Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Знойдзена ў архіве

Пошукі і рэпрэсіі аўтараў „Беларускай старонкі”

Падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі выдавалася газета „Беларуская старонка”. Яна была дадаткам да рускамоўнай газеты „Новый путь”, якая выходзіла штотыднёва ў Оршы. Першы нумар „Беларускай старонкі” пабачыў свет 27 сакавіка 1943 года. Ён быў прысвечаны 25 сакавіку. Ажыццяўлялася выданне „Беларускай старонкі” у Віцебску.

Мэта выдання была, як напісана ў прадмове да першага нумару, распавядаць чытачам пра нацыянальнае жыццё беларусаў, літаратуру, мастацтва, гісторыю. А таксама не менш важнай задачай, якую ставіла „Беларуская старонка” – гэта згуртаваць вакол сябе „усе тыя культурныя беларускія сілы, якія стаяць на моцным нацыянальным грунце, якія адчуваюць і думаюць па-беларуску, для якіх міл і блізак сэрцу беларускі народ”.

BIELARUSKAJA STARONKA. Dadatak da hazety «Novyj Put’». Viciebsk (II) #01(21), 10.01.1943
Dziarrzauny archiu Viciebskaj voblasci

На бачынах „Беларускай старонкі” друкаваліся творы Тодара Лебяды, Хведара Андрэева, Юркі Віцьбіча, Паўлюка Труса, Міхася Рагулі, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў.

Вядома ж, пасля вайны ўпраўленне Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР (УМГБ) не магло дараваць тым, хто выпускаў гэтую газету і хто там друкаваўся. У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці пад грыфам „совершенно секретно” захоўваюцца некалькі цікавых дакументаў. Па іх добра бачна, як супрацоўнікі УМГБ распачыналі пошукі аўтараў „Беларускай старонкі”, каб многіх пасля рэпрэсіраваць: адных расстраляць, іншых саслаць у сібірскія лагеры. Гэтыя дакументы мне нядаўна ўдалося патрымаць у руках і зрабіць нават іх копіі. Праўда, у дакументах прозвішчы і назвы матэрыялаў перакладзены на рускую мову. А сама „Беларуская старонка” перакладзена як „Белорусский листок”. Ды  і многія прозвішчы, назвы артыкулаў перакладзены з памылкамі. Адразу бачна, што ў УМГБ тады працавалі не вельмі адукаваныя людзі.

Пад грывам „совершенно секретно” захоўваецца рапарт начальніку другога аддзела УМГБ па Віцебскай вобласці падпалкоўніку таварышу Шыбалаву:

„Направляем для оперативного розыска список лиц, сотрудничавших в период немецкой оккупации в газете «Белорусский листок» издания гор. Витебска за 1942-43 г. Одновременно с этим прошу Вас сообщить полные установочные данные на лиц уже Вам известных и находящихся в агентурной разработке, а в дальнейшем сообщайте по мере их сбора для отработки в учётных карточках».

Пад тэкстам стаяць подпісы начальніка аддзела «А» УМГБ па Віцебскай вобласці маёра Краснова і ўпаўнаважанага аддзела „А” УМГБ малодшага лейтэнанта Усвятцавай. І дата: 3 жніўня 1947 года № А9551.

Пад грыфам „совершенно секретно” апублікаваны спіс асобаў, якія супрацоўнічалі ў газеце „Беларуская старонка”.  У спіс былі ўключаны і нават тыя людзі, пра якіх пісала газета. Напрыклад, у „Беларускай старонцы” за 19 студзеня 1943 года была апублікавана тэатральная рэцэнзія на спектакль „Пан міністр” па п’есе Ф. Аляхновіча ў пастаноўцы Віцебскага беларускага народнага дома. Аўтар артыкула нехта Глядач напісаў пра акцёраў Жгут, якая выконвала ролю Марты, Яжгуновіча, які сыграў Пупкіна, Івіцкую і Галінскага, якія стварылі вобразы Любы і Скакуна і іншых. У той чорны спіс трапілі таксама прозвішчы артыстаў, пра якіх згадваў аўтар артыкула.

Dakumient # 01 z padszyuki haziet BIELARUSKAJA STARONKA. Dadatak da hazety «Novyj Put’». Viciebsk (I) 03.08.1947
Dziarrzauny archiu Viciebskaj voblasci

Ёсць у тым спіску і вядомыя прозвішчы, пра якіх пісала „Беларуская старонка”. Прыгадваецца, напрыклад, архіепіскап Філафей (1905-1986), кіраўнік хору з Барысава Васіль Кучко, а таксама Тодар Лебяда, Юрка Віцьбіч, Іван Ермачэнка, Міхась Рагуля і шмат іншых. Але шмат у спісе артыстаў з Віцебска і Барысава. Сярод якіх – Тумар Н., Буцьвілоўскі Ф., Аўсіевіч, Шумская Е., Рудэнка, Ахрэм, Падарожны, Ломаў, Кукса, Шаціёнак, Касьянаў, Дудкевіч, Кір’янаў, Шаціёнак, Кео, Рыжкова, Свірскі, Казлоўскі, Дзегцярова, Івіцкая, Жгут Вера, Галінскі, Ванькоўскі, Смалякова, Трыгубовіч, Захараў, Колп, Новікаў, Пашкевіч і іншыя. Усіх у спіску – 80 чалавек. Хто з іх не паспеў уцячы на Захад, былі рэпрэсіраваны, сасланы ў Сібір ці расстраляны.

Спіс складала і ўзгадняла ўсё тая ж малодшы лейтэнант УМГБ Усвятцава…

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (819) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (720) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (451) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (234) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (180) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (148) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis