляшскай оперы і філармоніі выступілі м.інш. хары дзяцей і моладзі з парафіі Агія Сафія ў Беластоку, xор духавенства Беластоцка-гданьскай епархіі, Акадэмічны хор Універсітэта ў Беластоку, эстрадны калектыў Прымакі ды госць з Беларусі – хор з Пакроўскай царквы ў Гродне.

12 студзеня ў вайсковым гарнізонным клубе ў Беластоку Беларускае грамадска-культурнае таварыства зладзіла дваццаць першы выпуск агляду „Гвязда і калядка”, на якім выступілі беларускія дзіцячыя, моладзевыя і дарослыя калектывы і хары з рэгіёну. У аглядзе прынялі ўдзел сотні артыстаў аматараў, якія на пачатку традыцыйна супольна адспявалі вядомую калядку „Неба і зямля”.

На агляды калядак нязменна прыходзіць надта шмат гледачоў, але іх атмасфера мяняецца. Канцэрт „Гвязда і калядка”, праўда, застаецца яшчэ свойскім прынамсі на сцэне. Праваслаўныя агляды такі воблік, на жаль, ужо затрачваюць. Там канферансьерка ды выступленні арганізатараў ужо выключна па-польску. А ў гэтым годзе была накінута яшчэ формула, каб кожны хор абавязкова заспяваў адну польскую калядку. А традыцыйны твор „Неба і зямля” ў супольным выкананні прагучаў у палове па-славянску, а ў палове па-польску. Некаторых беларусаў сярод публікі гэта абурыла.

Тымчасам у Варшаве на канцэрце ў мітрапалітальным саборы св. Марыі Магдаліны, у якім прынялі ўдзел хары са сталічных парафій, можна было пачуць калядкі нават румынскія ці ангельскія.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com