Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    13. Jak zhinuŭ „Tiszka”

    Szkoła ŭ Haradku ad 20 wieraśnia 1970 r. maje imia bratoŭ partyzantaŭ Michała i Alaksandra Chrenoŭskich z niedalokaha Dzierniakowa. Jak maładych jaszcze kawaleraŭ zastrelili ich Niemcy padczas abławaŭ u tutejszych lasach. Dla miascowych życielej stalisa jany hierojami. Na staroncy szkoły ŭ Internecie pra patronaŭ jest...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Ne može byti!

    Pameť na trochu dovš

    Тварь ли я дрожащая или право имею… (Ф.М. Достоевский) – Ja svoju mamu pometaju słabo, – tichim hołosom načała rozkazuvati Lila. – Dobre, što maju para zdymkuv, to choč znaju, jak vyhladała. Ale rozkažu tobiê jeji historyju, to može takim sposobom pameť ob jôj ostanetsie...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Сel uświęca środki?

На Эканамічным форуме, які адбыўся на пачатку верасня ў Карпачы на поўдні Польшчы (лічаць яго „польскім Давосам”) прысутны быў Юры Васкрасенскі, якога Лукашэнка выпусціў з турмы, калі перайшоў на бок рэжыму. Выклікала гэта абурэнне беларусаў, якія ў выніку мінулагодніх падзей з’ехалі ў Польшчу. Тым больш, што перад удзельнікамі форума выступіла між іншым Святлана Ціханоўская.Васкрасенскі, праўда, не выступаў. Прыехаў толькі як госць. Арганізатары, што яго запрасілі, тлумачылі гэта памылкай. Сам Васкрасенскі сказаў для Радыё Свабода, што прыехаў у Карпач, каб сустрэцца тут з прадстаўнікамі польскага Міністэрства замежных спраў. Патлумачыў, што хоча пераканаць да адмены палітыкі Польшчы ў адносінах да Беларусі і аднаўлення гандлёва-эканамічных сувязей паміж абедзвюма краінамі.

Пасля пацвердзілася, што Васкрасенскі прыехаў сюды насамрэч як высланнік Лукашэнкі і было гэта элементам захадаў польскай дыпламатыі, каб Мінск выпусціў з турмы старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс і журналіста Анджэя Пачабута, яе супрацоўніка. Іх абвінавацілі ў „распальванні нацыянальнай варожасці” і „рэабілітацыі нацызму”, за што пагражае да 12 гадоў зняволення. Былі яны арыштаваныя ў сакавіку ў сувязі з ушанаваннем СПБ польскіх „żołnierzy wyklętych”.

Юры Васкрасенскі таксама быў арыштаваны. Яго затрымалі 12 жніўня мінулага года на маршу апазіцыі пасля сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў. Ён – бізнесмен, дырэктар некалькіх фірмаў у Мінску, у тым ліку інфарматычнай у сталічным Парку высокіх тэхналогій. Па адукацыі палітолаг. Быў у выбарчым штабе Віктара Бабарыкі.

Васкрасенскі быў у групе палітвязняў, з якімі 10 кастрычніка ў турме сустрэўся Аляксандр Лукашэнка. Згадзіўся перайсці на бок рэжыму, яго адпусцілі ва ўмовах хатняга арышту і нявыяезду з Беларусі. Перад тым у эфіры беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў некалькі дзён паказвалі кадры з допыту, на якіх прызнаў, што масавыя вулічныя дэманстрацыі ператвараюцца ў некантраляваны хаос.

Лукашэнка даручыў Васкрасенскаму стварыць спісак палітвязняў, якіх можа ахапіць амністыя. Паколькі дыктатар да яе ўвядзення яшчэ не гатовы, яго эмісар пачаў весці размовы, пасылаць лісты ў турмы, каб пераконваць супраціўнікаў рэжыму да звяртання аб памілаванні. Неафіцыйна вядома, што недзе сто асоб згадзілася на тое, але на волю пакуль выйшлі толькі адзінкі.

Васкрасенскі быў таксама ўдзельнікам Усебеларускага народнага сходу 11-12 лютага ў Мінску. Прамаўляў ён з трыбуны ад імя „Круглага стала дэмакратычных сілаў” – ініцыятывы, якую нібыта ён стварыў, каб весці размовы апазіцыі з уладамі. Сваю прамову пачаў ён ад падзякі Аляксандру Рыгоравічу за „ўсведамленне яму памылкі, якую зрабіў пасля 11 жніўня”. Гэта выклікала ўсмешку на твары Лукашэнкі і сотняў удзельнікаў таго рэжысіраванага прапагандыскага спектаклю.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі лічаць Васкрасенскага здраднікам. На іхнюю думку ён цяпер працуе проста як штатны супрацоўнік КДБ.

Юры Васкрасенскі прамаўляе падчас Усебеларускага народнага сходу 11-12 лютага ў Мінску
Юры Васкрасенскі прамаўляе падчас Усебеларускага народнага сходу 11-12 лютага ў Мінску

Хаця польскія ўлады добра пра гэта ўсё ведаюць, дазволілі яму прыехаць на форум у Карпач, разлічваючы на тое, што дапаможа ён у вызваленні з турмы Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута. Так прынамсі вынікае са спекуляцыяў польскіх журналістаў. Размова з Васкрасенскім мелася быць уступам да неафіцыйнай сустрэчы ў шырэйшым фармаце падчас сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў канцы верасня. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў там міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда у сваім выступленні перад асамблеяй дамагаўся між іншым вызвалення палітвязняў у Беларусі, у тым ліку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (159) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (102) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis