Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Прыгажуня

Надзею заўсёды відаць здалёк. Па-першае, з-за высокога росту, а па-другое, дзеля вопраткі. Бо да кожнага падарожжа рыхтуецца яна вельмі старанна і апранаецца як на свята. Да зялёных ботаў падбіраюцца адпаведнага зялёнага колеру памада і лак, а калі абуваюцца боты залатога колеру (дзе ж такія толькі ўдалося набыць!), то вусны і ногці малююцца, натуральна, у залаты. Кожны тыдзень у яе новы вобраз, да якога заўсёды дадаецца стылёвая спадніца сярэдняй даўжыні. Ніхто ніколі не бачыў яе ў штанах, нават у самыя моцныя маразы. Хіба толькі ў агародзе, калі дапамагае маці на градках.

Надзея адвучылася ў горадзе і там знайшла працу. Але ў вёску да маці яна прыязджае рэгулярна, за ўвесь год хіба з пару разоў толькі яе не бачылі. Тэмперамент дзяўчына мае такі, што прадказаць яе рухаў не ў стане ніводзін смяротны чалавек. У горадзе, перад адыходам цягніка, яна наробіць некалькі дзясяткаў сэлфі, паспее пагаварыць па тэлефоне, а накіроўваючыся ў адзін вагон, можа імгненна змяніць кірунак і сесці ў абсалютна іншы. Вясной, вяртаючыся ж з вёскі ў горад, раптоўна можа звярнуць з дарогі і залезці ў кусты, каб нарваць букет язміну і зноў жа нарабіць з ім безліч фотаздымкаў.

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Александровіча
Ілюстрацыйнае фота Сяргея Александровіча

У цягніку Надзея ахвотна паразмаўляе з усімі, хто апынецца побач. Гэта могуць быць хлопцы-аднавяскоўцы, што едуць часта нападпітку і жартуюць з яе двухсэнсоўна. Але дзяўчына смяецца лагодна ў адказ і супакойвае, калі моцна пачынаюць шумець. Часам можна яе ўбачыць у таварыстве мужыкоў-чыгуначнікаў, што едуць з працы-на працу. Тыя, наадварот, не надта гаваркія, Надзейка таксама іх усіх ведае і, бывае, грае з імі ў карты. Яшчэ адзін з яе рэгулярных кампаньёнаў – немалады ўжо дзядзька, зноў жа чыгуначнік, з якім пабалакаць можна хіба толькі пра дрэвы ў садзе, якія трэба пастаянна накрываць, каб абараніць ад халадоў і каб плады не паклявалі вераб’і, бо ў мінулым годзе амаль не было яблыкаў і вішняў.

Адзінае, што застаецца нязменным, гэта тое, што ўвечары ў суботу Надзейка едзе ў вёску, каб наведаць матулю. На прыпынку яе амаль заўсёды сустракаюць мясцовыя дзяўчынкі і хлопчыкі і потым праводзяць да самага дому, памагаюць данесці рэчы. Любяць яе малыя надта, усю дарогу з ёй размаўляюць без перапынку. Мае дзяўчына падыход да дзяцей, нездарма працуе ў горадзе ў дзіцячым садку. Ды што казаць, няма такога, хто б з Надзейкай у вёсцы не ладзіў. Калі ў рэдкія моманты не сустрэнуць маленькія сябры, дык хтосьці абавязкова запрапануе падвезці або паднесці рэчы. Ну а па нядзелях Надзейка ідзе з маці ў царкву, толькі ўжо ў хустцы і без яскравага макіяжу. А калі з-за святаў здараюцца вялікія выходныя, то дамаўляецца з сябрамі і едзе на дыскатэку ў суседняе мястэчка.

Цяжка ўявіць Надзейку ў нейкай іншай ролі, акрамя як добрай жонкі-гаспадыні і маці вясёлых паслухмяных дзетак. Але колькі ўжо гадоў мінула, а яна ўсё ходзіць у дзеўках, хаця сяброўкі даўно павыходзілі замуж. А дзеці, што вядуць яе з цягніка, усё тыя ж суседскія. І не казаць, што кавалераў вакол калі-небудзь бракавала. Мо, гэта тэмпермент ёй перашкаджае выбраць урэшце таго адзінага. Ці то сучасная атмасфера так дзейнічае. Бо нават у вёсцы жыве сабе чалавек зараз неяк паасобку, трымаецца толькі сваякоў, цяжка яму ўпусціць іншага ў асабістую прастору.

Сяргей Александровіч

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com