Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Пратэст вернікаў

Гэта быў першы ў гісторыі праваслаўнай Царквы на Падляшшы такі пратэст. Вернікі з парафіі ў Крынках не пагадзіліся з рашэнннем архіепіскапа беластоцкага і гданьскага Якава, які тутэйшага настаяцеля а. Пятра Харытанюка дэкрэтам устанавіў вікарыем у царкве св. Юрыя ў Беластоку. Да 5 ліпеня збіраліся подпісы пад лістом у гэтай справе да ўладыкі, а перад крынскай царквою з’явілася  расцяжка з надпісам „Нічога пра нас без нас” (на здымку). Уладыка аднак свайго рашэння не адмяніў, а згодна з законамі ў Царкве святароў абавязвае поўная паслухмянасць.

Айцец Пётр Харытанюк, якому ўжо 63 гады, праслужыў настаяцелем у Крынках амаль сорак гадоў. Таму перанос цяпер на іншую парафію выклікаў здзіўленне жыхароў усёй гміны, таксама католікаў, якіх цяпер нашмат больш чымсьці праваслаўных. Усе тут былі перакананыя, што а. Пётр нікуды да канца чыннага святарства ўжо згэтуль не выедзе. У апошнюю нядзею ліпеня прыйшлося ім аднак са сваім шматгадовым настаецелем  развітацца. Былі кветкі, словы падзякі і… слёзы.

З 1 жніўня новым настаяцелем царквы ў Крынках стаў а. Юсцін Ярашук, які дагэтуль быў вікарыем у Саколцы. Прычын адклікання а. Пятра Харытанюка ўладыка Якаў не выявіў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com