Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Наш патранат

Рудня. Зберагчы страчаную спадчыну

Прайшло больш за 40 гадоў з таго часу, як жыхарам Рудні, Гарбараў, Боўтрыкаў, Будаў, Старой Лукі а таксама калёніяў у Бахурах, Тарнопалі і Семяноўцы было загадана пакінуць зямлю сваіх продкаў, каб стварыць тут вялікі вадаём з плацінай.

На тэму затопленых у васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя вёсак напісана шмат публікацый. На гэты раз Гурток сельскіх гаспадыняў у Бандарах прыдумаў цікавую ідэяю ўшанаваць памяць жыхароў гэтых сёлаў. У рамках акцыі „Рудня праект – спадчына патанулых вёсак”, якая фінансавалася дзяржаўным Нацыянальным культурным цэнтрам (у рамках праграмы „ЭтнаПольшча-2020”), у мясцовасцях каля вадасховішча 7-8 жніўня 2020 г. было праведзеных шэраг культурных і грамадскіх мерапрыемстваў.

У якасці медыйнага патраната „Часопіс” з задавальненнем дапамагаў у рэалізацыі праекта. Прадугледжваў ён стварэнне васьмі піктаграмавых картаў, якія ўзнаўляюць неіснуючыя вёскі. – Ініцыятыва накіраваная на стварэнне сувязі паміж пакаленнямі, у якіх памяць пра гісторыю стане носьбітам традыцыйных каштоўнасцей народнай культуры, – кажа Марыя Твароўска з Гуртка сельскіх гаспадынь у Бандарах, каардынатарка праекта.

У паасобныя дзеянні было заангажаваных шмат арганізацыі і ўстаноў – ад скаўтаў да гмінных упраў Нараўкі і Міхалова, на якіх тэрыторыі знаходзілся затопленыя вёскі, па мясцовых солтысаў і прадпрымальнікаў. Прыгожым пунктам праграмы стаў цудоўны карагод уздоўж узбярэжжа вадасховішча, узначалены артыстамі Традыцыйнай фальклорнай студыі „Жэмэрва” са Студзіводаў у суправаджэнні латвійскага дуэта „Абра”, дасведчанымі ў такіх ініцыятывах.

Шэсце пачалося паміж блокамі жылога комплексу ў Бандарах, створанага пасля перасялення насельніцтва і захапіла шмат жыхароў ды турыстаў. У Рыбаках беларускія спевы і танцы праходзілі ад лавачкі да лавачкі, ад плоту да плоту, спыняючыся, сярод іншых, перад домам беларускага дзеяча Віктара Буры. Жэмэрва спявала таксама рэлігійныя песні ў царкве ў Юшкавым Грудзе, а таксама забаўляла жыхароў чароўнай вёскі Бахуры, якія падрыхтавалі невялікую закуску для выканаўцаў. Музыкальна-танцавальнае шэсце наведала і праваслаўную царкву ў Новай Луцэ – адзінай вёсцы, якая часткова адрадзілася пасля перасялення. У Семяноўцы жыхары і турысты мелі магчымасць убачыць незвычайны абрад Куста, які, як сведчаць этнографы, праводзіўся ў непасрэднай блізкасці ад Белавежскай пушчы.

Апрача карагодаў у Бандарах працавалі майстэрні, кулінарыі і рамёстваў – валяння з воўны і саломапляцення. Праект паказаў цікавае супрацоўніцтва паміж гурткамі сельскіх гаспадынь суседніх гмін. Варта адзначыць, што мерапрыемствы такога маштабу рэдка ладзяцца такімі арганізацыямі.

Ідэяй арганізатараў было, перш за ўсё, як сказала каардынатарка праекта Марыя Твароўская, жаданне паказаць размытыя прасторы, якія з цягам часу губляюць сваю ідэнтычнасць. Для Яўгеніі Буры, старшыні Гуртка сельскіх гаспадынь у Бандарах, гэта перш за ўсё шанец на сацыяльную інтэграцыю і вяртанне да добрасуседскіх звычаяў былых жыхароў затопленых вёсак, якія былі вымушаны раз’ехацца па ўсім свеце. Але шмат хто з гэтых людзей меў усё-такі магчымасць удзельнічаць у праекце. Арганізатары заклікаюць жыхароў неіснуючых вёсак, каб іх успамінамі ўвекавечваць памяць пра людзей і мясціны, якіх ужо няма.

Тамаш Суліма

Фота Рамана Кашоўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis