Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Puščanskaja elehija Michała Andrasiuka

Apaviadalnik u knizie Michała Andrasiuka „Poŭnia” (Prahramnaja rada tydniovika Niva, Biełastok 2018) idzie ź dziedam puščaj, kab vybrać drevy na pabudovu novaha domu. Dzied Alimpiej sa Staryny źviartajecca da sasny i adnačasova da ŭnuka:

Дрэва ці чалавек, колькі б не жыў, а паміраць не хочацца. А я табе скажу так: Не паміраеш канчаткова, з людзьмі будзеш жыць. Размаўляць і маўчаць, сум дзяліць і радасць. Будзеш вясельныя песьні слухаць. Пахавальныя таксама, але, самa ведаеш, дзе жыццё, там і смерць. (…)

А ты будзеш з жывымі людзьмі. Да добрых людзей пойдзеш. Падкрасяць цябе фарбай, каб не чарнела. Паставяць пад шчыльны дах, каб вада за каўнер не цякла. Памыюць сцены і падлогі. Завесяць на сценах святыя іконы, вокны загорнуць у цюлевыя фіранкі. Не ўсім дрэвам дадзена пражыць жыццё другі раз. Не крыўдуй на вострае лязо сякеры і не крыўдуй на сталёвыя зубы пілы, а нашым далоням, што вядуць сякеру і пілу, прабач, сястра мая.

Nu, skažacie, heta jašče ŭ jakoj krajinie pašukać takoha dzieda, kab jon havaryŭ z drevami? Našy dziady tak nie havorać… Viadoma, u realnym žyćci tak nie havorać, ale heta ž litaratura – jana maje prava źmiešvać realnaje ź nierealnym. „Poŭnia” Andrasiuka – nie realistyčny raman pra žyćcio na ŭskrainie puščy ŭ takich vioskach jahonaj rodnaj vakolicy, jak Vojnaŭka, Staryna, Viarstok, Viluki ci Palična, a chutčej elehija ŭ prozie (jakaja niaredka źbivajecca na paeziju) pra śmierć viaskovaha, patryjarchalna-matryjarchalnaha śvietaparadku. Dziady i dziadźki (dy babuli i dziadziny) u hetaj historyi – nie partrety kolišnich ziemlakoŭ, a chutčej symbali-archetypy taho pamierłaha kraju dziacinstva i maładości, jaki mroicca piśmieńniku ŭ jahonym siońniašnim haradzkim bytavańni. Šmat što ŭ hetym kalejdaskopie praminułaha puščanska-viaskovaha śvietu isnuje ŭ „Poŭni” na praviłach snoŭ ci fantazij, jakimi tryźnić piśmieńnickaja pamiać i ŭjaŭleńnie.

Hetuju elehičnuju liniju svajho apoviedu, jakaja prachodzić pa-za niejkim kankretnym časam i prastoraj, Andrasiuk sprabuje źviazać ź dźviuma „haradzkimi” siužetnymi nitkami, jakija prapanujuć čytaču vychad u „realiji” siońniašniaha dnia i ŭ „šyrejšy śviet” (nia tolki biełastocki, ale i mienski).

Apaviadalnik „Poŭni” žyvie ŭ Biełastoku, piša knihu pad nazvaj „Poŭnia”, sustrakajecca ź siabrami i znajomymi, siarod jakich i vydaviec, i redaktar knihi, i jany čas ad času abmiarkoŭvajuć tekst, jaki znachodzicca ŭ pracesie naradžeńnia. „Poŭnia” Michała Andrasiuka – ci nia pieršy tvor biełaruskaj litaratury na Padlaššy, u jakim aŭtar śviadoma i davoli paśladoŭna karystajecca pryjomami autofiction i metafiction. To bok aŭtar kanstrujuje svaju fikcyjnuju bijahrafiju i adnačasova daje čytačam vyrazna zrazumieć, što jany majuč dačynieńnie ź litaraturnym artefaktam, a nie z sapraŭdnaj aŭtabijahrafijaj. I ŭ dadatak aŭtar dazvalaje čytačam krychu zazirnuć u mechanizm stvareńnia hetaha artefaktu.

Druhoj haradzkoj siužetnaj nitkaj Andrasiuk sprabuje złučyć naš paŭmiortvy śviet z „bolšaj Biełaruśsiu”. U apaviadalnika raman ź dziaŭčynaj z Maskvy (u jakoj biełaruskija karani), jany majuć luboŭnyja sustrečy ŭ Miensku i imknucca, jak mnie zdajecca, znajści ŭ Biełarusi jašče niešta, akramia ŭzajemnaj žarści. Ci znachodziać – ja nia ŭpeŭnieny. Hetaja linija, jak na moj hust, najmienš pierakanaŭčaja u knizie Andrasiuka, jana tam vyrazna zboku prypioku. Mahčyma, piśmieńnik prydumaŭ jaje, kab znajści i zacikavić mienskaha čytača – maŭlaŭ, voś vam kniha pra vaš śviet vačyma kahości zboku, nie zusim svajho, ale i nie čužoha. Hetaj linii mahło b nia być zusim – bieź jaje „Poŭnia” nia straciła b ničoha sa svajoj pryciahalnaj siły i atrakcyjnaści, prynamsi dla mianie.

Jan Maksimjuk

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (644) – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі.
  • (510) – 8.09.1514 г. перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў. Дзень Беларускай вайсковай славы.
  • (510) – 8 верасьня 1514 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскую армію пад Оршай (Воршай). Неафіцыйны дзень Беларускага Войска. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў.
  • (151) – 8.09.1873 г. памёр Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык, этнограф і краязнавец (нар. 18.04.1814 г. у Лагойску). У 1831 г. закончыў Мінскую гімназію, у 1843 г. з мэтай археалягічных досьледаў наведаў Данію, Швэцыю, Фінляндыю. Заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцей і Віленскую археалягічную камісію. Дасьледаваў курганы і гарадзішчы. Пасьля 1863 г. вызвалены з усіх пасад. Напісаў шматлікія краязнаўчыя, археалягічныя і гстарычныя працы, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847).
  • (120) – 8.09.1904 г. на Наваградчыне нар. епіскап Віцебскі і Полацкі Афанасій (Антон Мартас). Закончыў Багаслоўскі факультэт Варшаўскага Унівэрсытэта (1930), быў манахам у Пачаеўскай лаўры. У час ІІ сусьветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальным руху, быў епіскапам Віцебскім і Полацкім,
  • (99) – у 1925 г. была заснавана Васілём Рагуляй ды Фабіянам Ярэмічам ініцыятыўная група пакліканьня партыі Беларускі Сялянскі Саюз. Друкаваным органам была „Сялянская Ніва”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis