Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Першы ў свеце прысуд Нобелеўскаму лаўрэату

3 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць кіраўніцтва праваабарончага цэнтра „Вясна”, якое абвінавацілі ў фінансавых злоўжываннях. Суддзя Марына Запаснік усіх чатырох абвінавачаных прызнала вінаватымі ў фінансаванні пратэстаў у 2020 г. і ў „кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай”.

Старшыня „Вясны”, нядаўні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі атрымаў 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго намеснік Валянцін Стэфановіч – 9 гадоў такой калоніі, а юрыст Уладзімір Лабковіч – 7. Праваабаронцы Змітру Салаўёву, які знаходзіцца за мяжой, завочна далі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэта на два гады менш кожнаму, чымсьці прасіў пракурор Аляксандр Кароль. Кожнаму абвінавачанаму прысудзілі яшчэ штраф памерам 185 тысяч беларускіх рублёў (314,5 тыс. зл). Праваабаронцы могуць яшчэ прысуд абскардзіць.

21 праваабарончая арганізацыя ў свеце выступіла з заявай, каб вызваліць „вясноўцаў” і зняць з іх усе абвінавачанні. За мяжой прайшлі шматлікія акцыі салідарнасці.

Судовы працэс цягнуўся два месяцы. Падчас абвяшчэння прысуду залу запоўнілі маладымі хлопцамі ў цывільным. Верагодна былі гэта курсанты Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, як гэта неаднойчы рабілася на палітычных працэсах.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (145) – 25.05.1880 г. у фальварку Лябёдка на Наваградчыне нарадзіўся выдатны грамадзка-палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі. Між іншым быў адным з заснавальнікаў першага беларускага выдавецтва „Загляне сонца і ў наша аконца”. Забіты 07.12.1943 г. у Менску. Пахаваны там на Кальварыйскіх могілках.
  • (87) – 25.05.1938 г. у Менску адкрыўся Беларускі Дзяржаўны Тэатр Оперы і Балета.
  • (83) – 25.05.1942 г. у турэмным шпіталі ў Горкім памёр Іван Замоцін (нар. 1.11.1873 г. у Крыуліне Цьвярской губ.), літаратуразнавец. З 1908 г. быў прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэта, з 1922 г. – Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта ў Менску. У 1937 г. быў арыштаваны і асуджаны на 8 год выпраўленча-працоўных лагераў.
  • (61) – 25.05.1964 г. у Маскве памёр Васіль Залатароў (нар. 7.03.1872 г. у Таганрогу), кампазытар і пэдагог. У 1933 – 1941  гг. вёў клас кампазыцыі ў Беларускай кансэрваторыі. У беларускую музычную культуру ўвайшлі яго балеты „Князь-возера” (1949)
  • (57) – 25.05.1968 г. у Рочэстэры (ЗША) памёр Францішак Кушаль – грамадзкі дзеяч, вайсковец (нар. 16.02.1895 г. у в. Першаі, Менскага павету). Сярэднюю адукацыю атрымаў у Вільні ў 1916 г. У час І сусьветнай вайны даслужыўся званьня штабс-капітана. У 1919-1921 гг. уваходзіў у Беларускую Вайсковую Камісію. З 1922 г. на службе ў польскім войску (не атрымліваў авансу). У верасьні 1939 г. удзельнічаў у баях у раёне Львова. Трапіў у савецкі палон, знаходзіўся ў Старабельскім лагеры, потым у маскоўскай турме (Бутыркі). Са сьнежня 1943 г. уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, стаў начальнікам аддзела вайсковых справаў. Пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША. Адзін з заснавальнікаў газэты „Бацькаўшчына”, удзельнічаў у выдаваньні „Беларуса”. Пахаваны на могілках Маўнт Хоўп.
  • (38) – 25.05.1987 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) Аўген Калубовіч-Каханоўскі (нар. 5.03.1910 г. у Ціхінічах, Рагачоўскага пав.), гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі кіраваў Аддзелам Культуры Беларускай Цэнтральнай Рады. Аўтар між іншым прац „Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, „Айцы БССР і іхны лёс”, успамінаў „На крыжавой дарозе”. Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе.
  • (34) – у днях 25-27.05.1991 г. у Менску праходзіў І Міжнародны Кангрэс Беларусістаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com