Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Раптоўная смерць міністра

26 лістапада ў чыноўніцкім пасёлку Дразды пад Мінскам нечакна памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Яму было 64 гады. Адразу з’явіліся здагадкі, што смерць самага блізкага супрацоўніка Аляксандра Лукашэнкі магла быць невыпадковай.

Макей на міжнароднай арэне неафіцыйна рабіў захады, каб аслабіць залежнасць Беларусі ад Расіі. У канцы верасня паінфармаваў ён пра свае сустрэчы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў падчас Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Франак Вячорка як супрацоўнік Святланы Ціханоўскай, якая таксама там прысутнічала, у Фейсбуку гэта пацвердзіў. Удакладніў, што „суразмоўцы адмовіліся ад публічнасці сустрэч, бо для іх гэта пытанне рэпутацыі, але паслухаць Макея пагадзіліся”. Меў ён іх пераконваць, каб „ратаваць Лукашэнку ад Расіі”, інакш адбудзецца такі ж рэферэндум як ва Украіне. Таксама прасіў зняць санкцыі, праз якія церпяць людзі. Абяцаў за гэта павольнае вызваленне палітвязняў. Прапанаваў таксама, што Беларусь можа стаць медыятарам паміж Украінай і Расіяй.

Былы дыпламат, а цяпер апанент рэжыму, Павел Латушка добра ведаў Макея. Пасля яго смерці сказаў, што ён быў адным з нямногіх, хто не знаходзіўся пад расійскім уплывам і мог стаць патэнцыйным пераемнікам Лукашэнкі.

Макей памёр у вельмі напружаны для яго час. 27-28 лістапада ў Мінску планаваўся візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Неўзабаве, на пачатку снежня, Макей меў быць на нарадзе АБСЭ ў Лодзі. Яго запрасілі, а Лаўрова – не. Гэта выклікала нервовую рэакцыю на Крамлі.

Чуткі, што Макея маглі атруціць, бо не быў выгадны Пуціну, Латушка дэментаваў. Паводле яго нервовай, напружанай і надта стрэсуючай працы не вытрымала здароўе міністра.

Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі адбылася 29 лістапада ў Доме афіцэраў у Мінску. Пахавалі яго на сталічных Усходніх могілках.

Новым кіраўніком МЗС Беларусі стаў намеснік Макея Сяргей Алейнік.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com